23 декабря в здании Брестского областного краеведческого музея прошла ΙV конференция Брестского областного отделения и VΙΙΙ конференция Западно-Полесского регионального отделения ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны».
- 25.12.2012 - 12:10 | biot
- 20.12.2012 - 00:23 | Harrier
Нечаканы мігрант з Паўночнай Амерыкі, які ўжо некалькі дзён заcтаецца ў Эстоніі, стаў так папулярнай атракцыяй для заходнееўрапейскіх бёдуотчараў, што быў створаны адмысловы тур для тых, хто яго хоча ўбачыць.
- 19.12.2012 - 17:17 | Harrier
Справаздача пра адмысловы турыстычны шлях Galloway Kite Trail у паўднёвай Шатландыі пацвердзіла, што ён прыцягвае ў мясцовую эканоміку мільёны фунтаў сцерлінгаў.
- 17.12.2012 - 18:29 | Harrier
У мікрараёне Варшавы Біалолэнка (Białołęka) ўсталявалі першую ў Польшчы „вежу для свіргулей” („Wieża dla jerza”). Гэта спецыяльная канструкцыя, якая можа стаць зручным месцам гнездавання для чорных свіргулей (Apus apus). Ці спадабаецца яна птушкам, для якіх была створана, пакуль невядома, бо вярнуцца яны ў Еўропу не раней за канец красавіка наступнага году.
- 16.12.2012 - 15:38 | Harrier
Брузда (Bruzda) – самец вялікага арляца (Aquila clanga), адзін з 17 прадстаўнікоў свайго віду, якім атрымалася павесіць спадарожнікавыя перадатчыкі і сачыць за іх перамяшчэннем з месцаў гнездавання ва усходняй Польшчы. У межах праекту аховы і даследавання асаблівасцяў біялогіі і экалогіі віду ў Бебжанскім нацпарку рэалізуецца праект “Арлец. Птушка, якіх мала”.
- 13.12.2012 - 23:30 | Harrier
У Перу адбыўся сапраўдны марафон, прысвечаны назіранням птушак пад назвай Birding Rally Challenge. На працягу шасці поўных сутак камандам з розных краін трэба было адзначыць як мага больш відаў дзікіх птушак.
- 11.12.2012 - 23:40 | Harrier
Адна з самых папулярных птушак Швецыі ў лістападзе – рыжашыяя, або кліфавая ластаўка (Pterochelidon pyrrhonota), якая ўпершыню ў гісторыі была зарэгістраваная для гэтай краіны, скончыла сваё жыццё ў кіпцюрах шуляка-карагольчыка (Accipiter nisus).
- 11.12.2012 - 20:07 | Harrier
Фотаанімаліст Мікалай Верабей з Любані ізноў перамог у фотаконкурсе АПБ. Нагадаем, што Мікалай ужо перамагаў у намінацыі “Птушкі” ў 2009 і 2010 гг. Пры чым зрабіў гэта ізноў (як і ў 2010 годзе) з выдатным фотаздымкам дамовага вераб’я, які назваў “Будаўнікі”.
- 11.12.2012 - 02:17 | Harrier
У другой палове снежня плануецца чарговае паседжанне Беларускай Арніта-Фауністычнай Камісіі. Калі ласка, дасылайце свае назіранні загадзя, бо перад самым паседжаннем іх проста не змогуць апрацаваць.
- 08.12.2012 - 23:36 | Harrier
Некаторыя птушкі ўцяпляюць свае гнёзды цыгарэтнымі фільтрамі, дзякуючы якім гняздо застаецца яшчэ і свабодным ад гнездавых паразітаў. Пра гэта сведачаць вынікі даследавання, праведзенага навукоўцамі з універсітэту Св.Эндр’ю (Шатландыя).
- 08.12.2012 - 02:23 | Harrier
Амаль палова водна-балотных угоддзяў Зямлі была знішчана за апошняе стагоддзе. Пра гэта кажа справаздача, апублікаваная ў часопісе “Эканоміка экасістэм і біяразнастайнасць” (Economics of Ecosystems and Biodiversity (TEEB). Паводле падлікаў навукоўцаў, з 25 мільёнаў квадратных кіламетраў балот і забалочаных тэрыторый, якія існавалі яшчэ ў 1900 годзе, цяпер засталося толькі 12,8 мільёнаў кв км.
- 05.12.2012 - 18:42 | Harrier
Многія цікавыя факты сямейнага жыцця птушак сталі вядомыя дзякуючы назіранням за зебравымі амадынамі (Taeniopygia guttata), якіх трымаюць у вальерах. Апошняе адкрыццё, якое атрымалася зрабіць дзякуючы гэтым невялікім птушкам – малодшыя птушаняты з рознаўзроставых вывадкаў зебравых амадын у дарослым жыцці аказаліся нашмат больш цікаўнымі, чым іх старэйшыя сіблінгі. Вынікі былі апублікаваныя ў часопісе Animal Behaviour.
- 30.11.2012 - 11:57 | Kiolk
Шаноўныя калегі!
Запрашаем Вас прыняць удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Заалагічныя чытанні – 2013», прысвечанай памяці прафесара І.К. Лапаціна (1923 – 2012), якая адбудзецца 14–16.03.2013 г. на базе факультэту біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (г.Гродна, Беларусь).
- 29.11.2012 - 02:10 | Harrier
Дзякуючы адпячаткам лап, застаўленым эаценавай птушкай, вядомай як Diatryma , навукоўцы вызначылі асноўны склад яе ежы. Птушка, якая мела вялізарныя памеры, аказалася вегетарыянкай.
- 27.11.2012 - 21:05 | Harrier
Самкі распісных малюраў Superb Fairy-wrens (Malurus cyaneus) “перадаюць” адмысловы “пароль” сваім птушанятам, якія выкарыстоўваюць яго, каб атрымаць ежу ад бацькоў і не дапусціць да яе зязюльчынятаў.
КАМЕНТАРЫ