Звычайная зязюля – адзін з самых вядомых аблігатных гнездавых паразітаў Еўразіі. Дзякуючы выкарыстанню спадарожнікавых перадатчыкаў, атрымалася паказаць, што зязюлі з Карэйскага паўвострава лятаюць на зімоўку ў Мазамбік і Танзанію і штогод пралятаюць пад час сезонных міграцый каля 22.000 км.
- 31.08.2023 - 23:40 | Harrier
- 28.08.2023 - 15:08 | HarrierНядаўняе даследаванне, праведзенае камандай амерыканскіх і канадзкіх навукоўцаў, у чарговы раз прадэманстравала моцную ўзаемасувязь ментальнага здароўя людзей ад разнастайнасці дзікіх птушак, якія жывуць навокал іх.
- 25.08.2023 - 12:46 | HarrierГэтым летам пара скопаў упершыню за больш, чым 200 гадоў гнездавала ў бліжэй не акрэсленай мясцовасці Co Fermanagh на поўначы Ірландыі. Прычым паводле сведчання прадстаўнікоў арганізацыі Ulster Wildlife, з гнязда паспяхова выляцелі 2 ці 3 птушанят. І хаця апошнія некалькі гадоў існуюць планы па рэінтрадукцыі віда ў Ірландыі, вельмі важна, што гэтая пара рэкаланізавала Fermanagh Lakelands самастойна.
- 22.08.2023 - 13:11 | HarrierХаця скапа пад час сезонных міграцый сустракаецца на вадаёмах і вадацёках на ўсёй тэрыторыі Украіны, у апошнія дзесяцігоддзі від адзначаецца на гнездаванні ў колькасці 1-2 пар і нават не штогод. Таму сёлетняя рэгістрацыя пары на гняздзе на паўночным захадзе краіны - адна са значных арніталагічных падзей гэтага году.
- 16.08.2023 - 01:25 | HarrierВялікія сініцы даўно сталі аднымі з самых звычайных насельнікаў нашых гарадоў. Аднак нядаўняе даследаванне паказала, што гарадзкія сініцы могуць больш ці менш значна адрознівацца афарбоўкай ніза цела ад птушак таго ж віду, якія жывуць побач у лясах.
- 14.08.2023 - 00:16 | HarrierВялікая міжнародная каманда навукоўцаў з Сінгапура, Нідэрландаў, Вялікабрытаніі, Швецыі і Канады зрабіла нечаканыя высновы адносна значнага скарачэння колькасці і генетычнай разнастайнасці кулёнаў. Даследчыкі лічаць, што знікненне мегафауны ў Паўночным паўшар’і мела не менш значнае ўздзеянне на гэта, чым дзейнасць чалавека.
- 11.08.2023 - 22:17 | HarrierЯк звычайна, у першую суботу верасня - 02.09, адбудзецца Адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі, які прынята коратка называць Birdrace (“гонка за птушкамі”). На працягу 12 гадзін, з 6 да 18.00, каманды па ўсёй краіне будуць адзначаць як мага больш відаў птушак. Нагадваем, што Правілы засталіся без зменаў і можна спаборнічаць у камандах з 3 ці 4 чалавек. Сёлета Чэмпіянат арганізуе біялагічны факультэт БДУ і кампанія “Дзікая прырода”.
- 08.08.2023 - 00:08 | HarrierУ апошнім нумары польскага арніталагічнага часопіса Ornis Polonica з’явіўся артыкул, які падсумоўвае рэзкае павелічэнне колькасці і моцную тэрытарыяльную экспансію вераб’інага сычыка ў лясах Памор’я (Pomorzе, Польшча), якія адбыліся з пачатку нашага стагоддзя.
- 06.08.2023 - 01:33 | HarrierНават такое простае дзеянне, як афарбоўка лапасцей ветраной турбіны, можа значна зменшыць смяротнасць на ёй птушак. Згодна з вынікамі шматгадовага даследавання, праведзенага камандай навукоўцаў на нарвескм архіпелазе Smøla, змена колеру толькі адной лопасці з трох з белага на чорны ў выніку зменшыла выпадкі гібелі птушак на такім электрычным ветраку на 70%!
- 31.07.2023 - 14:37 | HarrierДиректора ООПТ «Беловежская пуща» - тема особая. О них трудно писать. У каждого были свои достижения и свои недостатки. Поэтому, рассказывая об этих людях, весьма непросто сохранить объективность, не искажая и не пропуская при этом деликатных фактов из их биографии. Портреты многих директоров находятся на первом стенде при входе в музей нынешнего национального парка. Своеобразный иконостас. Однако на этот стенд поместили портреты не всех директоров Беловежской пущи, а лишь некоторых. По каким же критериям их отобрали? Что выдающегося сделали они для Беловежской пущи? Есть ли у них достижения для науки или в других отраслях? За какие заслуги попали они на этот стенд? Непонятно. Но рассказать даже о всех тех директорах, кто удостоился внимания администрации и размещен на данном стенде, не смогут даже самые опытные и эрудированные экскурсоводы.
- 29.07.2023 - 01:50 | HarrierДзякуючы эфектыўнай камбінацыі палявых даследаванняў і кампутарнага маделявання атрымалася паказаць, што вялікая варыятыўнасць у афарбоўцы яек вілахвостага дронга і рандомнае падкідванне ў іх гнёзды яек афрыканскімі зязюлямі дазваляе першым вызначаць і выкідваць амаль усе з іх. Прычым гэтае даследаванне атрымала вельмі падобныя вынікі да папярэдняга, зробленага на зязюлевых ткачыках і зязюлі Д’іедэрыка.
- 27.07.2023 - 17:15 | HarrierУ навуковым арніталагічным часопісе Ornis Polonica з’явілася падсумаванне ўлікаў і ацэнак колькасці для 32 відаў і 2 падвідаў птушак, рэдкіх на гнездаванні ў Польшчы, за 2020 год. Акрамя колькасці, Картатэка рэдкіх птушак (Kartoteka Rzadkich Ptaków), апісвае таксама размяшчэнне прадстаўнікоў гэтых таксонаў і вызначае, калі гэта магчыма, трэнды колькасці ў параўнанні з мінулымі гадамі.
- 26.07.2023 - 14:44 | HarrierГэты год аказазаўся багаты на паведамленні пра не толькі незвычайныя выпадкі гнездавання буслоў, але і на тое, што яны параўнальна паспяхова скончыліся. На прыканцы ліпеня чакаецца вылет з гнязда і пачатак самастойнага жыцця двух птушанят, якія хутчэй за ўсё з’яўляюцца першымі ў Свеце гібрыдамі паміж чорным (Ciconia nigra) і белым (C. ciconia) бусламі.
- 25.07.2023 - 18:59 | Harrier
На аснове ўлікаў, праведзеных аўтарамі, а таксама асабістых паведамленняў розных даследчыкаў і літаратурных дадзеных, упершыню пасля 2009 году атрымалася ацаніць асаблівасці размяшчэння і колькасці гняздуючых вялікіх белагаловых чаек чатырох відаў з роду Larus у Беларусі: чайкі-рагатухі (L. cachinnans), чайкі-клыгуна (L. argentatus), чайкі-чарнакрылкі (L. fuscus) і жаўтаногай чайкі (L. michahellis).
- 20.07.2023 - 14:37 | Harrier
Жыхар Латвіі згодна з выракам адміністрацыйнага суда за мэтавае знішчэнне гнязда белага бусла (Ciconia ciconia) з птушанятамі павінен заплаціць 15 тысяч эўра штрафу і адпрацаваць 140 гадзін на грамадзка-карыснай працы. Ён прызнаў сваю віну і не збіраецца абскаржваць судовы вырак.
КАМЕНТАРЫ