Дробныя птушкі амаль пераграваюцца пад час выкармлівання патомства

Доўгі час навукоўцы думалі, што памер кладкі ў птушак абмяжоўваецца толькі даступнасцю адпаведнай для іх птушанят ежы. Аднак арыгінальныя доследы шведзкіх даследчыкаў на гняздуючых сівых сініцах (Poecile palustris) паказалі, што тэмпература цела дарослых птушак пад час пошуку і прыносу корму птушанятам можа павялічвацца нават на C. І такім чынам дасягаць крытычнай для птушак тэмпературы ў 45°C, пасля якой адбываецца незваротнае пашкоджанне многіх бялкоў, несумяшчальнае з жыццём.


Дробныя вераб’іныя птушкі звычайна маюць тэмпературу цела каля 41°C. Ян-Эке Нільсан (Janke Nilsson) і яго калега Андрэас Норд (Andreas Nord) з універсітэту Лунда (Швецыя) змянялі колькасць птушанят у гнёздах сівых сініц каб праверыць ці змяняецца тэмпература цела бацькоў пад час выкармлівання патомства. Справа ў тым, што звычайна колькасць прыносаў ежы звязана з колькасцю птушанят і чым часцей птушкі прылятаюць і адлятаюць з гнязда, тым большую фізічную нагрузку яны вымушаныя вытрымаць. А падобная нагрузка без перапынкаў на адпачынак і ахалоджанне арганізму прыводзіць да павелічэння тэмпературы цела.

Даследчыкі правяралі гэтую тэорыю, змяняючы велічыню вывадка і замяраючы тэмпературу цела дарослых птушак пад час кармлення маладых, адпаведна прымушаючы дарослых лятаць за ежай больш ці менш часта. Аказалася, што ў самак тэмпература цела павялічваецца не так хутка пры той самай колькасці палётаў як у самцоў – хутчэй за ўсё самкі могуць ахалоджвацца больш эфектыўна з дапамогай неаперанай т.зв. наседнай плямы, да якой падыходзяць шмат крывяносных сасудаў. Аднак таксама можа дасягаць крытычнай для выжывання.


"Цікава, што фізіялагічная сістэма сівых сініц дае рады і працуе нават з такой высокай тэмпературай цела. Уявіце сабе чалавека і яго самаадчуванне з тэмпературай цела, павялічанай на 4°C" – сказаў Нільсан. Падобная тэмпература цела была вядомая да гэтага толькі ў птушак арыдных і спякотных рэгіёнаў.

Зразумела, што змены тэмпературы цела птушак залежаць таксама ад тэмпературы навакольнага паветра і пад час спякоты тэмпература цела павялічваецца хутчэй. Таму навукоўцы звяртаюць увагу на небяспеку глабальнага пацяплення: “Калі клімат робіцца цяплейшым, дробныя птушкі становяцца больш уразлівымі. Больш цёплыя вёсны могуць прымусіць птушак мець меншыя кладкі і выгадоўваць меншую колькасць птушанят таму, што яны проста фізічна не змогуць выкарміць патомства без павелічэння тэмпературы цела фатальнай для іх” – сказаў Нільсан.

 

Крыніца:

Jan-Åke Nilsson, Andreas Nord (2018) Testing the heat dissipation limit theory in a breeding passerine. Proc. of the Royal society B: 285 – 1878 DOI: 10.1098/rspb.2018.0652

Паводле www.lunduniversity.lu.se падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак Аляксандра Эрдмана

 

 

На гэтую тэму:

Гусі ўзімку змяншаюць метабалізм і тэмпературу цела

Метабалізм птушак і звяроў рэгулюецца па-рознаму

Насякомаедныя птушкі з’ядаюць бесхрыбетных штогод столькі ж, колькі усе людзі мяса і рыбы!

Мышцы пералётных птушак – мара для культурыстаў