- 03.07.2025 - 15:18 | HarrierУ першай палове чэрвеня вялікая каманда арнітолагаў, якія прадстаўлялі розныя глабальныя сістэмы класіфікацыі класа Птушкі, прадставіла доўгачаканы адзіны погляд на таксанамію класа. Хаця, як і раней, па меры паступлення новых і перасэнсавання старых дадзеных у спісе будуць адбывацца (як абяцана) штогадовыя змены, ужо цяпер даступна для выкарыстання версія AviList’а за гэты, 2025-ы, год.
- 17.10.2025 - 00:50 | Maryla
Індывідуальны характар (або асабовасць) жывёлаў вызначаецца адрозненнямі ў паводзінах, якія застаюцца пастаяннымі на працягу часу і ў розных сітуацыях. Гэта значыць, што хаця паводзіны асобінаў могуць мяняцца, пэўныя жывёлы заўсёды будуць, напрыклад, больш напорыстымі ці больш стрыманымі ў сваіх рэакцыях.
- 15.10.2025 - 00:22 | HarrierІнтэнсіфікацыя сельскай гаспадаркі значна змяніла адкрытыя ландшафты Еўропы і, між іншага, стала адной з асноўных прычын негатыўных зменаў у папуляцыях птушак лугоў і палеткаў. Aдной з асноўных пагроз біяразнастайнасці застаецца пераўтварэнне лугоў у ворныя землі і пашы, на якіх праводзяць выкарчоўку хмызняку.
- 10.10.2025 - 23:07 | Maryla
Даследаванне выявіла, што некаторыя вадаплаўныя птушкі, якія гняздуюцца ў Арктыцы, выкарыстоўваюць здольнасць паскараць вясновую міграцыю ў адказ на больш ранняе раставанне снегу і пацяпленне ў Арктыцы.
- 09.10.2025 - 15:29 | Maryla
Многія птушкі збіраюць нашы дробныя бытавыя рэчы ці іх рэшткі, як то шматкі пластыкавых пакетаў ці папяровае смецце, і цягнуць сабе ў гнёзды, прычым такія паводзіны досыць распаўсюджаныя.
- 07.10.2025 - 20:56 | MarylaМіжнародная каманда даследнікаў выявіла, што птушкі, падзеленыя вялікімі геаграфічнымі адлегласцямі ды мільёнамі гадоў эвалюцыі, маюць дзіўна падобныя вывучаныя сігналы-папярэджанні, якія дапамагаюць выяўляць каля сваіх гнёздаў птушак - гнездавых паразітаў.
- 01.10.2025 - 21:30 | HarrierДля новага выдання Чырвонай кнігі Беларусі патрабуюцца аўтарскія здымкі відаў звяроў, птушак, амфібій, рэптылій, рыб і кругларотых, якія рэдкія або знаходзяцца пад пагрозай знікнення ў нашай краіне.
- 29.09.2025 - 23:25 | HarrierБольш за пяць гадоў таму, у якасці аднаго з вынікаў папярэдняга праекту LIFE, які здзяйсняла Польскае таварыства аховы птушак (Polskie Towarzystwo Ochrony Ptaków, РТОР), 5 ліпеня 2020 г. у даліне Бугу выпусцілі групу з 13 вялікіх кулёнаў (Numenius arquata), якіх вывелі ў інкубатары. Яны разляцеліся ў розныя краіны, але дзякуючы жоўтым пластыкавым сцяжкам на нагах, атрымалася прасачыць іх лёс.
- 27.09.2025 - 16:05 | Harrier
Перыяд неполаваспеласці - важны этап у жыццёвым цыкле птушак, які ўдзейнічае на іх далейшае развіццё і будучы досвед. Гэты час асабліва важны для тых драпежных птушак, якія дасягаюць палавой спеласці параўнальна позна.
- 18.09.2025 - 22:37 | HarrierБёрдынг (birding) у апошнія дзесяцігоддзі стаў значна больш папулярным і ператварыўся ў адно з адгалінаванняў экатурызму з самым хуткім ростам. Адным з галоўных вынікаў гэтага для аховы птушак стаў моцны стымул мясцовым супольнасцям захоўвываць прыроднае асяроддзе. Тым не менш, апошняе даследаванне паказала, што далёка не ўсе краіны становяцца папулярным кірункам для замежных бёрдэраў і карыстаюцца з гэтага глабальнага бума.
- 13.09.2025 - 15:20 | HarrierИтак, до начала ХХ века Пуща быть заповедной никоим образом не могла. Когда же фактически появились заповедные уголки в Беловежской пуще? Советские специалисты не любили об этом писать. Такой же тенденции придерживались польские и белорусские исследователи. Секрет такого замалчивания объяснялся тем, что это событие произошло в период первой немецкой оккупации.
- 12.09.2025 - 23:37 | HarrierТема заповедности Беловежской пущи! Может ли она быть такой же старой, как теория Дарвина, или неисчерпаемой - как нефть Саудовской Аравии? Судя по надписи, установленной в 2009 году на фасаде ресторана национального парка «Беловежская пуща», то да. Вывеска утверждает, что заповедному режиму в Пуще аж 600 лет.
- 11.09.2025 - 15:39 | Harrier
У хуткім часе ўсе новыя будынкі на Брытанскіх астравах будуць абавязаны выкарыстоўвываць бяспечнае для птушак шкло і іншыя элементы канструкцыі, накіраваныя на прыцягненне іх на гнездаванне і больш бяспечнае перамяшчэнне дзікіх жывёл навокал. Справа ў тым, што чальцы Палаты лордаў Брытанскага парламента ўнеслі шэраг паправак у закон аб планаванні і інфраструктуры.
- 22.08.2025 - 16:54 | HarrierДля вывучэння перамяшчэнняў, у асноўным сезонных міграцый птушак, выкарыстоўваюцца ўсё больш цікавыя і тэхналагічныя ідэі. Прычым яны з часам становяцца ўсё больш таннымі, прылады - больш лёгкімі і дробнымі ў памерах і таму пашыраюць сваё выкарыстанне і на большай колькасці відаў, і на большыя тэрыторыі. Прычым не варта забываць, што і масавае кальцаванне птушак узнікла не так даўно - у 1899 г..
- 13.08.2025 - 22:12 | HarrierВясковыя ластаўкі могуць не толькі адрозніваць твары адных людзей ад іншых, але і запамінаць як мінімум некаторыя з іх. Гэтак адбываецца, калі людзі з’яўляюцца побач з іх гнёздамі і дазваляе эканоміць энергію, якую птушкі не трацяць на непатрэбнае рэагаванне на небяспеку пад час інкубацыі і абагрэву птушанят.
КАМЕНТАРЫ