Драпежныя птушкі гінуць на ветраных электрастанцыях y Нідэрландаx

Малады арлан-белахвост (Haliaetus albicilla), які быў пазначаны спадарожнікавым GPS-перадатчыкам у рамах праграмы маніторынгу віда ў Нідэрландах, нядаўна загінуў ад сутыкнення з лапасцямі ветранога генератара ў правінцыі Flevoland.

Птушка была адным з 15 арланаў, якія нарадзіліся ў Нідэрландах ў 2019-21 гг і атрымалі перадатчыкі для адсочвання перамяшчэнняў. Пасля сутыкнення з ветраком, птушка яшчэ пражыла каля гадзіны і стала ўжо трэцяй з гэтай групы, якая загінула па той жа прычыне. Яшчэ адзін малады арлан раней загінуў ад сутыкнення з цягніком.

Аднак самай гучнай падобнай трагедыяй у Нідэрландах стала смяротнае сутыкненне з ветраком маладога барадача (Gypaetus barbatus), якога выпусцілі ў рамах праекту LIFE GypConnect па рэінтрадукцыі віда ў Альпах, і які заляцеў на поўнач пад час сваіх падарожжаў.

Птушка, якая атрымала мянушку Angèle, была выпушчаная на волю 28 мая 2020 г. у Францыі, зіму правяла недалёка ад месца выпуску, а потым пачала адведваць і іншыя рэгіёны гэтай краіны – заляцела ў горы Massif Central, потым у Парыж, а затым даляцела да узбярэжжа Паўночнага мора ў Бельгіі, адкуль перамясцілася ў мясцовасць Middelburg у Нідэрландах. На жаль, праз некалькі дзён малады барадач быў знойдзены мёртвым 26 мая 2021 г. пад адным з ветракоў ў Wieringerwerf (Нідэрланды). Наколькі вядома, гэта першы выпадак смерці прадстаўніка віда з-за сутыкнення з лопасцямі ветрака ў Еўропе.

Пасля апошняй сумнай падзеі, міністр сельскай гаспадаркі Carola Schouten сказала, што сутыкнення арлана з ветраком можна было пазбегнуць, калі б на апошнім стаяла сістэма распазнавання птушак (bird detection system). Аднак ці ўсе ветраныя турбіны павінны мець падобную сістэму і таксама адну з чорных лапасцей (якая дазваляе птушкам лепш убачыць іх перамяшчэнне), павінны вырашыць адпаведныя ўлады правінцыі.

Ва ўсіх Нідэрландах толькі ветраная ферма Krammer у правінцыі Zeeland мае ўсталяванай сістэму распазнавання птушак на ўсіх ветраках, а ў правінцыі Groningen у апошні час даследуюць эфектыўнасць выкарыстання чорных лапасцей каб пазбегнуць сутыкнення іх з птушкамі.

Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак маладых арланаў-белахвостаў яго ж

 

 

На гэтую тэму:

Перамога арлоў і арланаў: суд у ЗША адмяніў “правіла 30 гадоў”

Першы абвінаваўчы прысуд супраць фермы ветракоў

На вятраках гіне ўсё больш птушак і кажаноў

Значная перамога на карысць птушак

Ветраныя турбіны маюць кепскі для прыроды колер?

Створана сістэма, якая будзе ратаваць арлоў ад сутыкненняў з ветракамі

Гусі здольныя аблятаць ветраныя электрастанцыі