З 16 запланаваных для размяшчэння на гнёздах вандроўных сокалаў па ўсёй Польшчы уэб-камер пакуль што працуюць дзве: на Палацы культуры і навукі ў Варшаве і ў гнездавой скрыні на коміне мясцовага энергетычнага прадпрыемства ў Влоцлавку (Włocławеk). Цікава, што камера ў Варшаве ўсталявана толькі ў гэтым годзе, тады як влоцлавекская працуе ўжо з 2003 году!
Дзякуючы камерам навукоўцы даведаліся, што ў абодвух гнёздах ужо поўныя кладкі з 4 яек. Распачаты яны былі ў адзін дзень - 10 сакавіка, а закончаныя з розніцай у адзін дзень: у Влоцлавку 17.03, ў Варшаве – 18.03. Трансляцыю з камеры ў Влоцлавку можна глядзець тут: http://webcam.peregrinus.pl/mpec-wloclawek.htm Цікавая гісторыя знікнення і рэінтрадукцыі (новага засялення з дапамогай чалавека) вандроўных сокалаў у Польшчы. (Трэба адзначыць, што ў Беларусі гнёзды гэтага віду не вядомыя пасля 1973 года.) Як і амаль па ўсяму арэалу гэтай драпежнай птушкі, значнае зніжэнне колькасці віда адбылося пасля шырокамаштабнага выкарыстання ДДТ, які праз ланцугі харчавання хутка назапашваўся ў целе драпежнікаў (у асноўным рыбаядных і птушкаядных відаў) і не толькі непасрэдна атручваў птушак, але ў меншых канцентрацыях моцна ўздзейнічаў на абмен кальцыя і таму самкі не маглі адкладваць яйкі з нармальным шкарлупіннем. Вельмі часта яно было такім тонкім, што проста лопалася пад самкай пад час інкубацыі. У Польшчы катастрафічнае зніжэнне колькасці вандроўных сокалаў адбылося ў пачатку 1950-х гадоў. Апошнія вядомыя рэгулярна гняздуючыя пары былі адзначаны ў 1964 годзе. Пасля гэтага з 1970 да 1989 года сокалы адзначаліся толькі 20 разоў, адна пара кінула гняздо ў 1970г., другая пара гнездавала ў Татрах у 1980г. Нешматлікія іншыя назіранні былі зробленыя ў гнездавы перыяд, аднак ні разу не заўважылі маладых птушак. Першыя спробы гадоўлі вандроўных сокалаў распачалі польскія сакольнікі яшчэ на пры канцы 1970-х гг., аднак першыя птушаняты з’явіліся толькі ў палове 1980-х гг. Зразумела, што з прыроды ўзяць сокалаў для гадоўлі ўжо было немагчыма – іх там папросту не было, таму ўсе птушкі у польскіх пітомніках паходзяць з падобных заходнееўрапейскіх пітомнікаў. Гэта былі птушкі намінатыўнага падвіду (Falco peregrinus peregrinus), а іх продкі паходзяць з нямецкіх, шатландзкіх і скандынаўскіх папуляцый. Менавіта рэінтрадукцыю, або выпуск выгадаваных маладых птушак у прыроду, распачалі ў Польшчы ў 1990 годзе на тэрыторыі вялікіх лясоў у Заходняй Польшчы, потым таксама ў гарах Пенінах і ў гарадах – Кракаве і Варшаве. З 1990 да 2006 года вылецела са штучных гнездавых скрыняў і натуральных гнёзд, а таксама было інтрадукавана ў прыроду 326 сокалаў. Больш падрабязна пра гэта можна паглядзець тут: http://peregrinus.pl/index.php?option=com_content&view=article&id=17&Itemid=17 Мне разам з будучай жонкай Аленай у пачатку 1990х гадоў пашчасціла прыняць ўдзел у даглядзе за дарослымі і штучным выкармліванні птушанят вандроўных сокалаў у адным з пітомнікаў Заходняй Польшчы. Адным з прыемных вынікаў гэтага магу лічыць сваю сустрэчу з вандроўным сокалам у самым цэнтры Варшавы ў 2007 годзе – гэта была адна з птушак, якія стала гняздуюць на будынку Палаца Культуры і навукі з 1998 году. Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Kiolk - 24.03.2009 - 13:16
...а як пабачыў навіну, так
...а як пабачыў навіну, так падумаў, што можна відэа дадаваць унавінах...
А гэта толькі скрыншот...)))))
Kiolk - 24.03.2009 - 13:22
Паглядзеў онлайн-трансляцыю,
Паглядзеў онлайн-трансляцыю, супер...
Harrier - 24.03.2009 - 13:32
In reply to Паглядзеў онлайн-трансляцыю, by Kiolk
Сапраўды - супер! Я глядзеў
Сапраўды - супер! Я глядзеў учора ўначы, як на гняздзе сьпіць самка, сёньня зранку як яна наседжвае - папраўляе яйкі, а ў абед пашчасьціла ўбачыць разам і самца і самку!
Гэта ж можна навуковую працу пісаць па феналогіі, складу харчаваньня і частатце прылётаў на гняздо етс.! Толькі сядзі ў Сеціве ды назірай!
corvus - 25.03.2009 - 09:38
In reply to Сапраўды - супер! Я глядзеў by Harrier
Harrier, спасибо за
Harrier, спасибо за супер-информацию! Мне тоже очень понравилось! Вчера днём смотрел с дочкой. Заходил поздно вечером - самка была на гнезде, но были сильные помехи. А сейчас, похоже, нет сигнала? :(
Harrier - 25.03.2009 - 12:17
In reply to Harrier, спасибо за by corvus
2 corvus Няма за што! Як
2 corvus Няма за што! Як пачытаеш такія каментары, дык хочацца рабіць больш і лепш - чэснае слова!
Я заходзіў у 12.13 - самка сядзіць на яйках. Праўда праз другую камеру на тым жа гняздзе (?) не магу паглядзець. Магчыма гэта варшаўская, не разбіраўся, бо пакуль і гэтай хапае.
Harrier - 25.03.2009 - 12:26
In reply to 2 corvus Няма за што! Як by Harrier
Цяпер разабраўся з камерамі.
Цяпер разабраўся з камерамі. Варшаўская на Палацы культуры яшчэ не працуе (пішуць, што недлуго стартуемы). А другае камера, якая павінна паказваць, напэўна, месца падлёту да гнязда (podest), сапраўды не ўключаецца. Можа ўключаць, калі птушаняты будуць выбягаць туды?
Janusz (госць) - 26.03.2009 - 00:32
In reply to Цяпер разабраўся з камерамі. by Harrier
Szanowni Koledzy! Przelaczamy
Harrier - 26.03.2009 - 21:46
In reply to Szanowni Koledzy! Przelaczamy by Janusz (госць)
Janusz, dzienkujemy za
Janusz, dzienkujemy za komentarz i tlumaczenie!
Na prawde est na co popatrzec - to swetny pomysl na te kamery.
Natura_list - 27.03.2009 - 23:50
Крута!!! Упершыню бачу
Крута!!!
Упершыню бачу сапсана он-лайн... ды яшчэ ноччу! Нажаль толькі адна камера працуе.