Няўлоўны аўстралійскі начны папугай (Pezoporus occidentalis), якога жывым не бачылі астатнія 103 гады, нарэшце быў не толькі сфатаграфаваны і зняты на відэа, але і атрымаў радыёпазнаку. Цяпер у навукоўцаў з’явілася надзея на тое, што від, які многія лічылі зніклым, атрымаецца захаваць.
Апісаны для навукі ў 1845 годзе, начны папугай быў даволі звычайным наземным відам птушак у пустыннай і полупустыннай Аўстраліі, аднак рэзка зменшыў сваю колькасць пасля 1880-х гг у выніку шырокага распаўсюджвання ў гэтых біятопах нерэгуляванага выпасу і распаўсюджвання завезеных на зялёны кантынент здзічэлых катоў і ліс. Невялікая папуга не так даўно была названая адным з 10 самых прырытэтных для захавання відаў у Стратэгіі пагражаемых відаў федэральнага ўрада. А навукоўцы са Смітсанаўскага ўніверсітэту (ЗША) прызналі начнога папугая адным з самых малавядомых відаў птушак на планеце.
Арошні жывы папугай быў закалекцыянаваны ў Заходняй Аўстраліі яшчэ ў 1912 годзе. Пасля гэтага ў 1990 і 2006 у штаце Queensland знаходзілі адзінкавых мёртвых птушак, а сцверджанні аднаго з мясцовых бёдуотчараў, што ён зрабіў фотаздымкі папугая ў 2013 г., былі прызнаныя фальсіфікацыяй. Адмыслова зладжаныя экспедыцыі на пошукі віда скончыліся нічым.
Пасля працяглага выкарыстання фоталавушак у пустынях Queensland’а і падслухоўвання галасоў, нарэшце на Вялікдзень атрымался убачыць першага за стагоддзе жывога начнога папугая!
Яшчэ праз нейкі час ён быў злапаны, сфатаграфаваны і атрымаў імя Pedro, а на спіну электронную пазнаку. На жаль, птушку атрымалася дзякуючы пазнацы ўбачыць толькі яшчэ раз – даследчыкі думаюць, што радыёмаячок зваліўся з птушкі. Дакладнае месца назірання не паведамляецца, каб абараніць птушак ад магчымых браканьераў ці непажаданых бёдуотчараў.
”Калі мы трымалі птушку … гэта было наздвычай ганаровае пачуццё … адначасова – вялізарная адказнасць, бо мы сталі першымі” – сказаў д-р Сц’іў Марфі (Dr Steve Murphy).
“Гэта найвялікшы поспех у ахове прыроды Аўстраліі ў нашы дні” – заявіў д-р Марфі, прадстаўнік грамадзкай арганізацыі Bush Heritage Australia, якая ўжо вядзе перамовы аб усталяванні на месцы знаходкі і вакол яе ахоўваемай тэрыторыі нацыянальнага маштабу. Для гэтага неабходна захаваць натуральныя біятопы на значнай тэрыторыі ў штаце Queensland найперш ад пажараў і здзічэлых катоў, а таксама ад турбавання птушак чалавекам.
“Падобны шанец – захаваць загадкавага папугая – прадстаўляецца не часцей, чым раз у пакаленне. Таму наша задача – захаваць яго месцыпражывання і вывучыць лад жыцця гэтых птушак, каб лепш іх ахоўваць. Пакуль гэта яшчэ не позна зрабіць.” – сказаў Джэрад О’Нэйл (Gerard O’Neill) дырэктар, Bush Heritage Australia.
Паводле www.dailymail.co.uk (фота) і www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
На гэтую тэму:
Начны папугай застаўся няўлоўным
Выратаваць аўстралійскіх папугаяў
Аўстралійцы нарэшце ачысцяць краіну ад інтрадукаваных звяроў?
Тыбецкі горны ўюрок зноў адзначаны праз 80 год небыцця
Гігант моды дапаможа захаваць папугаяў
Сталі вядомыя філагенетычныя сувязі зніклага каралінскага папугаяГенетыкі адкрылі новы від папугая, які знаходзіцца на мяжы знікнення
Зніклі назаўжды? Сумны спіс апошняга дзесяцігоддзя.
Самы маленькі ў Свеце папугай быў упершыню засняты ў прыродзе
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ