• 25.09.2011 - 20:05 | Harrier

    Апошнія даследаванні Брытанскага орніталагічнага траста BTO паказалі, што кліматычныя змены павялічваюць разнастайнасць птушак на даследаваных тэрыторыях, аднак адначасова віды-спецыялісты з іх знікаюць. 

  • 25.09.2011 - 19:00 | Harrier

    Вірус папіломы, які паражае розныя віды дробных вераб’іных птушак, хутка распаўсюджваецца ў Вялікабрытаніі. Яго праяўленні выразна бачныя, бо ён стварае нарасты вакол вачэй і дзюбы.

  • 09.09.2011 - 13:51 | TRETB9LK

    Маладога шуляка-галубятніка знайшлі нашы гараджане 8 верасня каля стадыёна “Лакаматыў” і прынеслі ў гарадскі Эколага-біялагічны цэнтр, дзе сёння яго акальцавалі баранавіцкія арнітолагі.

  • 07.09.2011 - 10:01 | Kiolk

               Брэсцкае областное аддзяленне АПБ абвяшчае конкурсны набор заявак па Мемарыяльнай праграме падтрымкі маладых даследчыкаў імя Сяргея Абрамчука (1984-2010). 

     Для удзелу ў конкурсе дастаткова запоўніць заяўку (форма далучана) і накіраваць яе ў адрас Сакратарыята праграмы (apb_brest@mail.ru). Апошні тэрмін падачы заявак - 30 лістапада бягучага года. Вынікі адбору будуць агучаны на чарговай канферэнцыі Брэсцкага абластнога аддзялення.

  • 05.09.2011 - 18:11 | Harrier

    Ornis Fennica has printed more than 1,600 scientific papers since 1924. Now
    these papers are freely accessible and downloadable at Ornis Fennica web
    page.

  • 05.09.2011 - 13:15 | Kiolk

    Наш коллега из Латвии Дмитрий Бойко (Dmitrijs Boiko) занимается кольцеванием лебедей. Сейчас в Латвии очень быстро увеличивается численность кликуна, который повсеместно вытесняет шипуна. Чтобы держать под контролем этот процесс, проводится массовое кольцевание кликуна, мечение цветными ошейниками, наблюдение за гнездами и выводками.

  • 05.09.2011 - 10:57 | Harrier

    Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 20 верасня 2011 г. уводзiць у абарачэнне памятныя манеты «Вялiкi кулён» серыi «Птушка года»:

  • 04.09.2011 - 23:43 | Harrier

    У восьмы раз і ўпершыню ў 12-ці гадзінным фармаце ў нашай краіне адбыліся гонкі за птушкамі (Birdrace), у якіх перемагла фінска-беларуская каманда “Lintu” (“Птушка” – фінск.). Яны змаглі з 6.00 да 18.00 адзначыць пад Мінскам 115 відаў птушак. На другім месцы таксама міжнародная каманда Dreamteam, у якой шведы і беларусы пад Гродна змаглі знайсці і вызначыць 114 відаў. На трэцім – беларуская каманда Merlin, якая стартавала ў Тураве і зарэгістравала 110 відаў. Нагадаем, што за апошнія 150 год у Беларусі адзначаны 321 від птушак.

  • 03.09.2011 - 02:13 | Kiolk

       Да пачатку 8 чэмпіяната па спартыўнай арніталогіі застаюцца лічаныя гадзіны, і пакуль удзельнікі спяць і мараць пра першае месца, птушкі рыхтуюцца быць пабачанымі. Сёлета, застацца незаўважанымі ў іх мала шанцаў, бо працягласць спаборніцтваў павялічылася да 12 гадзін. Павілічэнне тэрміну не адштурхнула ўдзельнікў, і на старт выйдзе 13 каманд з 4 рэгіёнаў Беларусі.

  • 01.09.2011 - 12:13 | Kiolk

    Рэдкі кулік быў адлоўлены і акальцаваны 30 жніўня на ачышчальных збудаваннях жабінкаўскага цукровага завода. Гэта другая птушка дадзенага віду, якая была акальцавана на тэрыторыі  Беларусі. Птушка была адлоўлена маладымі арнітолагамі Іванам Багдановічам і Дзмітрыем Харковічам пад час выканання даследаванняў па  вывучэнню мігруючых птушак Гомельскай і Берасцейскай вабласцей.

  • 01.09.2011 - 01:13 | Harrier

    Трэці год запар наш уэб-сайт Birdwatch.by дзякуючы падтрымцы Шведзкага орніталагічнага таварыства SOF мае магчымасць узнагародзіць аўтараў найлепшага рэпартажу і найлепшага здымку з VIIІ-га Чэмпіянату па спартыўнай арніталогіі.

  • 01.09.2011 - 00:59 | Harrier

    Сёлета ўпершыню Гонка за птушкамі адбудзецца на працягу 12 гадзін: з 6.00 да 18.00. Таксама ўпершыню афіцыйныя вынікі будуць абвешчаны на наступны дзень і прадстаўнікі ўсіх каманд змогуць прыняць удзел у гэтым. Для гэтага трэба да суботы паведаміць колькі чалавек з Вашай каманды будзе ўдзельнічаць у абедзе і падвядзенні вынікаў у Мінску, з 13.30 да 16.00. Збор у офіса АПБ на Макаёнка, 8, пакой 313. Абед і расходы на праезд у абодва бакі удзельнікаў каманд будуць кампенсаваныя пры ўмове прадстаўлення квіткоў на праезд ці на паліва для аўтамабіляў дзякуючы падтрымцы Шведзкага орніталагічнага таварыства SOF.

  • 31.08.2011 - 23:13 | Harrier

    Упершыню за апошнія 37 год навукоўцы апісалі новы від птушак у ЗША. Цікава, што адкрыццё адбылося дзякуючы тушцы ў музейнай калекцыі, якая знаходзілася там з 1963 году.

  • 31.08.2011 - 18:07 | Harrier

    The MBCC is looking for volunteers for the period 20 Sep to 20 Oct 2011.

    Anti-poaching volunteer with the international monitoring organisation Migratory Birds Conservation in Cyprus (MBCC) for the period 20 Sep to 20 Oct 2011. Locating and removal illegal limesticks, nets and electronic lures in cooperation with the Cyprus authorities.

  • 29.08.2011 - 00:50 | Harrier

    Выйшаў з друку другі за гэты год нумар часопіса Ornis Polonica. Большасць артыкулаў у ім прысвечана авіфауністыцы. Акрамя падрабязна разгледжаных некаторых рэгістрацый цікавых відаў птушак, у гэтым нумары змешчана справаздача Польскай фауністычнай камісіі.