Лескі-чарнагалоўкі (Sylvia atricapilla) звычайна прылятаюць у Вялікабрытанію і Ірландыю вясной на гнездаванне, а ўвосень адлятаюць на зімоўку ў краіны Міжземнамор’я. Аднак у апошнія гады іх ўсё больш адзначаецца на Брытанскіх астравах і зімой. І міжнародная каманда даследчыкаў знайшла, што частка птушак не застаецца там на зімоўку, а прылятае з кантынентальнай часткі Еўропы.
- 27.04.2021 - 23:49 | Harrier
- 24.04.2021 - 00:00 | HarrierУсе папярэднія даследаванні сведчылі пра тое, што плямістыя кугакаўкі знікаюць там, дзе былі лясныя пажары. Аднак апошняя публікацыя на гэтую тэму прыходзіць да іншых высноваў. Даследчыкі з John Muir Project, Pennsylvania State University і Wild Nature Institute (ЗША) знайшлі, што папярэднікі не выкарыстоўвалі важныя факты, прычым рабілі даследаванні метадалагічна недастаткова поўна.
- 21.04.2021 - 22:07 | Harrier
Насуперак шырока распаўсюджанаму меркаванню на прыкладзе ўзаемадзеяння амялы і птушак, навукоўцы паказалі, што найлепш гэтыя паўпаразітычныя расліны распаўсюджваюць на новыя тэрыторыі не тыя віды, якія ядуць іх параўнальна часта, а тыя, якія з’ядаюць ягады амялы толькі час ад часу.
- 21.04.2021 - 16:16 | HarrierУ многіх відаў вераб’іных птушак (і не толькі), маладыя самцы вучацца спяваць у дарослых самцоў. Аднак калі дарослых “настаўнікаў” не хапае, маладыя птушкі вучацца не ў тых і не тым песням і потым не маюць поспеху ў самак. Вельмі падобна на тое, што менавіта такая праблема існуе ў аднаго з самых рэдкіх відаў птушак Аўстраліі – каралеўскага медаеда.
- 08.04.2021 - 17:27 | HarrierДа ўчорашняй раніцы ў 12-м сезоне он-лайн назіранняў за жыццём сокала-пустальгі, якія мы ладзім з двух гнездавых ніш на шматпавярховіку ў Брэсце, усё было больш-менш спакойна і зразумела. На адным з гнёздаў самка адклала ўжо 2 яйкі, у другой нішы гаспадарамі адчувалі сябе шызыя галубы, бо сокалы прыляталі туды толькі зрэдку. І вось зранку там з’явіліся і самец, і самка пустальгі:
- 08.04.2021 - 00:00 | HarrierКаманда амерыканскіх навукоўцаў у якасці аднаго з самых нечаканых вынікаў вялікага генетычнага даследавання сцвярджае, што сібірская гага як асобны від утварылася дзякуючы гібрыдызацыі розных відаў марскіх качак.
- 05.04.2021 - 16:08 | Sirena
На последнем заседании Белорусской орнито-фаунистической комиссии (БОФК), котoрое состоялось 11.03.2021 г. , были рассмотрены регистрации потенциально новых для страны видов птиц и обновлен Список видов птиц БОФК, официальное признание находок и регистраций которых требует рассмотрения и подтверждения комиссией.
Протокол с утвержденными регистрациями и Список БОФК прилагаются.
- 01.04.2021 - 01:31 | Harrier
На аснове адрозненняў у генатыпах, вакалізацыі і знешняй афарбоўцы два невядомых раней для навукі віды соваў апісала міжнародная каманда навукоўцаў у Бразіліі. Адзін з іх сустракаецца ў Амазоніі, другі – у атлантычных лясах краіны, але абодва знаходзяцца пад крытычнай пагрозай знікнення.
- 30.03.2021 - 15:14 | FeatherИндейское племя юрок (yurok) создаст питомник по разведению калифорнийских кондоров в национальном парке Редвуд для того, чтобы вернуть этот вид в природу Северной Калифорнии. Прошел почти век со времени исчезновения тут этих птиц.
- 25.03.2021 - 15:46 | HarrierКожны сезон назіранняў за жыццём сокалаў он-лайн – унікальны. Бо акрамя тых самых гнездавых ніш на шматпавярховіку, усе іншыя абставіны могуць мяняцца: сокалы ў парах могуць змяніць партнёра, або самец выбраць не адну самку, а самка – не аднаго самца; надвор’е і даступнасць здабычы, ад якіх залежыць фізіялагічны стан самак і колькасць сфармаваных для адкладкі яек і тэрміны іх адкладкі розняцца ў розныя гады і шмат чаго іншага бывае інакш. Таму наступныя тры месяцы сумна не будзе – запрашаем глядзець разам з намі!

КАМЕНТАРЫ