• 03.11.2016 - 22:47 | Harrier
    Як і ў апошнія гады, працягваецца тэндэнцыя, што кожны наступны гнездавы сезон у сокала-падарожніка (Falco peregrinus) у Польшчы атрымліваецца лепшым, чым папярэднія. Асабліва гэта датычыць гнёздаў на дрэвах т.зв. лясной папуляцыі віду – сёлета было знойдзена і закальцавана ажно 21 сакалянё ў лясах у параўнанні з (толькі) 6 у мінулым годзе. Таксама натуральным чынам выляцела больш сакалят увогуле: 54 у мінулым годзе супраць 89 у гэтым, але поўных дадзеных па гнёздах з гор няма.
  • 28.10.2016 - 16:12 | Harrier
    Сёлетні кастрычнік запомняць бёдуотчары многіх краін Еўропы. Як звычайна, восень – найлепшы час для назіранняў розных выпадкова (?) залётных відаў як з Амерыкі, так і з Азіі. Але гэты кастрычнік своеасаблівы шматлікімі рэгістрацыямі на нашым кантыненце сібірскай завірушкі (Prunella montanella), якая звычайна зімуе на Карэйскім паўвостраве, на поўдні Манголіі і Кітая.
  • 26.10.2016 - 17:03 | Harrier

    Штогод мільёны вераб’іных птушак мяняюць сваю пераважна дзённую актыўнасць на начную і становяцца так званымі начнымі мігрантамі. Як адбываюцца гэтыя змены ў фізіялогіі і паводзінах да нядаўняга часу не было вядома – навукоўцы думалі, што яны адбываюцца паступова. Аднак новае даследаванне міжнароднай каманды даследчыкаў з нямецкага Max Planck Institute for Ornithology з дапамогай сучасных тэхналогій даказала як мінімум для чорных драздоў (Turdus merula), што такое “пераключэнне”адбываецца раптоўна непасрэдна перад адлётам на зімоўку. 

  • 22.10.2016 - 23:19 | Harrier
    Зніклых ў прыродзе ў 2002 годзе гавайскіх варон (Corvus hawaiiensis), якія паспяхова выкарыстоўваюць прылады, пачнуць вяртаць на самы вялікі гавайскі востраў ужо ў лістападзе.
  • 21.10.2016 - 14:25 | Harrier

    Верасень і кастрычнік у гэтым годзе былі багатыя на рэдкія віды, якія адзначаліся на Балтыйскім узбярэжжы (na Wybrzeżu). Першымі былі адзначаныя шматлікія пячураўкі-зарнічкі (Phylloscopus inornatus) /чатыры рэгістрацыі для Беларусі ў 2014-16 гг, ўсе з аднаго месца - ДзВ/, пазней -  стрынаткі-крошкі (Emberiza pusilla) i стрынаткі-рэмезы (Emberiza rustica) /абодва віды яшчэ не адзначны ў Беларусі/.

  • 20.10.2016 - 16:27 | Harrier
    На гэтым тыдні прадстаўнікі шрыланкійскай мытні публічна знішчылі 45 кг канфіскаваных раней гнёздаў рэдкіх птушак, якія накіроўвалі кантрабандай у Кітай для прыгатавання дэлікатэсных страваў. Агульны кошт спаленых ядомых гнёздаў на чорным рынку – каля паўмільёна даляраў!
  • 19.10.2016 - 22:20 | Harrier

    Новы падрабязны агляд амерыканскіх навукоўцаў з універсітэту Мантаны, які з’явіўся ў часопісе The Auk, тлумачыць як і чаму ўзнікла ў многім унікальная для хрыбетных жывёл сістэма размнажэння птушак. Агляд быў падрыхтаваны на аснове трох асноўных крыніц інфармацыі: пра сучасных птушак, знаходак акамянелых парэштак прымітыўных птушак і іх яек (гнёздаў) і звестак пра групы дыназаўраў, ад якіх птушкі ўзніклі.

  • 15.10.2016 - 00:00 | Harrier

    Пераломная ў аднаўленні і ахове каліфарнійскага кондара (Gymnogyps californianus) падзея адбылася сёлета ў нацыянальным парку Pinnacles – тут ўпершыню з 1890-х гадоў ізноў паспяхова стала на крыло цалкам дзікае птушанё кондара.   

    Маладая самка, якая прыйшла на свет у красавіку, не першае птушанё, якое нарадзілася за 12 гадоў праграмы па рэінтрадукцыі віду ў прыроду. Аднак яна першая, якая нарадзілася менавіта ў прыродных умовах і дажыла да вылету з гнязда ў нацпарку. Гэта наступны вялікі поспех навукоўцаў, якія займаюцца вяртаннем віду ў амерыканскую прыроду. 

  • 13.10.2016 - 00:17 | Harrier

    Жывёлы-інтрадуцэнты даўно вядомыя сваім непасрэдным шкодным уздзеяннем як мінімум на некаторыя абарыгенныя віды. Аднак адносна раслін такія доказы адмоўнага ўздзеяння менавіта на жывёл, апроч выцяснення абарыгенных відаў раслін, дагэтуль атрымаць не ўдавалася. Цяпер гэта толькі справа часу, бо ўжо вядомы магчымы механізм такога шкоднага ўздзеяння.

  • 10.10.2016 - 22:51 | Harrier

    Цяпер і жыхары Індыі могуць ганарыцца – нядаўна быў створаны і апублікаваны першы афіцыйны Спіс птушак гэтай краіны. У ім апынуліся 1263 віды, гэта 12% ад усіх відаў, якія сустракаліся ў гістарычны час на Зямлі. 

  • 07.10.2016 - 18:33 | Harrier
    Навукоўцы знайшлі, што некаторыя віды птушак не толькі раней звычайнага вяртаюцца на месцы гнездавання вясной, але і нашмат пазней пакідаюць іх для міграцыі на месцы зімоўкі.
  • 03.10.2016 - 00:52 | Harrier
    Глабальная асацыяцыя BirdLife International з 1993 года ў першую суботу і нядзелю кастрычніка штогод праводзіць Панеўрапейскія дні назіранняў за птушкамі на нашым кантыненце. У апошнія гады да іх далучыліся і краіны Цэнтральнай Азіі, і колькасць краін-удзельніц пераваліла за 40. І хаця канчатковыя дадзеныя будуць падведзены бліжэй да сярэдзіны наступнага тыдня, ўжо цяпер каардынатар сёлетніх назіранняў, арганізацыя BirdLife Switzerland, падвяла першыя вынікі.
  • 28.09.2016 - 21:16 | Harrier

    Ужо ў 15-ты раз Гродзенскае абласное аддзяленне ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" запрашае гарадзенцаў з любым узроўнем падрыхтоўкі, і асабліва сем’і з дзеткамі і падлеткамі, далучыцца да ПанЕўрапейскіх дзён назіранняў за птушкамі, якія ў апошнія гады адначасова адбываюцца ў 40 краінах нашага кантыненту.

  • 26.09.2016 - 22:26 | Harrier
    Навукоўцы сёлета ўпершыню назіралі за паспяховым гнездаваннем крычак-чэграваў (Hydroprogne caspia) на паўночна-заходнім узбярэжжы Аляскі. Гэта амаль 1600 км далей на поўнач, чым звычайна!
  • 21.09.2016 - 15:37 | Harrier
    Учора Сача Дэнч (Sacha Dench) з брытанскага Траста для водаплаўных птушак і водна-балотных угоддзяў (Wildfowl and Wetlands Trust (WWT)) узняла ў паветра свой летальны апарат – парашут з прапеллерам - над расійскай тундрай, каб разам з малымі лебедзямі (Cygnus columbianus) праляцець увесь іх шлях у 7 тысяч км на зімоўку ў Вялікабрытанію.