- 27.11.2017 - 18:44 | HarrierПасля таго, як у 2005 г. Еўразвяз забараніў імпарт дзікіх птушак на сваю тэрыторыю, сусветны абарот гэтага “бізнэсу” упаў на 90%. За гэты час колькасць прададзеных за год дзікіх птушак зменшылася з прыкладна 1,3 мільёна асобін да прыкладна 130 тысяч!
- 26.11.2017 - 01:23 | Harrier
Он хорошо понимает поведение хищных птиц и может определить вид по перу. Более сорока лет изучает жизнь пернатых хищников, повадки, миграции, ездит, записывает, издаёт книги, фотографирует… Владимир ИВАНОВСКИЙ – известный белорусский орнитолог, кандидат биологических наук, доцент кафедры экологии и охраны природы ВГУ имени П.Машерова – рассказал о жизни и проблемах птиц Витебщины.
- 25.11.2017 - 18:34 | HarrierКанадскія даследчыкі даказалі, што два найбольш шырока выкарыстоўваемыя ў сельскай гаспадарцы тыпы сучасных пестыцыдаў прыводзяць да таго, што мясцовыя вераб’іныя птушкі, якія мігрыруюць, не могуць набраць адпаведную для пералётаў вагу і трацяць арыентацыю.
- 24.11.2017 - 12:42 | HarrierТолькі што выйшла польская кніга аналагічнага зместу, якая падрабязна аналізуе ўсе назіранні рэдкіх, амаль выключна залётных відаў птушак для гэтай краіны. І вось сіметрычны адказ нашых суседзяў з Літвы – пад эгідай Літоўскага арніталагічнага таварыства LOD выпушчаная кніга NAUJI IR RETI PAUKŠČIAI LIETUVOJE (“Новыя і рэдкія птушкі для Літвы”).
- 23.11.2017 - 16:44 | Harrier
Кніга “Рэдкія птушкі Польшчы” ("Rzadkie ptaki Polski") не зусім дакладна перадае змест гэтай аб’ёмнай публікацыі. Насамрэч, гэта не апісанне птушак з Чырвонай кнігі гэтай краіны, а камплектны агляд рэгістрацый рэдкіх, пераважна выключна залётных відаў – тых, што па-англійску называюць адным словам `rarities`. Праведзены аналіз прыкладна 15 тысяч зацверджаных Фауністычнай камісіяй (Komisіja Faunistyczna) самых цікавых назіранняў на тэрыторыі Польшчы. Агулам тут пададзеныя дадзеныя пра сустрэчы 252 відаў птушак, у тым ліку 241 віда катэгорый А і С, а таксама 11 відаў з катэгорыі D* на канец 2016 г.
- 22.11.2017 - 17:51 | Harrier
Cписок видов птиц Беларуси на начало 2017 г. включает 329 видов. Статус гнездящихся имеют 238 видов, в т.ч. 16 видов, гнездование которых регистрировалось лишь до 2000 г. К залетным отнесены 59 видов, из них 4 вида встречаются на территории страны регулярно (более 10 регистраций), а залеты 13 видов отмечались лишь в прошлом веке. В списке также 33 негнездящихся вида, которые регулярно и с относительно высокой численностью отмечаются в период миграции или зимовки.
- 21.11.2017 - 17:59 | Harrier
Доўгатэрміновыя даследаванні індывідуальна пазначаных вялікіх сініц (Parus major) ізноў прывялі да цікавых вынікаў – аказалася, што самцы выбіраюць у свае суседзі птушак з падобнымі паводзінамі.
- 17.11.2017 - 19:53 | Harrier
Не прайшло і тры гады, як каманда знакамітай лабараторыі арніталогіі Карнельскага ўніверсітэту (Cornell Laboratory of Ornithology) падрыхтавала сваю бясплатную праграму Merlin для вызначэння птушак па фотаздымках і для аматараў назіранняў птушак з Еўропы. Аднак, як можна здагадацца, у запакаванні праграмы для канкрэтных рэгіёнаў нашага кантыненту Усходняя Еўропа не трапіла. Што ж ёсць і якія магчымасці для вызначэння еўрапейскіх птушак дае абноўленая праграма?
- 15.11.2017 - 00:17 | HarrierНовае даследаванне знайшло, што многія віды птушак, гняздуючыя ў штаце Каліфорнія (ЗША) адаптаваліся да глабальнага пацяплення між іншага такім чынам, што цяпер пачынаюць гнездаваць у сярэднім на тыдзень раней, чым сто год таму.
- 13.11.2017 - 22:40 | HarrierЧырвоныя разеллы (Platycercus elegans) – вельмі ярка афарбаваныя папугаі, якія распаўсюджаны на поўдні і ўсходзе Аўстраліі. Акрамя спецыфічнай афарбоўкі, птушкі маюць спецыфічны пах.
- 12.11.2017 - 01:19 | Harrier
Многія жывёлы выдаюць розныя гукі трывогі, каб папярэдзіць іншых чальцоў сваёй групы пра небяспеку. Цяпер навукоўцы даказалі, што чубатыя галубы (Ocyphaps lophotes) робяць гэта без ужывання голасу. Адно з іх махавых пёраў утварае высокі гук, калі птушкі раптоўна ўзлятаюць. Калі, каб уляцець ад драпежніка, галубы хутчэй махаюць крыламі, гэты свіст-сігнал трывогі таксама гучыць больш часта.
Важна, што іншыя галубы, якія чуюць гэты гук, таксама адлятаюць. Таму гэта не аўтаматычны гук, які ўзнікае пад час любога палёту галубоў, а менавіта сігнал трывогі.
- 09.11.2017 - 19:47 | Harrier
У ліпені 2014г. намі былі прымацаваныя спадарожнікавыя перадатчыкі РТТ-100 на 5 дарослых поплаўных луней (Circus pygargus) (3 самкі і 2 самцы) на той самай полукалоніі віду ў Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці (У Беларусь). Усе луні, якіх атрымалася прасачыць да месцаў зімоўкі ў зоне Сахель і назад на месцы гнездавання, выкарыстоўвалі т.зв. петлявыя міграцыі. Нашы птушкі зімавалі ў Чадзе, Камеруне, Нігеры і Нігерыі на найбольшай адлегласці ад 4944 да 5180 км па прамой ад месцаў гнездавання. Некаторыя з лунёў выкарыстоўвалі штогод амаль тыя самыя месцы зімоўкі і найбольш аддаленыя там адна ад адной кропкі склалі 261 км, іншыя карысталіся рознымі месцамі пад час зімавання з найбольш аддаленымі кропкамі нават да 950 км у розныя зімы.
- 06.11.2017 - 23:55 | HarrierНовае даследаванне паказала, што як мінімум некаторыя віды не толькі шукаюць новыя тэрыторыі для гнездавання ў розныя гнездавыя сезоны, аднак могуць рабіць гэта нават на працягу аднаго і таго ж сезону! Звычайна такія паводзіны характэрныя для птушак, якія выкарыстоўваюць у якасці шлюбнай стратэгіі праміскуітэт.
- 04.11.2017 - 21:37 | HarrierНовае даследаванне каманды арнітолагаў з універсітэту Nebraska-Lincoln паказала, што птушаняты чорнагаловай зонатрыхіі (Zonotrichia atricapilla) пазнаюць песню птушак свайго віду нават пачуўшы толькі адну ноту з яе пачатку - нават не гледзячы на тое, што яшчэ не вывучылі яе самі.
- 03.11.2017 - 22:13 | HarrierШаноўныя сябры! Ужо сёмую зіму традыцыйна з Вашай дапамогай мы хацелі б занесці ў табліцу месцы і даты (першых) сёлетніх рэгістрацый тых відаў, якія прылятаюць да нас выключна на зімоўку (чачоткі, амялушкі, касматаногія канюхі і г.д.) і таксама прасачыць дзе ў Беларусі зімуюць тыя віды, якія застаюцца з намі а) незаўсёды (напрыклад, сокал-пустальга), б) застаюцца не ва ўсіх рэгіёнах (напрыклад, шэрыя ці вялікія белыя чаплі, берасцянкі).
КАМЕНТАРЫ