З'явіўся невялікі дакументальны фільм у якім распавядаецца пра міжнародны праект па выратаванню аднаго з самых пагражаемых кулікоў свету. Праект распачаўся ў мінулым годзе, і працягнецца некалькі лет. Асноўнай мэтай праекту - магчымасць штучнага развядзення гэтых кулікоў і наступная іх рэінтрадукцыя на Чукотцы.
- 09.01.2012 - 09:06 | Kiolk
- 07.01.2012 - 14:28 | Harrier
Калі б нехта з нас хацеў прыняць удзел у марафоне, наўрацці б ён здолеў дабегчы да канца дыстанцыі без доўгіх папярэдніх трэніровак. Аднак тое, што ўяўляецца немагчымым для людзей, аказваецца, магчыма для птушак!
- 06.01.2012 - 22:34 | Kiolk
З сённяшняга дня запрацаваў новы раздзел на сайце: "Гульні". Зараз вы можаце не толькі знайсці цікавую інфармацыю пра птушак, паглядзець мастацкія фотаздымкі, і зрабіць шмат што іншае на www.birdwatch.by, але і адпачыць, пагуляўшы ў тэматычны гульні звязаныя з птушкамі. Вы не толькі зможаце патрэніраваць сваю памяць, вынаходлівасць і хуткасць рэакцыі, але і даведаецеся пра некаторыя цікавыя моманты з жыцця таго ці іншага віду.
- 06.01.2012 - 19:58 | Kiolk
Запрашаем Вас прняць удзел у міжнароднай арніталагічнай канферэнцыі "Дынаміка папуляцый птушак", якая пройдзе 16-19 лютага ў Камянец-Падольскі.
- 06.01.2012 - 19:46 | Kiolk
Ці ёсць ў Беларусі грамадзянская супольнасць? Як дзейнічаюць грамадскія арганізацыі і інацыятывы? Відэарэпартажы з цыклу, які атрымаў назву "Апантаныя", паказваюць, што нягледзячы на безліч праблемаў, сярод беларусаў існуюць людзі, што не складаюць рук, і рэшта павінна браць з іх прыклад.
- 06.01.2012 - 15:52 | Harrier
АПБ – грамадская экалагічная арганізацыя, якая, нягледзячы на сваю назву “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, займаецца аховай прыроды ў самым шырокім сэнсе гэтага словазлучэння. Гэта і непасрэдная ахова птушак, ахова тэрыторый і экасістэм, навуковыя даследaванні, экалагічная адукацыя і экатурызм. Зразумела, што ствараючы прыродаахоўныя тэррыторыі, ахоўваючы экасістэмы – мы ахоўваем усе кампаненты прыроды і ўсе віды не толькі птушак, а і расліны, безхрабетных жывёл і іншыя класы (акрамя птушак) хрыбетных.
- 05.01.2012 - 01:38 | Harrier
Так адным сказам можна апісаць змест незвычайнай кнігі, якая напрыканцы мінулага году выйшла ў нідэрландзкім выдавецтве KNNV. Яно шырока вядомае сваімі кнігамі, выдадзенымі як на высокім навуковым, так і паліграфічным узроўні. І цяперашняе выданне “Чаротаўкі. Разнастайнасць у аднастайным сямействе птушак.” (THE REED WARBLERS Diversity in a Uniform Bird Family) выдатна пацвярджае гэта.
- 04.01.2012 - 01:38 | Harrier
Невялікая вераб’іная птушка з далёкай Інданезіі, якая дагэтуль была вядомая толькі па двух скурках з навуковых калекцый, цяпер знойдзена ва Ўсходнім Тыморы.
- 31.12.2011 - 00:04 | Harrier
Дорогие друзья! С Вашей помощью мы выходим на новый уровень – с начала 2012 года мы совместно с Телерадиокомпанией «Гродно» будем проводить на протяжении 11 месяцев фестиваль-конкурс видео. Лучшие Ваши видео-сюжеты о диких животных смогут увидеть не только пользователи нашего сайта, но и тысячи телезрителей.
- 30.12.2011 - 02:46 | Harrier
Мала хто нават з нашых найлепшых бёдуотчараў і арнітолагаў можа пахваліцца тым, што бачыў малага пагоніча (Porzana parva). А Дзьмітрыю Якубовічу, акрамя выдатных здымкаў, атрымалася зрабіць цікавы відэа-сюжэт з жыцця гэтай скрытнай птушкі ў фармаце HD!
Менавіта гэтае відэа па ацэнцы нашага Журы набрала найбольшую колькасць балаў – 82 з 90 магчымых, і стала найлепшым у гэтым годзе з размешчаных на нашым сайце аўтарамі-карыстальнікамі. Віншуем аўтара-пераможцу!
Усяго для неабвешчанага конкурсу мы абралі 15 відэа-фільмікаў, прысвечаных птушкам і звярам. Ацэньваліся яны па трох крытэрах, за кожны з якіх можна было набраць максімум 10 балаў: цяжкадаступнасць віду для здымак + цікавасць сюжэту + унікальнасць моманту.

КАМЕНТАРЫ