• 15.02.2010 - 23:29 | Harrier

    З сённяшняга дня праглядаць здымкі ў Галерэі нашага сайту стала нашмат зручней. Зверху, пад назвай здымка і нікам размясціўшай яго асобы, з’явіліся новыя кнопкі-надпісы (гл. малюнак): папярэдняя і наступная. Пры іх выкарыстанні можна гартаць фатаграфіі па адной наперад ці назад.

  • 13.02.2010 - 23:54 | Harrier

    Віншуем Віту і Івана Багдановічаў, у маладой сям’і якіх нарадзіўся сынок-асілак (вагой амаль 4 кг!).
    Жадаем не прыпыняцца на дасягнутым поспеху і з самага маленства вывучаць не толькі буслоў, якія засталіся на зімоўку і прынеслі яго бацькам, але і працягваць справу бацькі – даследаванні жыцця лебедзяў.

  • 13.02.2010 - 21:55 | Harrier

        Новае даследаванне сведчыць, што абрысы крыла птушак могуць змяняцца з часам як адказ на змены ў наваколлі, асабліва на фрагментацыю лясных біятопаў. Андрэ Дэсрашэрс (André Desrochers) з Цэнтру лясных даследаванняў універсітэту Ляваля ў Квэбэку (Laval University, Quebec) знайшоў, што пад час таго, як за мінулае стагоддзе вялізарныя барэальныя лясы Канады шмат дзе былі высечаныя, птушкі, якія жывуць у спелым лесе, змянілі форму крыла на больш завостраную на канцах. 

  • 13.02.2010 - 01:01 | Harrier

         Пад час афіцыйнага далучэння Новай Зеландыі да Сусветнага году біяразнастайнасці савіны папугай па мянушцы Сірокка быў прызначаны першай у свеце размаўляючай птушкай – сымбалем аховы прыроды. 
    Упершыню Сірокка стаў зоркай у мінулым годзе, калі яго непаўторныя акцыі паказала  ВВС у сваёй серыі “Апошні шанец убачыць” (Last Chance to See). Прэмьер-міністар Новай Зеландыі Джон Кей (John Key) афіцыйна назваў Сірокка сымбалем гэтага году ў прызнанне яго незвычайнага статусу.

  • 11.02.2010 - 16:52 | Harrier

        Hавукоўцы ўпершыню атрымалі доказы, што совы здольныя забіць ляніўца. Яны знайшлі цела трохпалага ляніўца, які меў радыё-ашыйнік і смяротныя пашкоджанні. Апошнія паказалі, што яго забіла акуляравая сава, якая і з’ела частку яго ўнутраных органаў.  Незвычайнае ў гэтым выпадку тое, што акуляравыя совы нашмат меншыя за ляніўцаў. Першыя маюць усяго 45 см даўжыні і важаць каля 1,25 кг, тады як ляніўцы гэтага віду даўжэйшыя мінімум удвая і важаць прыкладна ў 4 разы больш.

  • 09.02.2010 - 23:51 | Harrier

        На інтэрнет-старонцы Польскага таварыства аховы птушак (Polskiego Towarzystwa Ochrony Ptaków (PTOP)) цяпер можна азнаёміцца з дэталёвай справаздачай, якая падсумоўвае цікавыя авіфауністычныя вынікі за 2008 год з Паўночнага Падлясся – рэгіёну Польшчы, які непасрэдна мяжуе з Заходняй Беларуссю.

  • 09.02.2010 - 21:07 | Harrier

         Міжнародная працоўная група па тонкадзюбаму кулёну (Slender-billed Curlew Working Group (SBCWG)) – найбольш таямнічаму куліку на планеце – просіць усіх фатографаў прадставіць свае здымкі любых відаў і падвідаў кулёнаў, асабліва зробленыя ў Еўропе або Заходняй Азіі. Мэта – лепш вызначаць адзначаных у палявых умовах любых кулікоў з гэтай групы, якія паходзяць з Палеарктыкі. 

  • 08.02.2010 - 23:52 | Kiolk

         Пабачыў свет чарговы падвойны нумар "Кабца" (Інфармацыйны бюлетэнь Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ). Так сталася, што з выхаду мінулага нумара мінуў амаль год, таму на 12 старонках бюлетэня знайшлі сваё адлюстраванне важныя падзеі з жыцця адзялення за апошні год.

  • 07.02.2010 - 18:32 | Harrier

        Гродзенскае абласное аддзяленне грамадcкай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) запрашае ўсіх, хто любіць назіраць, вывучаць і ахоўваць птушак на сваю чарговую штогадовую канферэнцыю “Мы і птушкі”. Канферэнцыя адбудзецца ў суботу-нядзелю  20 і 21 лютага 2010 года ў Гродна.

  • 06.02.2010 - 12:35 | Harrier

        Хутка будзе амаль два гады, як 10 красавіка 2008 году адбыўся першы ўзлом афіцыйнага сайту АПБ www.ptushki.org , пасля чаго да гэтага часу там абнаўляліся практычна толькі навіны, абвесткі і працаваў форум.
    І вось, нарэшце, цяпер кожны можа пакінуць свае заўвагі і прапановы пра тое, што пакуль атрымалася зрабіць з абнаўленнем афіцыйнага сайту, які пакуль знаходзіцца тут: www.new.ptushki.org