У апошні час генетычныя даследаванні ўсё часцей выкарыстоўваюць, каб даказаць падвышэнне таксанамічнага статусу падвідаў ці ізаляваных папуляцый розных птушак да відавога ўзроўню. Аднак апошняя публікацыя ў новым часопісе Heron Conservation надзіва змагла супрацьстаяць гэтай агульнай тэндэнцыі. Аказалася, што спробы “падзяліць” адзіны від – вялікую белую чаплю – на заходнюю вялікую белую і ўсходнюю вялікую белую чаплю не маюць дастатковых падставаў.
Практычна касмапалітычна распаўсюджаная вялікая белая чапля Ardea alba (папярэднія назвы Egretta alba і Casmerodius alba), доўгі час разглядалася як магчымыя асобныя віды да падзелу па зоагеаграфічных абласцях паміж Неарктычнымі і Палеарктычнымі папуляцыямі многімі арнітолагамі і бёдоутчарамі. Аднак дагэтуль агульнапрынятымі былі чатыры падвіды: намінатыўны ў Еўразіі, A a melanorhyncha для Афрыкі, А.а. modesta для Інда-ціхаакіянкага рэгіёну і А.а.egretta для абодвух Амерык.
Міжнародны арніталагічны кангрэс (International Ornithological Congress (IOC)) нядаўна вылучыў падвід modesta і надаў яму відавы статус як Усходняй вялікай белай чапле (Eastern Great Egret), але Pratt (2011) паказаў, што гэтая выснова была зроблена на памылковай інтэрпрэтацыі работы з 1987 г. па гібрыдызацыі ДНК, паводле якой падвід modesta адрозніваецца гэтаксама ад падвіду egretta як ад сярэдняй белай чаплі Egretta intermedia. Такім чынам адзіны магчымы ізаляцыйны механізм паміж гэтымі формамі – гэта такаванне ў паветры ('aerial stretch' display), вядомае толькі для формы modesta, якое, аднак, можа сустракацца і ў формаў melanorhyncha і alba, бо назіранні за імі былі некамплектнымі.
Галоўным фізічным адрозненнем паміж рознымі формамі ёсць хуткае з’яўленне і хуткае знікненне брачнага ўбору, якое з’яўляецца ў розны час у розных падвідаў, аднак часам бывае і перакрыццё ў тэрмінах. Аднак менавіта гэтыя адрозненні выдатна адсочваюцца паміж трыма групамі падвідаў: alba/modesta, melanorhyncha і egretta.
Калі падвышаць статус падвідаў у надвідзе вялікая белая чапля. то Прат (Pratt) лічыць, што падзел паміж alba і modesta неадпаведны, бо існуе перакрыццё ў тэрмінах нашэння брачнага ўбору і магчымая інтэрградацыя. Так як генетычныя асаблівасці формаў alba і melanorhyncha яшчэ не вывучаліся, іх сапраўдны статус застаецца невядомым і лепш лічыць вялікую белую чаплю адным відам з 4 падвідамі. Або падзяліць вялікую белую чаплю на аснове адрозненняў у брачным ўборы і паветраных токавых прадстаўленнях.
Крыніца:
Pratt, H D. 2011. Observations on species limits in the Great Egret (Ardea alba) complex. Heron Conservation www.HeronConservation.org/vol1/art5.
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак Дзьмітрыя Якубовіча
На гэтую тэму:
БИОХОРОЛОГИЧЕСКАЯ СТРУКТУРА ВИДА: ПОДХОДЫ К ИССЛЕДОВАНИЮ (НА МАТЕРИАЛЕ ОРНИТОФАУНЫ БЕЛАРУСИ)
Новы від птушак апісаны ў ... Еўропе! Новы від птушак апісаны ў Балівіі Новы від птушак з Гавайскіх астравоў Новы від птушак апісаны на Мадагаскары Cакатранскі канюх – новы від птушак Самы рэдкі альбатрос на Зямлі аказаўся асобным відам Генетыка дапамагае адкрыць невядомую папуляцыю
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ