• 11.04.2017 - 14:46 | Harrier

    На прыканцы мінулага году выйшла адно з самых амбіцыйных выданняў апошніх гадоў- другі том Ілюстраванага Спісу усіх птушак Свету Illustrated Checklist of the Birds of the World. Кніга падвяла рысу пад сучаснымі ведамі пра ўсе 10.965 відаў птушак. Многія з іх- самыя звычайныя ў сваіх краінах і кантынентах. Аднак многім, на жаль, пагражае знікненне з большай ці меншай імавернасцю. Умоўны Топ-10 самых пагражаемых вераб’іных птушак прапануем вашай увазе.

  • 30.03.2017 - 16:43 | Harrier

    Крумкачы (Corvus corax) – які большасць іншых прадстаўнікоў сямейства – маюць выдатныя кагнітыўныя здольнасці і складаную сацыяльную структуру ў многім параўнальную нават да сацыяльных відаў прыматаў. Міжнародная група даследчыкаў, якую ачольваў праф. Томас Бугніяр (Prof. Thomas Bugnyar) з кафедры кагнітыўнай біялогіі універсітэту Вены (Аўстрыя) дзякуючы выкарыстанню сучаных метадаў змагла значна лепш зразумець дэталі ўзаемадзеянняў негняздуючых крумкачоў.

    Вынікі дапамогуць зразумець эвалюцыю разумовых здольнасцяў крумкачоў і былі апублікаваныя ў часопісе Scientific Reports.

  • 28.03.2017 - 23:09 | Harrier

    Сокалы-белазоры (Falco rusticolus) – самыя вялікія сучасныя прадстаўнікі роду, якія гняздуюць у Арктыцы і могуць займаць тыя самыя месцы гнездавання і гнёзды нават тысячагоддзямі. Добра вядома, што сокалы самі не будуць гнёздаў і таму вымушаны займаць чужыя, звычайна гэта пабудовы рознага ўзросту крумкачовых птушак адпаведнага памеру. Выпадкі, калі гняздо падае або развальваецца пад час гнездавання (па розных прычынах), добра вядомыя для многіх відаў птушак. Аднак амаль невядома, што адбываецца пасля гэтага з жывымі птушанятамі.

  • 25.03.2017 - 16:02 | Harrier

    Навукоўцы і ахоўнікі прыроды прапанавалі вылучыць новы від крычак. Каралеўская крычка (Thalasseus maximus)  дагэтуль лічылася політыпічным відам і вылучаліся два яе падвіды:  намінальны maximus (распаўсюджаны на абодвух Амерыках) і albididorsalis (які жыве ў некаторых частках Заходняй Афрыкі). Аднак як мінімум апошнія дзесяцігоддзі навукоўцы і практычныя ахоўнікі  з Гамбіі лічылі, што заходнеафрыканскі падвід заслугўвае на паўнапраўны відавы статус. 

  • 23.03.2017 - 04:24 | Harrier

    Тонкадзюбы кулён (Numenius tenuirostris) застаецца адным з тых відаў птушак, які апошнія дзесяцігоддзі балансуе на мяжы прызнання яго афіцыйна зніклым. Колькасць дакументацыйна пацверджаных выпадкаў гнездавання можна пералічыць на пальцах адной рукі. І ўсе яны паходзяць з-пад Омска з мінулага стагоддзя. Таму сапраўдны арэал віда быў і застаецца невядомым. Аднак калі б можна было хаця б пашырыць пошук на патэнцыйныя месцы гнездавання, то гэта магло б дапамагчы знайсці самы загадкавы від кулікоў.

  • 21.03.2017 - 22:47 | Harrier

    Константин Роман Ельский (1837–1896) родился в имении Ляды (ныне – южная часть Смолевичского района Минской области) 16.02.1837 г. [1]. Следует заметить, что в ряде источников [2, и др.] как год рождения («1838»), так и локализация места рождения (якобы ныне Червенский район Минской обл.) указываются ошибочно. Отец будущего исследователя, Михал Ельский, происходил из шляхетского рода Ельских герба Пелеш; к этому же роду относились известный историк и краевед Александр Ельский (1834–1916), скрипач-виртуоз Михал Ельский (1831–1904) и скульптор Казимир Ельский (1782–1867). Бабка Константина по линии матери происходила из князей Сапег, а его мать Клотильда (до замужества Монюшко) была теткой известного польского композитора Станислава Монюшко (1819–1872).

  • 08.03.2017 - 08:46 | Harrier

    Інвазійныя чужародныя звяры вынішчаюць абарыгенныя віды – і не толькі птушак – паступова, але непазбежна ставячы іх на мяжу знікнення. Паводле нядаўняга даследавання, апублікаванага ў часопісе Proceedings of  the National Academy of Sciences (PNAS), іх негатыўная роля яўна недаацэньвалася і, бо чужародныя драпежнікі “… без сумневаў з’яўляюцца найбольш шкоднай групай інтрадуцэнтаў для Сусветнай біяразнастайнасці”. І каты іграюць асноўную ролю ў гэтым працэсе як мінімум для птушак.  

  • 07.03.2017 - 22:00 | Harrier
    Паспрабуйце свае сіды ў вызначэнні гагача, які знаходзіцца ў калекцыі аднаго з беларускіх музеяў. Магчыма, ён зможа стаць новым відам для нашай арнітафауны?
  • 06.03.2017 - 12:52 | Harrier
    Людзі, якія жывуць побач з дзікімі птушкамі, кустамі і дрэвамі маюць нашмат меншую імавернасць захварэць дэпрэсіяй, у іх зменшаная трывожнасць і ўзровень стрэсу. Такія вынікі атрымалі даследчыкі з універсітэту Exeter, British Trust for Ornithology  (Вялікабрытанія)  і універсітэту Queensland (Аўстралія).
  • 04.02.2017 - 23:20 | Harrier
    Мінулы месяц можна смела называць выдатным пачаткам года для назіральнікаў птушак не толькі з-за колькасці атрыманых Клубам200 паведамленняў – ажно 55 пра 11 відаў! (нагадаем, за ўвесь рэкордны 2016 год іх было атрымана 420), але і з-за змены поглядаў на зімовыя назіранні і іх вартасць.
  • 01.02.2017 - 14:38 | Harrier

    Звычайна раз на два гады ў нас атрымліваецца падрыхтаваць канферэнцыю Гродзенскага абласнога аддзялення так, што на яе не сорамна запрасіць усіх аматараў назіранняў за птушкамі не толькі з Беларусі, але і з-за яе межаў. Сёлета канферэнцыя адбудзецца ў суботу-нядзелю 25-26 лютага ў гасціннай гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага. Самае цікавае пра назіранні, вывучэнне і ахову птушак Беларусі і не толькі будзе папулярна прадстаўлена ў нас аўтарамі даследаванняў. Не забывайма і пра магчымасць паразмаўляць з самымі цікавымі арнітолагамі і бёдуотчарамі нашага рэгіёну – запрашаем да сябе, бо сапраўды варта! Падрабязная праграма ніжэй.

  • 29.01.2017 - 21:41 | Harrier
    Пайшоў з жыцця калега, сябар і нефармальны настаўнік многіх з нас Георгій Васільевіч Гулеўскі, якога большасьць сяброў і знаёмых ведала як проста Жоржа… Жорж быў сапраўдным Натуралістам, які не толькі шмат ведаў і ўмеў назіраць, але і меў талент цікава паказаць і распавесці пра прыроду іншым – нават тым, хто быў далёкі ад яе…
  • 27.01.2017 - 00:32 | Harrier

    Брытанскі арніталагічны звяз (British Ornithologists' Union (BOU)) нядаўна абвесціў, што з пачаткам наступнага, 2018 году, пераходзіць на класіфікацыю птушак, прынятую апошнім Міжнародным арніталагічным кангрэсам  (International Ornithological Congress (IOC) World Bird List  для выкарыстання ва ўсіх арніталагічных патрэбах: напрыклад, у Спісе птушак краіны і ва ўсіх публікацыях.

  • 24.01.2017 - 21:16 | Harrier

    Упершыню вялікая міжнародная каманда навукоўцаў пад эгідай Трасту водна-балотных угоддзяў і вадаплаўных птушак Wildfowl and Wetlands Trust (WWT).апублікавала вынікі даследавання па найбольш імаверных прычынах рэзкага змяншэння колькасці нырка-сівака (Aythya ferina).
     

    У палове краін, дзе гняздуе больш за 100 пар гэтага віду, трэнды колькасці працягваюць пагаршацца. Яны адлюстроўваюць працэс паступовага знікнення віда па ўсёй Еўропе, пра прычыны якога дагэтуль мала што было зразумела.

  • 18.01.2017 - 01:44 | Harrier
    Пасля трыўмфальнага  рэкорду, які ён ўсталяваў у 2016 годзе, пад час якога адзначыў 6833 віды птушак, нідэрландзкі бёрдэр Arjan Dwarshuis нядаўна вярнуўся ў свой родны Амстэрдам. Ніжэй мы прапануем яго адказы на самыя, на наш погляд, цікавыя пытанні двух сайтаў, які праводзілі кожнае з інтэрв’ю самастойна.