Скандал з рэгістрацыяй новага для Латвіі віду птушак

У апошнія дзесяцігоддзі паступова пашыраюцца нашы магчымасці да рэгістрацыі новых відаў птушак: пастаянна павялічваецца ўзровень вызначальнікаў, оптыкі, фотатэхнікі, расце колькасць і досвед бёдуотчараў і арнітолагаў. Параўнальна часта пад час кальцавання птушак на шляхах  сезонных міграцый новыя для краіны віды трапляюць у арніталагічныя сеткі. Троху больш, чым год таму, ў Латвіі падобным чынам быў адкрыты новы для краіны від птушак - сіняхвостка (Tarsiger cyanurus). Але сёлета там здарыўся вельмі непрыемны выпадак.

Навіна пра тое, што 3 лістапада ў Латвіі быў зарэгістраваны першы для краіны салавей-чырвонашыйка (Luscinia calliope) не зрабіла вялікай сенсацыі пасля таго, як фактычна ўсе еўрапейскія бёдуотчары апошні месяц знаходзяцца пад уражаннем налёту на наш кантынент розных сібірскіх відаў, і асабліва – сібірскай завірушкі.

Аднак ўчора на самым папулярным форуме прафесіяналаў і аматараў назіранняў і вывучэння птушак www.birdforum.net з’явіліся шакуючыя падрабязнасці таго, як сапраўды было зроблена адкрыццё новага віду для Латвіі.

Дасведчаны брытанскі бёдуотчар Джос Стратфорд (Jos Stratford), які некалькі апошніх гадоў жыве ў Літве і, дарэчы, некалькі разоў менавіта для нашых птушак наведваў Беларусь, змясціў допіс пра тое, што арнітолаг, які злапаў салаўя-чырвонашыйку для кальцавання, не змог правільна вызначыць від і таму … забіў птушку, каб захаваць яе для вызначэння і музейнай калекцыі ў выпадку неабходнасці!

Абмен меркаваннямі па гэтай сытуацыі можна пачытаць ТУТ.

Арыгінальны допіс на латвійскім сайце арнітолагаў і бёдуотчараў www.Latvijasputni.lv  гучыць наступным чынам:

03.11.2016.

NEW SPECIES FOR LATVIA!!! Siberian Rubythroat (Luscinia calliope) 1 1cy F obtained at Lauteri, Salacgriva county (J.Lipsbergs).

Пасля таго, як скандальныя абставіны рэгістрацыі сталі пашырацца сярод арнітолагаў і бёдуотчараў, прагучалі рэзкія меркаванні пра недапушчальнасць у наш час падобнага вывучэння птушак, першапачатковы тэкст навіны пра гэтую знаходку на папулярным фінскім сэрвісе Tarsiger змянілі на наступны: 1st-winter female Siberian Rubythroat trapped (for ringing), but "collected" for ID etc. at Lauteri, Salacgriva county 3rd November, the 1st record for Latvia
(source: www.latvijasputni.lv)

Не прымусілі сябе чакаць і тлумачэнні латвійскіх аматараў назіранняў птушак. Так, адзін з іх на тым самым адгалінаванні форума напісаў наступнае:

“Перш за ўсё – гэта сапраўды надзвычайная сытуацыя і прынамсі тыя бёрдэры, з якімі я размаўляў, не ў захапленні як гэты выпадак быў пададзены з самага пачатку.

З іншага боку, я не хацеў бы быць засуворым для (не)шчаслівага аўтара знаходкі. Таму што ён не быў у апошнія гады актыўным кальцавальнікам і назіральнікам птушак (таму яго досвед у вызначэнні птушак і этычныя ўяўленні пра гэта, напэўна, не адпавядаюць сучасным). Тым не менш, гэта заслужаны і аўтарытэтны арнітолаг… Ён прадстаўнік старэйшага пакалення (мае 77 гадоў) і пад час яго актыўнай дзейнасці па кальцаванню (у 1970-80-я гады) не было незвычайным калекцыянаванне птушак для музеяў і д.п. Я думаю, што ідэя пра першаснасць інтарэсаў птушак у Савецкім саюзе не была так папулярна і распаўсюджана, як у Заходняй Еўропе.  

Улічваючы яго салідны ўзрост, яго мінулае і канкрэтныя абставіны, якія да гэтага прычыніліся: ён не мог вызначыць від, было холадна, не было фотакамеры (?), побач не было іншых арнітолагаў ці бёрдэраў, хутчэй за ўсё ён палічыў, што забіць птушку для калекцыі будзе лепшым выйсцем.  …”

Скандал пашыраецца, і, хутчэй за ўсё, можа паслужыць яшчэ адным прыкладам самаачышчэння для навукоўцаў і аматараў назіранняў за птушкамі.

 

Паводле www.birdforum.net падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак злашчаснай маладой самкі салаўя-чырвонашыйкі з www.latvijasputni.lv

 

 

На гэтую тэму:

Адлоў птушак адмысловымі сеткамі для вывучэння даказана бяспечны

Новы для Латвіі від птушак адкрыў арнітолаг з Рыгі

Новы для Беларусі від птушак – пячураўка-зарнічка – адляцеў з уласным кальцом

Цуд на Каляды: злапаны новы для Літвы від птушак

“На сібірскую завірушку? – станавіся ў чаргу!” Пра налёт віда ў Еўропу і ці варта чакаць яго ў Беларусі

СІБІРСКІЯ ВІДЫ ПТУШАК У ПОЛЬШЧЫ: ЯК ГЭТА БЫЛО СЁЛЕТА

НОВЫ ВІД ПТУШАК ДЛЯ ЛІТВЫ АДКРЫТЫ …ДВОЙЧЫ !

 

Comments

biot - 10.11.2016 - 21:48

Хоць я і не старонік птушыных калекцый, але буду на старане Юрыса. На кожнай станцыі душаць птушак для калекцый. І мне таксама не раз казалі, што трэба душыць пячуравак і іншых "стрёмных" птушак. Для навукі гэта доказ, я якім не паспорыш. У мяне дурны характар, і я ніколі не рабіў таго, што мне казалі! У Юрыса вопыт кальцавання птушак вельмі вялікі, мы з ім разам працавалі на Папэ, ен заслужаны навуковец і ахоўнік прыроды, наколькі помню, шмат працаваў на возеры Энгурэ, пра якое любіў распавядаць. Канешне, памылка была расказаць пра абставіны знаходкі новага віда. Часам лепш праўду не казаць публічна, нават калі пра яе ўсе ведаюць. Абсалютна ўсе, хто ловіць і кальцуе птушак, падтрымаюць Юрыса, ці, як мінімум, зразумеюць. Усе бердвочары будуць крычаць пра этыку і г.д.

Маладзец, Юрыс! Новы від для краіны - гэта гонар!

Не ўсё так проста, як Ты пішаш. Не чытаў на розных групах ФБ (і кальцавальнікаў, і арнітолагаў-бёдуотчараў) ніводнага падтрымліваючага яго дзеянні каментару. 

Таму пра "ўсе" тут варта пісаць толькі як пра тых, хто яго асуджае.

Harrier, ну дык я ж не напісаў, што кальцавальнікі падтрымаюць яго сваімі каментарамі. Баяцца выказваць, бо гэта адразу іх ставіць на бок забойцы. Яны будуць маўчаць. Кальцаваць птушак - гэта ж так рамантычна! А пра паламаныя лапы, парэзаныя крылы ці ўвогуле сотні і тысячы мертвых птушак лепш ні казаць нічога.

Калі нічога не казаць, то нічога не зменіцца. Таму гэта не вырашае праблему.

Для яе рашэння варта хаця б прызнаць, што праблема існуе. А ці атрымаецца вырашыць яе ці зменшыць маштабы і калі  - гэта ўжо пасля аўткамінгу.

Але ён мусіць быць на пачатку. Здаецца, так.

у бердвотчеров с орнитологами разные подходы и, соответственно, разные установки. я бы так не поступил, но и осуждать этого человека не стану.

Праблема ў тым, што птушкі, з якіх "карыстаюцца" бёдуотчары, арнітолагі і нават часткова паляўнічыя - тыя самыя. Калі недзе пад час карыстання іх стане менш, то стане менш для ўсіх гэтых груп. І са сваёй краіны, і для замежнікаў.

Тое, што напісана ў матэрыяле, аказалася сплетняй. Насамрэч вось, як усе было. Каментуе вельмі паважальны ў Латвіі арнітолаг Гайдзіс Гранданс: 

NEWS about SIBERIAN RUBYTHROAT in LATVIA! As I wrote before, Mr. Juris Lipsbergs is a true legend of Latvian ornithology and nature conservation. Yesterday Latvian White-tailed Eagle researcher Janis Kuze met Juris and got a real story. Bird WAS NOT KILLED. Bird was in BAD PHISICAL CONDITION with almost no fat. It was decided to KEEP IT IN CAPTIVITY and RELEASE IN THE WILD when weather conditions will improve, but it died soon after that. We can only speculate for how long time would it survive if no human interference. Heavy SNOW STORM started soon after trapping. Bird was PROVIDED WITH FOOD etc.
At his age (77!) Juris is still climbing in trees and building breeding platforms for Eagle Owls. He is pioneeer of micro-reserve concept in Latvia. Therefore we still have so many woodpeckers, Capercaillies, raptors, owls! He is just obsessed conservationist, therefore I cannot believe about that "accident" and now things are absolutely clear. I have visited his site many timed and he was co-author fo 1st Siberian Accentor for Latvia (well documented). A good health and more discoveries to Juris!
Anyhow, a good lesson for many (including me) how to inform society and good discussion about welfare of birds. Truly, we learned a lot.
Keep birding in a good way and visit Latvia!

Дзяніс, плёткі гэта былі ці не ўжо ніхто не скажа дакладна. Можа і так, а можа і не.

Так ці іначай Ты ж падтрымаў яго дзеянні нават калі б яны не былі б плёткамі. І пішаш, што гэта нармальна і правільна, бо недзе бывае і яшчэ горш. (

Дзіма, Алег, я падтрымліваю навуку і разумею, што такое магло здарыцца. Сам спецыяльна ніводнай птушкі не забіў. А за прыкладамі падобнымі далека хадзіць не трэба, паверце! Але пра іх, канешне, распавядаць не буду.

 

И правильно сделал, что убил. Разделят потом генетики красношейку на разные виды, гадай тогда по фото, который из них в латвию залетал. А эти сентиментальные бедвочеры пущай по боку идут.

ага, 18 век на дворе, о пробах крови и генетическом анализе никто слыхом не слыхивал ;) просто дядечка - продукт старой школы, когда мочить птиц было не просто можно, но и нужно. теперь доступны другие методы, но он даже не озаботился покупкой фотоаппарата. а зачем - придушил и в коллекцию.

Ага, вот я поймаю залетевшего в открытое окно (представим ситуацию) красношейку, сфотаю, вырву перо и отпущу. И скажу всем: красношейка в Беларуси! А Денис скажет, что на фото не видно, что это красношейка, так как я мог его сфотать неверно, что не видно отличительных признаков. И кому мне нести перо на анализ, чтоб подтвердить регистрацию? И кто это будет оплачивать?

Вон малых бакланов рыбхозники кокнули пару штук, в НАН прислали,  и ни у кого вопросов не возникает, что эта регистрация верна. А вот, например, про наблюдение гнездования сплюшки на севере Беларуси, когда голое свидетельство только есть, не только безо всяких тушек и перьев из левой ноздри, но даже без фото (хоть и не спорю, что здесь и фото бы помогло, но речь не о таких случаях), вызывает ого-го какие сомнения.

У нас как раз 18 век и есть. Вот Денис пишет, что не буду говорить про то, кто, где и как... А я считаю, что надо говорить, чтобы знали. (... продолжение удалено...)

Цяпeр нават у мабільных тэлефрнах ёсць магчымасць зрабіць відэа - здымайце птушку з усіх бакоў і з раскырытымі крыламі-хвастом. 

І не варта блытаць працаўнікоў рыбгасу з навукоўцамі. 

З усіх сытуацый ёсць выйсце, акрамя той, калі птушка ўжо мёртвая.

Да таго ж з мёртвай птушкі столькі ж толку ў плане генетычнага матэрыялу, як і з аднаго яе пёрка. Прамеры можна і з жывой зняць - калі трэба. То для чаго забіваць, калі гэта не тыпавы экзэмпляр новаапісанага для навукі віду?

Але што кажуць навукоўцы наконт гэтага? Як заўсёды - маўчаць, яны лічаць сабе "белай косткай", самі вырашаюць што ім рабіць, тым больш ніхто не думаю нешта каментаваць і тым больш адчытвацца.

Падвойныя стандарты ў адносінах да сябе і іншых, напэўна, адна з самых шкодных праяваў нашага жыцця... І не толькі для пвважаных і вядомых людзей- для ўсіх. 

Наконт нашых навукоўцаў не хачу казаць, бо чуў толькі плёткі. Але нават у Польшчы ўжо даўно існуюць камітэты па этыцы для даследчыкаў. То бок адмыслоўцы абмяркоўваюць плануемую методыку даследавання і калі яна не адпавядае сённяшняму дню, то не зацверджваюць і тады а) не атрымаць грант на даследаванне б) работу па выніках такога даследавання наўрацці возьмуць да публікацыі ў навуковы часопіс = яе няма сэнсу рабіць як навуковую. То бок няма сэнсу рабіць зусім.

Нічога падаобнага нават блізка ў нас няма, на жаль. 

Уладзя (госць) - 20.11.2016 - 07:07

Чытаць агідна...

Тое, што вакол птушак тусуецца замнага хворых людзей - гэта факт. Яны бачны здалёк, іх лёгка распазнаць, нават не сустракаючы ўвідавочкі... Сумна.