Хаця ўрбанізацыя пачалася і працягваецца ў Еўропе як мінімум апошнія тысячагоддзі, яе інтэнсіўнае ўздзеянне на дзікіх жывёл значна ўзмацнілася ў апошнія дзесяцігоддзі. Зразумела, што для паспяховай каланізацыі і жыцця ў гарадзкім асяроддзі патрэбны і змены паводзін, і фенатыпычныя змены, аднак генетычнае іх аснова была дагэтуль малазразумелая. І вось апошняе даследаванне на прыкладзе вялікіх сініц (Parus major) паказала што і як змяняецца ў гэнатыпах гарадзкіх птушак.
Для таго, каб параўнаць генатыпы, даследчыкі агулам адлавілі 192 вялікіх сініцы ў Мальмё, Готэнбургу, Мадрыдзе, Мюнхене, Парыжы, Барселоне, Глазго, Лісабоне і Мілане і з лясных папуляцый побач з гэтымі гарадамі. Пасля аналіза і параўнання паліморфных участкаў з больш, чым паўмільёна асобных нуклеатыдаў (single-nucleotide polymorphisms (SNPs)), былі знойдзены некалькі генаў, якія выразна змяніліся ў адказ на гарадзкое асяроддзе жыцця птушак.
Месцы правядзення даследавання і інтэнсіўнасць урбанізацыі. Узята з: Salmón et al (2021)
Міжнародная каманда даследчыкаў складалася з прадстаўнікоў ўніверсітэту Лунда (Швецыя) і ўніверсітэту Глазго (Шатландыя). Было знойдзена, што розныя гены, звязаныя з важнымі біялагічнымі функцыямі арганізму, якія рэгулююцца сератанінам – такія, напрыклад, як агрэсія і цыркадыянныя рытмы, адрозніваліся ў птушак з гарадоў і з лясоў з па-за іх.
Caroline Isaksson, старэйшая выкладчыца з універсітэту Лунда, сказала: "Гэта значыць, што гэтыя паводзіны і працэсы пазнання навакольнага асяроддзя вельмі важныя для выжывання ў гарадах, дзе шмат стрэсу з-за гукавога забруджвання, святла ўначы, бруднага паветра і пастаяннай блізасці людзей”. З-за таго, што гэтыя ўмовы выразна адрозніваюцца для птушак у гарадах, яны хутчэй за ўсё рэгулююцца ў гарадзкіх і негарадзкіх папуляцыях па-рознаму і гэтыя асаблівасці перадаюцца наступным пакаленням сініц. Больш таго, яны аналагічныя і аднолькавыя для вялікіх сініц з розных еўрапейскіх гарадоў.
Dr. Pablo Salmón з універсітэту Глазго (Шатландыя) і галоўны сааўтар публікацыі па выніках даследавання, сказаў: "Найбольш здзіўляе, што нашы гарады – якія з эвалюцыйнага пункту гледжання параўнальна нядаўні фенамен, ужо заставілі свой след у геноме птушак”.
More information: Pablo Salmón et al, Continent-wide genomic signatures of adaptation to urbanisation in a songbird across Europe, Nature Communications (2021). DOI: 10.1038/s41467-021-23027-w
Паводле www.phys.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак маладой вялікай сініцы яго ж
На гэтую тэму:
Гарадзкія птушкі жывуць даўжэй, але іх жыццёвы патэнцыял значна горшы
”Гарадзкія” і “сельскія” птушкі могуць не пазнаваць адны адных
Маладым птушкам найцяжэй выжыць у горадзе?
Недахоп насякомых у гарадах змяншае поспех размнажэння птушак
Гарадзкія шулякі-карагольчыкі больш паспяховыя
Гарадзкія дамовыя вераб’і жывуць у большым стрэсе, чым сельскія
Наш шум сур’ёзна перашкаджае птушкам чуць адна адну
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ