Пад час зімоўкі каўкі (Corvus monedula) збіраюцца на начлег вялікімі групамі ад сотняў да тысяч птушак у адным месцы. Нядаўняе даследаванне паказала, што для таго, каб вырашыць калі ўсім разам адляцець з супольнага месца начлега, яны выкарыстоўваюць своесаблівы дэмакратычны працэс прыняцця рашэння.
Каманда навукоўцаў з University of Exeter, University of Cambridge (абодва – Вялікабрытанія) і Centre for Ecological Research and Forestry Applications у Барселоне (Каталонія) на розных месцах начовак у Cornwall’е запісывала галасы птушак перад іх разлётам з самага ранку. Пасля, дзякуючы камбінацыі прайгравання гэтых запісаў і рэальных ‘перамоў’ паміж птушкамі, даследчыкі ўбачылі, што з дапамогай галасоў каўкі сапраўды здзяйсняюць своеасаблівае абмеркаванне і прымаюць рашэнне пра адлёт кансенсусам ("consensus decision-making").
"Пасля начлегу ў вялікай групе, кожная з кавак можа мець трошкі розныя прэферэнцыі наконт таго калі яна хоча адляцець. Яны могуць залежаць ад яе пачуцця голаду.” – сказаў Alex Dibnah, які ачольваў правядзенне даследавання ў Cornwall’е.
"Тым не менш, для ўсіх карысна дасягнуць кансенсуса. Бо агульны адлёт з месца начоўкі мае яўныя перавагі для ўсіх птушак, і сярод іх большая бяспека ад драпежнікаў і доступ да інфармацыі пра месцы з даступнай ежай. Наша даследаванне паказала, што асобныя птушкі голасам прымаюць – або не – удзел у прыняцці рашэння і калі шум галасоў дасягае нейкага ўзроўня, каўкі пачынаюць масава пакідаць месца начлегу”.
Навукоўцы таксама знайшлі, што:
Масавы разлёт кавак адбываецца амаль адначасова і ў сярэднім на працягу 5 секунд усе птушкі апынаюцца ў паветры;
Адлёт з месца начоўкі адбываецца ў сярэднім на працягу гадзіны ў прамежак часу з 45 хвілін да ўсходу сонца і да 15 хвілін пасля яго. Дождж або густая воблачнасць могуць і звычайна затрымліваюць яго.
Калі інтэнсіўнасць крыкаў ўзрастае больш крута, птушкі ўзлятаюць раней.
Прайграванне напрыклад, гукаў ветру ніяк не паскарала адлёт пасля начоўкі, бо ў адрозненне ад галасоў іншых кавак, агульны ўзровень шуму навокал не грае ў гэтым ролі.
Цікава, аднак, што каўкі не заўсёды адлятаюць зранку ў вялікай колькасці і амаль адначасова. Калі ўзровень крыкаў птушак не ўзрастае так хутка, як трэба і не дасягае нейкага ўзроўню, каўкі пачынаюць адлятаць у пошуках ежы паступова і невялікімі групамі.
Прафесар Alex Thornton, з Exeter's Centre for Ecology and Conservation, наступным чынам пракаментаваў вынікі даследавання: "Гэта дапамагае нам зразумець як сапраўды вялікія групы жывёл могуць каарадынаваць свае дзеянні і гэта тое, што дагэтуль рэдка было апісана дэтальна. Таксама важна, што той шум, які ўтвараем мы, людзі, можа перашкаджаць у адэкватнай перадачы і ўспрыняцці гукавой інфармацыі ў розных сацыяльных групах дзікіх жывёл. Наступным крокам мы хацім гэта даследаваць”.
Крыніца: Alex J. Dibnah et al, Vocally mediated consensus decisions govern mass departures from jackdaw roosts, Current Biology (2022) DOI: 10.1016/j.cub.2022.04.032
Паводле www.phys.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак Ірыны Самусенка
На гэтую тэму:
Наш шум сур’ёзна перашкаджае птушкам чуць адна адну
Людзі перашкаджаюць птушанятам чуць бацькоў
Птушкі змяняюць час сваіх спеваў з-за працы аэрапарта
Каўкі і моббінг драпежніка: збірацца больш трох значна лягчэй
Каўкі вучацца адна ад адной пра небяспечных людзей
Зімовыя месцы начлегу кавак і гракоў у Чэхіі
Птушкі могуць адрозніваюць шматлікіх суседзяў таго ж віду толькі па голасу
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ