З сённяшняга дня праглядаць здымкі ў Галерэі нашага сайту стала нашмат зручней. Зверху, пад назвай здымка і нікам размясціўшай яго асобы, з’явіліся новыя кнопкі-надпісы (гл. малюнак): папярэдняя і наступная. Пры іх выкарыстанні можна гартаць фатаграфіі па адной наперад ці назад.
- 15.02.2010 - 23:29 | Harrier
- 13.02.2010 - 23:54 | Harrier
Віншуем Віту і Івана Багдановічаў, у маладой сям’і якіх нарадзіўся сынок-асілак (вагой амаль 4 кг!).
Жадаем не прыпыняцца на дасягнутым поспеху і з самага маленства вывучаць не толькі буслоў, якія засталіся на зімоўку і прынеслі яго бацькам, але і працягваць справу бацькі – даследаванні жыцця лебедзяў. - 13.02.2010 - 21:55 | Harrier
Новае даследаванне сведчыць, што абрысы крыла птушак могуць змяняцца з часам як адказ на змены ў наваколлі, асабліва на фрагментацыю лясных біятопаў. Андрэ Дэсрашэрс (André Desrochers) з Цэнтру лясных даследаванняў універсітэту Ляваля ў Квэбэку (Laval University, Quebec) знайшоў, што пад час таго, як за мінулае стагоддзе вялізарныя барэальныя лясы Канады шмат дзе былі высечаныя, птушкі, якія жывуць у спелым лесе, змянілі форму крыла на больш завостраную на канцах.
- 13.02.2010 - 01:01 | Harrier
Пад час афіцыйнага далучэння Новай Зеландыі да Сусветнага году біяразнастайнасці савіны папугай па мянушцы Сірокка быў прызначаны першай у свеце размаўляючай птушкай – сымбалем аховы прыроды.
Упершыню Сірокка стаў зоркай у мінулым годзе, калі яго непаўторныя акцыі паказала ВВС у сваёй серыі “Апошні шанец убачыць” (Last Chance to See). Прэмьер-міністар Новай Зеландыі Джон Кей (John Key) афіцыйна назваў Сірокка сымбалем гэтага году ў прызнанне яго незвычайнага статусу. - 11.02.2010 - 16:52 | Harrier
Hавукоўцы ўпершыню атрымалі доказы, што совы здольныя забіць ляніўца. Яны знайшлі цела трохпалага ляніўца, які меў радыё-ашыйнік і смяротныя пашкоджанні. Апошнія паказалі, што яго забіла акуляравая сава, якая і з’ела частку яго ўнутраных органаў. Незвычайнае ў гэтым выпадку тое, што акуляравыя совы нашмат меншыя за ляніўцаў. Першыя маюць усяго 45 см даўжыні і важаць каля 1,25 кг, тады як ляніўцы гэтага віду даўжэйшыя мінімум удвая і важаць прыкладна ў 4 разы больш.
- 09.02.2010 - 23:51 | Harrier
На інтэрнет-старонцы Польскага таварыства аховы птушак (Polskiego Towarzystwa Ochrony Ptaków (PTOP)) цяпер можна азнаёміцца з дэталёвай справаздачай, якая падсумоўвае цікавыя авіфауністычныя вынікі за 2008 год з Паўночнага Падлясся – рэгіёну Польшчы, які непасрэдна мяжуе з Заходняй Беларуссю.
- 09.02.2010 - 21:07 | Harrier
Міжнародная працоўная група па тонкадзюбаму кулёну (Slender-billed Curlew Working Group (SBCWG)) – найбольш таямнічаму куліку на планеце – просіць усіх фатографаў прадставіць свае здымкі любых відаў і падвідаў кулёнаў, асабліва зробленыя ў Еўропе або Заходняй Азіі. Мэта – лепш вызначаць адзначаных у палявых умовах любых кулікоў з гэтай групы, якія паходзяць з Палеарктыкі.
- 08.02.2010 - 23:52 | Kiolk
Пабачыў свет чарговы падвойны нумар "Кабца" (Інфармацыйны бюлетэнь Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ). Так сталася, што з выхаду мінулага нумара мінуў амаль год, таму на 12 старонках бюлетэня знайшлі сваё адлюстраванне важныя падзеі з жыцця адзялення за апошні год.
- 07.02.2010 - 18:32 | Harrier
Гродзенскае абласное аддзяленне грамадcкай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) запрашае ўсіх, хто любіць назіраць, вывучаць і ахоўваць птушак на сваю чарговую штогадовую канферэнцыю “Мы і птушкі”. Канферэнцыя адбудзецца ў суботу-нядзелю 20 і 21 лютага 2010 года ў Гродна.
- 06.02.2010 - 12:35 | Harrier
Хутка будзе амаль два гады, як 10 красавіка 2008 году адбыўся першы ўзлом афіцыйнага сайту АПБ www.ptushki.org , пасля чаго да гэтага часу там абнаўляліся практычна толькі навіны, абвесткі і працаваў форум.
І вось, нарэшце, цяпер кожны можа пакінуць свае заўвагі і прапановы пра тое, што пакуль атрымалася зрабіць з абнаўленнем афіцыйнага сайту, які пакуль знаходзіцца тут: www.new.ptushki.org - 05.02.2010 - 13:04 | Harrier
Вядомы прадуцэнт оптыкі для назіранняў за птушкамі падвёў вынікі конкурсу Swarovski’s Digiscoper of the Year 2009. Сярод сотняў здыкмаў, дасланых на конкурс, журы адабрала найлепшыя працы яшчэ асобна і для ўдзельнікаў з Вялікабрытаніі. Digiscoping, або здымкі лічбавымі фотакамерамі не з дапамогай доўгафокусных аб’ектываў, а праз трубу-тэлескоп, вельмі папулярныя асабліва для дакументацыі рэдкіх ці залётных відаў птушак па ўсяму Свету. Зрабіць добры мастацкі здымак такім чынам нашмат цяжэй.
- 05.02.2010 - 00:49 | Harrier
Сайт BirdGuides (www.birdguides.com) абвесціў пераможцу і прызёраў свайго он-лайнавага фотаконкурсу за мінулы год. Сярод амаль 40 тысяч фотаздымкаў, размешчаных у Галерэі сайту, лепшым быў прызнаны здымак Рычарда Бэдфорда (Richard Bedford (www.richardbedford.co.uk), на якім паміж сабой бьюцца самцы бажана.
Выбар Фота году рабіўся адмыслова сабраным журы, але сярод найлепшых здымкаў тыдня Photo of the Week, якіх было 52, і за якія галасавалі наведвальнікі сайту. - 04.02.2010 - 00:57 | Harrier
Урад Італіі пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра Сільвіа Берлусконі плануе значна павялічыць працягласць паляўнічага сезону ў гэтай краіне. Пасля пераабрання ў 2008 годзе, урад ужо рабіў неаднаразовыя спробы змяніць заканадаўства на карысць паляўнічаму лобі. Што раз мы былі здольныя стрымаць такія спробы дзякуючы маштабнай падтрымцы італьянцаў і еўрапейцаў з іншых краін.
- 02.02.2010 - 23:45 | Harrier
Проектом EC/ПРООН «Устойчивое развитие на местном уровне» объявлено о продлении на один месяц программы финансовой поддержки местных инициатив. Программа завершится 28 февраля 2010 года. Физические и юридические лица 35 пилотных регионов Беларуси, отобранных конкурсной комиссией для реализации проекта, смогут на тендерной основе получить финансовую помощь в размере от 3 000 либо до 8 000 долларов США (в зависимости от вида инициативы).
- 02.02.2010 - 22:08 | Harrier
Сацыялагічнае апытанне дарослых, зробленае ў Вялікабрытаніі па замове Каралеўскага таварыства абароны птушак (RSPB) паказала, што на дзіва шмат хто з маладога пакалення не выкарыстоўвае магчымасць атрымаць маральную і фізічную падтрымку ад правядзення часу на прыродзе.
КАМЕНТАРЫ