- 13.01.2020 - 00:37 | HarrierУпершыню службовы сабака будзе працаваць у штаце Каралеўскага таварыства абароны птушак RSPB. У новым праекце, прысвечаным ахове калоній розных марскіх птушак на астравах, адмыслова запланаваныя грошы на навучанне і наступнае ўтрыманне сабакі. Ён будзе шукаць і паведамляць пра грызуноў у выпадку іх пранікнення на гнездавыя калоніі.
- 11.01.2020 - 18:03 | HarrierХаця птушкі застаюцца найбольш вывучаным вялікім таксонам сярод жывёл, аднак штогод навукоўцы працягваюць апісываць у сярэднім ад 5 да 15 новых відаў. Не стаў выключэннем і мінулы год – міжнародная каманда нарэшце падвяла вынікі сваіх пошукаў ў Інданезіі і апісала ў адным артыкуле 5 новых відаў і 5 падвідаў птушак.
- 09.01.2020 - 22:36 | HarrierЛюдзі і іншыя вялікія чалавекападобныя прыматы добра вядомыя тым, што могуць бескарысна дапамагаць іншым прадстаўнікам свайго віду ў розных жыццёвых сытуацыях. Аднак цяпер у гэтае невялікае кола можна смела ўключыць і птушак, а менавіта папугаяў жако. Нямецкія даследчыкі паказалі гэта ў неаднаразовых эксперыментах.
- 06.01.2020 - 15:41 | HarrierДакументаванне новых выпадкаў выкарыстання прыладаў дзікімі жывёламі дапамагае нам зразумець эвалюцыйныя механізмы ўзнікнення складаных формаў паводзін у розных групах жывёл. Група даследчыкаў з Вялікабрытаніі і Ісландыі змагла сабраць доказы выкарыстання прыладаў невялікімі марскімі птушкамі – атлантычнымі тупікамі. Прычым падобны характар выкарыстання прылады быў дагэтуль вядомы ў прыродзе толькі для прыматаў і сланоў.
- 03.01.2020 - 01:29 | HarrierДзякуючы выкарыстанню сучасных прыладаў атрымалася не толькі вызначыць дакладнае месца зімоўкі хрустанаў, якія гняздуюць у Фінляндыі і Нарвегіі, але і прасачыць іх міграцыю ў Паўночную Афрыку. Аказалася, што Беларусь, як і Україна, ляжаць на трасах іх рэгулярнага пралёта.
- 02.01.2020 - 19:41 | HarrierУ апошнія некалькі гадоў у Польшчы ўсё больш назіранняў зімуючых шэрых жураўлёў. Павялічваецца і колькасць птушак, якія застаюцца ў гэтай краіне на зімоўку. Гэтыя змены ў паводзінах як мінімум некаторых прадстаўнікоў віду звязваюць з пацяпленнем клімату (мяккімі зімамі і адсутнасцю або непрацяглым снежным покрывам, лёгкім доступам да незамёрзлай вады). Не менш важныя і змены ў сельскай гаспадарцы (значнае павелічэнне вялікіх па плошчы палёў кукурузы, шматлікімі рэшткамі якой птушкі могуць харчавацца ўсю зіму).
- 02.01.2020 - 01:10 | Harrier
Ніхто з нас, арганізатараў чарговай, ужо трэцяй он-лайн трансляцыі з птушынай сталоўкі на ўскрайку Белавежскай пушчы не планаваў, што роўна праз месяц пасля яе пачатку мы ўбачым такія круглыя лічбы-дасягненні: першыя 2000 наведвальнікаў-гледачоў з 30 краін з усіх кантынентаў, акрамя Паўднёвай Амерыкі і першыя 10 відаў птушак.
- 31.12.2019 - 22:01 | HarrierДарагія сябры! Вось і праляцеў дзесяты год жыцця нашага сайта "Птушкі штодня". Вялікі і шчыры дзякуй за то, што былі і застаецеся з намі!
- 31.12.2019 - 19:23 | Harrier
Для многіх відаў з нестабільнымі харчовымі рэсурсамі вядома стратэгія інкубацыі з першага адкладзенага яйка. Гэта прыводзіць да рознаўзроставых птушанят у адным вывадку і розных шанцаў на іх выжыванне калі ежы не хапае для ўсіх. Аднак пасля 20 гадоў даследаванняў аказалася, што амерыканскія лыскі маюць унікальнае ўдасканаленне гэтай стратэгіі асінхроннага вылуплення, якое атрымалася апісаць упершыню.
- 30.12.2019 - 19:12 | Harrier
З-за дзейнасці чалавека ў апошнія дзесяцігоддзі адбываюцца змены клімату і навакольнага асяроддзя, якія маюць непараўнальную з ранейшымі хуткасць і пагражаюць існаванню мігруючых птушак. Сутыкаючыся з новымі выклікамі, віды з разнастайнымі і пластычнымі міграцыйнымі паводзінамі павінны ў меншай ступені змяншаць сваю колькасць, бо адказваюць на хуткія змены навокал зменамі ў паводзінах.
- 22.12.2019 - 15:50 | HarrierДзякуючы выкарыстанню сучасных тэхналогій, даследчыкі з Брытанскага арніталагічнага траста у Шатландыі (BTO Scotland) даведаліся пра незвычайныя выпадкі з жыцця балотных соваў. Хаця на сённяшні дзень галоўная мэта праграмы – размясціць на 20 совах спадарожнікавыя перадатчыкі, яшчэ не выкананая, аднак тыя дадзеныя, якія ўжо атрыманыя, не могуць не здзіўляць.
- 20.12.2019 - 13:07 | Harrier
Тое, што мы нават пры сучасным развіцці навукі ведаем далёка не ўсё пра важныя асаблівасці жыцця птушак, сведчыць нечаканае адкрыццё амерыканскіх навукоўцаў. Яны апісалі дагэтуль невядомыя мікраструктуры ў сятчатцы вока валасяніц, якія дапамагаюць ім сачыць за палётам насякомых і паспяхова паляваць на іх.
- 15.12.2019 - 22:57 | HarrierСёлета абноўлены Чырвоны спіс МСАП (IUCN Red List of Threatened Species) абвесціў пра ўнікальную перамогу ў захаванні птушак: пасля паспяховага аднаўлення зніклага ў прыродзе каліфарнійскага кондара, гуамскі пастушок стаў другім падобным відам!
- 14.12.2019 - 15:50 | Harrier
Міжнародная каманда навукоўцаў пасля аналізу поўнага генома каралінскага папугая (Conuropsis carolinensis), які знік у пачатку мінулага стагоддзя, пацвердзіла, што не было ніякіх прыродных прадпасылак да гэтага.
- 12.12.2019 - 12:56 | Harrier
Трэцюю зіму запар наш сайт “Птушкі штодня” прапануе ўнікальную для нашай краіны магчымасць – утульна седзячы у цёплай хаце, офісе ці на занятках, глядзець за жыццём дзікіх птушак на працягу ўсіх трох зімовых месяцаў. У гэты раз сталоўка для іх з разнастайным пачастункам знаходзіцца ў невялічкай пушчанскай вёсачцы Вугляны, на маляўнічым беразе рэчкі Лясной.
КАМЕНТАРЫ