- 24.08.2018 - 15:47 | HarrierБагамскі папаўзень або кавалік (Sitta insularis), які лічыўся зніклым пасля працяглага змяншэння колькасці і ўрагана Мэцью ў 2016 годзе, не толькі аднойдзены камандамі амерыканскіх даследчыкаў, але і трапіў на іх відэа. Аднак будучыня віда застаецца пад рэальнай пагрозай, бо навукоўцы змаглі знайсці толькі дзве (!) птушкі.
- 19.08.2018 - 17:44 | HarrierБез асэнсавання асноўных прычын знікнення птушак і іншых жывёл на астравах і не толькі, мы рызыкуем павялічыць іх колькасць для сумнай статыстыкі. Дзякуючы ачышчэнню некаторых астравоў ад чужародных відаў і рэінтрадукцыі на іх некалі звычайных там відаў часам атрымліваецца выратаваць іх ад знікнення. Але многіх ужо не вярнуць з небыцця:
Істотныя адрозненні ў выбары месцапражыванняў паміж вялікім і сірыйскім дзятламі знойдзены ў Польшчы
17.08.2018 - 18:00 | HarrierУ большасці даследаванняў авіфауны гарадоў, дзятлы звычайна атрымліваюць мала ўвагі. Сярод еўрапейскіх відаў дзятлаў (за выключэннем круцігалоўкі), толькі адзін від - сірыйскі (Dendrocopos syriacus) можа лічыцца сапраўды сінантропным, бо насяляе як вясковыя, так і гарадзкія біятопы.- 15.08.2018 - 16:33 | HarrierНекалькі апошніх гадоў дзякуючы пастаяннаму змяншэнню памераў спадарожнікавых перадатчыкаў і вынаходжанню іншых спосабаў перадачы дадзеных (GPS-GSM, Motus, геалакатары і дата-лоджэры) пра месца знаходжання і іншыя параметры жыццядзейнасці птушак атрымалася зрабіць сапраўдную рэвалюцыю у нашым разуменні асаблівасцяў міграцый розных відаў і іншыя важныя аспекты іх жыцця.
- 13.08.2018 - 19:26 | Harrier
У звычайнай зязюлі (Cucuclus canorus) вядомыя дзве каляровыя морфы: больш распаўсюджаная шэрая і больш рэдкая рыжая, прычым дарослыя самцы вядомыя толькі шэрыя, а дарослыя самкі часцей шэрыя, чым рыжыя. Аднак маладыя птушкі, як паказала новае даследаванне каманды чэшскіх арнітолагаў, могуць быць шэра- або рыжаафарбаваныя не гледзячы на пол.
- 12.08.2018 - 22:18 | HarrierУ апошнія гады мы ўсё больш і больш даведваемся пра асаблівасці міграцыі розных відаў птушак ці пра гэтую з'яву ўвогуле. Аднак дагэтуль вельмі мала вядома пра т.зв. "частковую міграцыю" ("рartial migration"), калі некаторыя птушкі з адной папуляцыі пералятаюць на зіму ў іншыя месцы, а некаторыя - застаюцца. Таму нядаўняе даследаванне, прысвечанае вывучэнню частковай міграцыі ў амерыканскіх варон (Corvus brachyrhynchos), прыадкрывае магчымыя заканамернасці гэтай з'явы не толькі ў гэтага віду.
- 11.08.2018 - 19:16 | Harrier
Дзякуючы паспяховай праграме па рэінтрадукцыі, сокалы-балабаны (Falco cherrug) упершыню за апошнія 10 гадоў ізноў гняздуюць у Балгарыі. Сёлета пара птушак, абедзьве птушкі з якой былі выпушчаныя ў прыроду дзякуючы вялікаму праекту па вяртанні віду, паспяхова выгадавала двух птушанят.
- 09.08.2018 - 00:00 | Harrier
Новае даследаванне навукоўцаў з універсітэту Лунда паказала, што як мінімум некаторыя вераб’іныя птушкі пад час міграцыі са Скандынавіі ў Афрыку абмежаваны час ляцяць на вышыні нават 4 тысячы метраў над узроўнем мора! Вельмі магчыма, што яны свядома выбіраюць на такой вышыні спадарожныя вятры, і такім чынам трацяць менш энергіі пад час сваіх доўгіх транскантынентальных пералётаў.
- 04.08.2018 - 16:42 | HarrierНекалі самая вялізарная гнездавая калонія і скапленне негняздуючых каралеўскіх пінгвінаў (Aptenodytes patagonicus), пра якія мы ведаем і якая знаходзіцца ў паўднёвай частцы Індыйскага акіяна на адным з незаселеных людзьмі астравоў, за апошнія 35 гадоў скарацілася прыкладна на 90% - кажуць французскія даследчыкі.
- 03.08.2018 - 21:34 | HarrierЗ-за таго, што ў чэрвені ў нас атрымалася зрабіць толькі 13 паведамленняў пра назіранні відаў са Спісу Клуба200, я вырашыў перанесці агляд на канец ліпеня і зрабіць яго агульным за два месяцы. У 2017 чэрвень таксама не быў багатым на назіранні рэдкіх відаў – толькі 16 паведамленняў, але, ў ліпені 2017 іх было толькі 7! Таму сёлетнія ліпеньскія назіранні, якіх атрымалася 28, канешне, нашмат больш багатыя на цікавыя віды і назіранні. Усяго за чэрвень і ліпень сёлета атрымалася адзначыць ажно 20 відаў са спісу Клубу200, што трэба прызнаць вельмі добрым вынікам.
- 29.07.2018 - 20:51 | HarrierЯркасць і афарбоўка верха галавы - "кароны" - чорнагаловых зонатрыхій (Zonotrichia atricapilla) вельмі разнастайная. Доўгатэрміновыя даследаванні паказалі, што менавіта малюнак на галаве птушак служыць “значком статуса” ('badge of status') у групе. Аднак сістэма распазнавання іерархіі аказалася больш складанай, чым меркавалі раней.
- 27.07.2018 - 16:05 | HarrierПасля нядаўніх публікацый, прысвечаных параўнаўчым аналізам мітахандрыяльных ДНК усіх падвідаў і відаў сарок Pica, Міжнародная арніталагічная супольнасць (International Ornithological Community (IOC)) пагадзілася на наданне відавога статусу некаторым ранейшым падвідам і цяпер у родзе стала ажно сем відаў замест ранейшых трох. Усе генетычныя высновы пацверджаныя марфалагічнымі і адрозненнямі ў вакалізацыі.
- 26.07.2018 - 16:27 | HarrierПара вялікіх сініц (Parus major) паспяхова выгадавала не толькі некалькі сваіх птушанят, але і двое чужых - ад сініх сініц (Cyanistes caeruleus). Адсачыць увесь працэс ад інкубацыі яек да выкармлівання птушанят атрымалася дзякуючы выкарыстанню ў дуплянцы он-лайн камеры.
- 25.07.2018 - 00:18 | HarrierНовы від птушак быў знойдзены толькі на пясчанай касе даўжынёй 1 км на Whenua Hou (Codfish Island), недалёка ад іншага і большага памерамі вострава Сцюарта. Магчыма таму новы вiд і атрымаў назву тафунніка з Венуа Хоў Whenua Hou diving petrel (Pelecanoides whenuahouensis). Уся яго папуляцыя ацэньваецца ў 250 асобін.
- 21.07.2018 - 23:06 | HarrierНовае даследаванне паказала, што адзін з падвідаў амерыканскай плямістай кугакаўкі можа паступова знікнуць з-за інбрыдынгу (скрыжоўвання паміж крэўнымі ў рознай ступені птушкамі), які па-рознаму, але закрануў ужо ўсе папуляцыі.
КАМЕНТАРЫ