Працяг гісторыі. Пачатак ТУТ і ТУТ
Пачатак дня быў выдатны – свяціла і нават грэла сонейка, на беразе ракі збоку ад мяне ў вербалозе спачатку затрашчаў крапіўнік, а потым нечакана выляцеў на адкрытае месца і збіраў насякомых наўпрост з паверхні вады, якая заліла зусім невысокую тут траву. І вось пад час назірання за крапіўнікам, як кажуць ‘бакавым зрокам’, я зачапіўся за два аднолькавай формы і памеру камяні, якія ляжалі зусім блізка адзін да аднаго недалёка ад вады. Гэтай сваёй аднолькавасцю ды яшчэ знаходжаннем у месцы, у якім іх, здаецца, некалькі хвілін таму іх яшчэ не было, яны і звярнулі на сябе маю ўвагу.
Хаця і былі тыя ‘камяні’ параўнальна недалёка ад мяне, я навёў на іх фотакамеру і толькі тады са здзіўленнем убачы, што гэта шэрыя курапаткі (Perdix perdix) – настолькі выдатнай была іх маскіроўка калі яны не рухаліся.
Для розных нашых відаў птушак вясна пачынаецца ў розны час, але, у асноўным, аднолькава – раней ці пазней яны аб’ядноўваюцца ў пары. Таму, хаця я за некалькі хвілін назіранняў за імі так і не ўбачыў птушак спераду, а значыць і доказаў, што гэтыя дзве курапаткі менавіта пара, але тое, як яны трымаліся разам і пачатак вясны асабліва не давалі мне падставаў сумнявацца ў гэтым. (У самца вялікая чорная падкова на грудзі, у самкі яе амаль няма, толькі невыразныя яе сляды, як бы размытыя-замыленыя ў простай праграме рэдагавання малюнкаў)
Курапаткі стараліся не аддаляцца адна ад адной і чамусьці ад месца на беразе, дзе я іх убачыў. І гэтае месца было зусім недалёка, метрах у 30, ад месца маёй папярэдняй сустрэчы са знаёмай сям’ёй, у якой тады было 8 птушак (4 самцы і 4 самкі). Таму я думаю, што гэтая пара хутчэй за ўсё як раз і паходзіць з маіх старых знаёмых курапатак.
....
Як я і чакаў, хутка адбылася яшчэ адна наша сустрэча. Але пра яе будуць асобныя гісторыі, у наступны раз.
Гродна, 09-03-2023
Аўтар – Дзьмітры Вінчэўскі
Мінулагоднія гісторыі гэтай жа (?) сям’і курапатак тут:
Прыквел і частка І, частка ІІ, частка ІІІ, частка IV, частка V, частка VI, частка VII, частка VIII, частка ІХ і Заканчэнне.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Apus - 03.04.2023 - 17:57
Маскіроўка супер! Але ж і…
Маскіроўка супер! Але ж і дасведчанае вока не промах)
Harrier - 03.04.2023 - 18:53
)))) Дзякуй, Мікалай!
))))
Дзякуй, Мікалай!
pva - 04.04.2023 - 11:51
Здымкі добрыя. Курапаткі, як…
Здымкі добрыя. Курапаткі, як шэрыя футбольныя мячыкі! Аранжавае горла ўпрыгожвае гэтых сціплых птушак.
arktous - 04.04.2023 - 13:49
Удачное название снимков,…
Удачное название снимков, особенно когда вспоминаешь как эти "живые камни" пугают неожиданным взлетом из под ног.
Harrier - 04.04.2023 - 17:11
Шчыры дзякуй за добрыя словы!
Шчыры дзякуй за добрыя словы!