
Маніторынг гнездавой папуляцыі шчуркі-пчалаедкі (Merops apiaster) у Польшчы да 2023 году адбываўся ў якасці абсалютных улікаў віду. Гэта значыць, што правяраліся ўсе магчымыя месцы гнездавання, а з 2023 году методыка змянілася на ўлікі шчурак на 120 пробных участках.
Такім чынам, у 2020-22 гг на ўсёй тэрыторыі Польшчы знойдзена 777 месцаў гнездавання віду. І хаця шчуркі-пчалаедкі былі адзначаны ва ўсіх рэгіёнах краіны, аднак размяшчаліся яны вельмі нераўнамерна і найбольш месцаў гнездавання было на Lubelszczyźnie (78–158), на Dolnym Śląsku (72–96), на Ziemi Świętokrzyskiej (70–93) i на Podkarpaciu (50–70).
Гнездавыя норкі знаходзіліся на вышынях ад 9 да 344 м н.у.м., а амаль 75% з іх - паміж 120 і 250 м н.у.м. Распаўсюджанне ў квадратах у 100 кв км (10х10 км) для ўсёй краіны атрымалася толькі 7,7%, aднак для некаторых рэгіёнаў распаўсюджанасць віду была нашмат большай і склала для Ziemia Świętokrzyska 21,4%, Lubelszczyzna - 19,0% i на Doln’ым Śląsk’у від гнездаваў у 18,9% квадратаў 10х10 км. На месцах гнездавання былі знойдзены як адзіночныя норкі, так і калоніі да 99 норак уключна. Асобныя пары гнездавалі у 45% усіх знойдзеных месцаў, калоніі памерам ад 2 да 5 пар былі ў 42% месцаў, 6-19 пар - у 12% і ад 20 пар і больш толькі ў 1,7% месцаў.
Найбольш гнездавых пар было адзначана для Lubelszczyzn’ы (259–591 пар), на Dolny’м Śląsk’у (236–387), на Ziemi Świętokrzysk’ей (144–265) i на Podkarpac’ці (169–224). У 2020, 2021 і 2022 гг ўсяго ў Польшчы было знойдзена на гнездаванні адпаведна 1087, 1648 i 1724 пар шчуркі-пчалаедкі, a агульную колькасць віда ацэньвалі ў 1200-1800 гняздуючых пар. Ацэнка колькасці віда для мінулага году павялічылася да 2300-2500 пар. Сярэдняя шчыльнасць на гнездаванні атрымалася 6,4–8,5 пар/100 кв км, a максімальная на Lubelszczyźnie – да 198 пар/100 кв км i нa Dolnym Śląsku – да 139 пар/100 кв км.
Найбольш гнездавых норак было зроблена ў кар’ерах пяску, жвіру і гліны (27%), у адвесных сценках уздоўж сярод палявых дарог (25%) і ў невялікіх нелегальных кар’ерчыках-ямах для здабыцця пяску (21%). Каля 89% месцаў гнездавання размяшчаліся ў сценках антрапагеннага паходжання і толькі 11% - прыроднага. Велічыня гнездавой папуляцыі віда павялічылася ў Польшчы за апошнія 20 гадоў прыкладна ў 20 разоў, а арэал шчуркі-пчалаедкі - прыкладна ў 5 разоў.
Крыніца: Beuch Sz et al. 2025 Stan populacji lęgowej żołny Merops apiaster w Polsce w latach 2020–2024. Ornis Polonica 01:2025
Паводле www.ornis-polonica.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак - Сяргей Чарапіца
На гэтую тэму:
Шчуркі-пчалаедкі мігрыруюць у вялікіх рознасямейных групах
Дзе зімуюць шчуркі-пчалаедкі з розных частак Еўропы?
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ