Міжнародная каманда даследчыкаў з дапамогай радараў для прагнозаў надвор’я і ўлікаў птушак ‘на зямлі’ паспрабавала выявіць якія групы апошніх найбольш і на якой адлегласці пакутуюць ад навагодніх фаерверкаў. Аказалася, што птушкі стараюцца адляцець далей ад месца запуску салютаў на адлегласці нават да 10 км.
- 21.12.2023 - 02:08 | Harrier
- 16.12.2023 - 20:16 | HarrierУ нядаўна апублікаванай чарговай справаздачы Польскай картатэкі рэдкіх птушак (Kartotekа Rzadkich Ptaków) (негняздуючыя віды) прадстаўлены дадзеныя пра рэгістрацыі ў краіне 38 відаў за 2021 год.
- 13.12.2023 - 01:18 | HarrierНа аснове 5 гадоў даследаванняў з выкарыстаннем спадарожнікавых перадатчыкаў, польскім арнітолагам на паўночным усходзе Польшчы атрымалася паказаць, што насуперак ранейшым уяўленням пра ‘прывязаннасць’ самцоў дубальта да канкрэтных такоў, ажно 75% з іх мянялі месцы такавання на працягу таго самага сезону, і многія з іх рабілі гэта не адзін раз.
- 09.12.2023 - 01:23 | HarrierАргенціна - краіна самых знакамітых футбалістаў. Пра некаторых з іх нешта чулі нават тыя, хто не цікавіцца футболам. Таму не дзіўна, што каманда аргенцінскіх палеантолагаў, якую ачольваў д-р Federico Degrange, вырашыла назваць новаапісаны імі выкапневы від у гонар Lionel’а Andrés’а Messi – кондар Мессі (Vultur messii).
- 08.12.2023 - 01:18 | HarrierРозныя віды драпежных птушак, у тым ліку арлы, арланы і шулякі, маюць характэрыстычныя ‘броўныя дугі’, якія параўнальна моцна выступаюць над вачыма і надаюць іх уладальнікам суворы выгляд. Яны ўтвараюцца дзякуючы спецыяльным костным вырастам, якія называюца processus supraorbitalis і яўна не з’яўляюцца ‘упрыгожваннямі’.
- 03.12.2023 - 01:42 | HarrierСёмую зіму запар наш сайт “Птушкі штодня” прапануе ўнікальную для нашай краіны магчымасць – утульна седзячы у цёплай хаце, офісе ці на занятках, глядзець за актыўным зімовым жыццём нашых дзікіх суседзяў у рэжыме LIVE. Спадзяемся, што ўжо традыцыйная змена месца размяшчэння камеры дапаможа ўбачыць і ўжо знаёмых па мінулых стрымах, так і новыя віды птушак і звяроў наваколля Белавежскай пушчы.
- 01.12.2023 - 00:08 | HarrierНядаўна апублікаваныя дадзеныя улікаў, праведзеных у Партугаліі ў 2022-23 гг, паказалі драматычнае змяншэнне колькасці поплаўнага луня ў гэтай краіне. Аказалася, што за апошнія 17-18 гадоў яна зменшылася ажно на 76-79%!
- 28.11.2023 - 20:58 | HarrierПара блакітных ара, або ара Спікса, эндэмікаў Бразіліі, упершыню пасля рэінтрадукцыі віда ў прыроду і ўпершыню за апошнія дзесяцігоддзі паспяхова гадуе 2 уласных птушанят. Гэта яшчэ і першы падобны выпадак, вядомы навукоўцам з 1986 году.
- 26.11.2023 - 02:13 | HarrierПячураўка Х’юма (Phylloscopus humei), якая павінна была ляцець на зімоўку ў Індыю, па невядомых прычынах у пятніцу, 24 лістапада, аказалася ў пойме Свіслачы ў заснежаным Мінску. Гэта новы від для арнітафауны Беларусі, які аказалася не так лёгка правільна вызначыць.
- 13.11.2023 - 22:34 | HarrierUS Fish and Wildlife Service (USFWS) 16 кастрычніка гэтага году афіцыйна прызнала зніклымі 10 амерыканскіх відаў птушак. Адбылося гэта пасля двухгадовай паузы, калі быў абвешчаны намер зрабіць гэта пры адсутнасці новых назіранняў ці звестак пра іх. З гэтых дзесяці, восем - віды-эндэмікі Гавайскіх астравоў.
- 09.11.2023 - 00:37 | HarrierДарослая самка дропа са спадарожнікавым перадатчыкам, які яна атрымала ў 2019 годзе, на працягу таго самага гнездавога сезону змагла адкласці не менш 7 яек ў 4 спробах гнездавання. На жаль, ніводная з гэтых спробаў не атрымалася і ў рэшце рэшт, пад час апошняй спробы, птушка загінула - хутчэй за ўсё была забіта лісой.
- 26.10.2023 - 23:38 | HarrierДобра вядома, што пад час нырання няправільны вугал уваходу ў ваду пагражае большай ці меншай траўмай – у залежнасці ад вышыні, з якой мы ныраем. Аднак існуе шмат відаў зімародкаў, якія паспяхова ныраюць за рыбай і іншай воднай здабычай па некалькі разоў у дзень. Каманда амерыканскх даследчыкаў вырашыла параўнаць геномы 30 відаў зімародкаў з розным тыпам здабычы і знайсці гены і бялкі, якія тыя кадзіруюць, каб птушкі маглі ныраць без пашкоджання мозгу.
- 21.10.2023 - 00:12 | HarrierМногія віды птушак на астравах аказаліся пад пагрозай знікнення з-за чужародных відаў. Каманда даследчыкаў з Ісландыі вырашыла выкарыстаць даволі незвычайныя доўгатэрміновыя дадзеныя, каб ацаніць негатыўнае ўздзеянне інтрадукаванай амерыканскай норкі на абарыгенны від качак – звычайную гагу на астравах Brokey.
- 17.10.2023 - 23:27 | HarrierГусь Росса нядаўна была сфатаграфаваная ў Нарвегіі з канадзкім кальцом і такім чынам стала першым прадстаўніком віда ў Еўропе, які мае неабвержнае пацверджанне свайго дзікага паходжання з Паўночнай Амерыкі.
- 11.10.2023 - 22:13 | HarrierМалы грыцук, пазначаны спадарожнікавым перадатчыкам ў Англіі, моцна здзівіў даследчыкаў пасля таго, як вярнуўся ў тое ж месца на Брытанскіх астравах пасля 4,5 дзён палёту на зімоўку ў Афрыку. За гэты час ён агулам праляцеў тысячы км.
КАМЕНТАРЫ