• 15.05.2019 - 17:11 | Harrier
    Альдабрайскі пастушок  - эндэмічны для атола Альдабра на Сейшэлах падвід, застаецца апошняй нелятаючай птушкай, якая выжыла ў Індыйскім акіяне. Пад час верхняга плейстацэну на гэтым атоле мінімум аднойчы адбылося знікненне ўсёй наземнай фауны з-за падняцца ўзроўню акіяну. Каманда брытанскіх даследчыкаў знайшла ў двух месцах на атоле скамянелыя парэшткі нелятаючых пастушкоў узростам да і пасля затаплення атолу і атрымліваецца, што пастушкі змаглі каланізаваць гэты невялікі кавалак сушы і стаць нелятаючымі незалежна двойчы!
  • 15.05.2019 - 10:38 | Harrier
    У апошнія суботу-нядзелю мая, 25-26.05.2019, АПБ ладзіць VIII Фестываль кулікоў у старажытным Тураве, што на Гомельшчыне. У праграме – чэмпіянат па фотабёрдынгу, бёрдвочынг, канцэрты і шмат іншага ў чым варта прыняць удзел.
  • 14.05.2019 - 23:00 | Harrier
    Даследчыкі з універсітэту Людвіга Максіміліана з Мюнхена (Германія) па скамянелых парэштках апісалі невядомы від хутчэй за ўсё адной з першых птушак, якая жыла на прыканцы юрскага перыяду. Гэты від – другі, які вядомы здольнасцю да палёту акрамя археаптэрыкса і жыў у адзін час з апошнім.
  • 14.05.2019 - 14:19 | Peregrinus

    Шчыра віншуем дружную сям’ю Сербунаў з нараджэннем сына!

  • 29.04.2019 - 13:51 | Harrier

    У асобныя гады, калі зімы асабліва суворыя, тыя віды птушак, якія харчуюцца насеннем голанасенных раслін, вымушаныя адлятаць з тайгі ў больш паўднёвыя рэгіёны. Там яны шукаюць не толькі меншых маразоў і большай колькасці насення, але і даўжэйшай працягласці светлай часткі сутак, пад час якой яны могуць шукаць ежу.

  • 28.04.2019 - 15:34 | Harrier
    У пачатку мінулага тыдня ў інкубатары Сміфсанаўскага інстытута аховы прыроды (SCBI) ў штаце Вірджынія (ЗША) паспяхова вылупіўся гуамскі зімародак. Усяго засталося толькі 140 птушак гэтага віду, прычым усе яны ўтрымліваюцца ў няволі ў розных заапарках, большасць якіх знаходзіцца ў ЗША.
  • 25.04.2019 - 21:06 | Harrier
    Новае даследаванне сувязі сацыяльнасці птушак з працягласцю іх жыцця паказала, што падобная залежнасць існуе для самак сейшэльскіх чаротавак у тых выпадках, калі ім дапамагаюць гнездаваць іншыя птушкі свайго віду.
  • 24.04.2019 - 21:12 | Harrier
    Каманда заолагаў з Ірландыі і Інданезіі апісала два новыя для навукі віды вераб’іных птушак, якія жывуць на архіпелагу Сулавесі (Інданезія). Гэта белавочка з Вакатобі і белавочка з Вангі-вангі. Цікава, што пра сваё адкрыццё яны напісалі ў часопісе Zoological Journal of the Linnean Society – тым самым, у якім Альфрэд Уоллес і Чарльз Дарвін прадстаўлялі свае ідэі пра ўзнікненне відаў яшчэ ў 1858 г.
  • 23.04.2019 - 18:28 | Harrier

    У штаце Вайомінг (ЗША) палеантолагі знайшлі і апісалі парэшткі птушкі, якую можна лічыць найстарэйшым з вядомым нам прадстаўніком вераб’іных птушак – самай паспяховай сучаснай групы класа. Яе узрост вызначаны навукоўцамі ў 52 мільёны гадоў – гэта значыць, што першыя вераб’іныя з’явіліся як мінімум яшчэ ў эацэне.

  • 22.04.2019 - 18:42 | Harrier
    Параўнанне мітахандрыяльнай ДНК тoнкадзюбага кулёна (якога лічаць хутчэй за ўсё зніклым відам) з аналагічна секвеніраванымі мтДНК іншых відаў кулёнаў паказала, што знойдзеныя адрозненні цалкам дазваляюць лічыць тoнкадзюбага паўнапраўным відам.
  • 12.04.2019 - 23:14 | Harrier

    Як аказалася, далёка не ўсё з уласнага досведу мае той самы сэнс у іншых месцах. І не толькі назвы не супадаюць з нашымі ўяўленнямі пра іх, але могуць і прыемна здзіўляць. Так атрымалася з нашай паездкай на IV Мазурскую міжнародную арніталагічную канферэнцыю, якая проста выдатна і на высокім узроўні была арганізаваная і праведзеная 6 красавіка на базе камунальнага прадпрыемства па ўтылізацыі адыходаў (ZUOK) каля мясцовасці Спыткова ў Польшчы.

  • 12.04.2019 - 19:28 | Harrier
    На гэтым тыдні EuroBirdPortal (ЕВР) - вялікі еўрапейскі праект па вывучэнні міграцыі птушак - прадставіў сваю абноўленую версію анімацыі пралётаў больш 100 відаў. Цікава, што цяпер дадзеныя на мапах абнаўляюцца штодня, дзякуючы прыкладна 120 тысячам назіранняў, якія заносяць у базы дадзеных назіральнікі з большасці краін Еўразвязу. 
  • 11.04.2019 - 16:28 | Harrier

    Некаторыя, звычайна блізкія віды птушак, могуць пераадольваць межвідавы бар’ер у паводзінах і іншыя механізмы, якія перашкаджаюць узнікненню гібрыдаў. Аднак якія менавіта змены ў папуляцыях такіх відаў адбываюцца, каб падобныя гібрыды ўтвараліся параўнальна часта, застаецца незразумелым.

  • 10.04.2019 - 23:38 | Harrier
    Паводле новага даследавання нямецкіх арнітолагаў, больш смелыя вялікія сініцы пачынаюць адкладку яек раней за больш напалоханых драпежнікамі побач з абраным гняздом. Падобныя індывідуальныя адрозненні даюць магчымасць папуляцыі быць больш пластычнай да зменаў у наваколлі і, значыць, больш устойлівай.
  • 09.04.2019 - 18:34 | Harrier

    Штогод у Ліване, насельніцтва якога каля 6 мільёнаў чалавек, адстрэльваюць пад час вясновай і восеньскай міграцый каля 2,4 мільёна птушак рознай велічыні: ад белых буслоў і арлоў да сівагракаў, удодаў і авяльгоў. На вялікі жаль, забойства мігрыруючых над гэтай краінай птушак стала не толькі тут, але і амаль на ўсім Блізкім Усходзе крывавай традыцыяй і нават спаборніцтвам.