Алена нарадзілася ў в.Маствілішкі на Ашмяншчыне 7 жніўня ў 1973 годзе. Сярод прыгожых ашмянскіх краявідаў яна правяла першыя 17 год жыцця. Вёска Жупраны, дзе пахаваны Францішак Багушэвіч і дзе ён фундаваў касцёл у неагатычным стылі – гэта яе малая Pадзіма.
Не гледзячы на частую вучобу ў разнастайных шпіталях (у 8 год ёй зрабілі аперацыю па каартацыі аорты), Алена скончыла сярэднюю Жупранскую школу з залатым медалём у 1990-м годзе. Так атрымалася, што менавіта ў гэты год у Гарадзенскім універсітэце было вырашана стварыць новыя падвойныя спецыяльнасці – біёлаг-псіхолаг і біёлаг-географ у дадатак да “класічнай” біёлаг-хімік. Яна здала адзін экзамен выкладчыку ўніверсітэту непасрэдна ў школе і стала студэнткай “біялогіі і псіхалогіі”. Я ж пачаў навучанне на тым жа біяфаку толькі ў другой групе – групе “біёлагаў-хімікаў”.
Праз два гады на пачатку трэцяга курсу ў лістападаўскі вечар на дзень студэнта паміж намі на вялікай супольнай вечарыне ўспыхнула вялікае і ўзаемнае каханне і калі стала зразумела, што адносіны развіваюцца не гледзячы на розныя выпрабаванні ці нават дзякуючы ім, мы пабраліся у кастрычніку 1993 году.
У 1999 годзе ў нас нарадзіўся Валодзік, які патрабаваў усё больш і больш часу і нашай увагі. Дзякуючы ў многім своеасабліваму нашаму выхаванню, ён рос і застаецца як на свой узрост даволі незалежным чалавекам. Не заўсёды з ім было лёгка, але свой стрыжань і атмасферу любві вакол яго дзякуючы ў першую чаргу маме, ён атрымаў...
Мы былі розныя людзі – я амаль заўсёды закрыты і цяжкі на новыя кантакты. Яна – адкрытая і вельмі добразычлівая, з хуткай і вострай рэакцыяй калі гэтага вымагала сітуацыя...
Ўжо на чацвёртым курсе Алена пачала працаваць псіхолагам у маёй роднай 6-й гарадзенскай школе, праз некалькі год перайшла ў гімназію №1 імя акадэміка Я.Карскага – найлепшую у горадзе сярэдняю навучальную установу. Гімназія – на той час адзіная ў нашым горадзе - ў шмат чым і дагэтуль застаецца ў лідэрах.
Цікава, што яна часта казала, што не хоча ці не можа працаваць больш у школе. Але, гледзячы па рэакцыю калег і яе вучняў на тое, што здарылася, менавіта псіхалогія і выкладанне біялогіі, якому Алена з усё новымі цікавымі ідэямі і падыходамі прысвяціла апошнія гады працы – даказвае, што гэта было ЯЕ справай. І справа гэта атрымлівалася і прымалася калегамі, вучнямі, бацькамі...
Алена заўсёды падтрымлівала мае цікаўнасці і справы, нават калі часам гэта перашкаджала ці запавольвала яе прафесійны ці асабісты рост. Мы разам шукалі гнёзды лунёў на палях, прымалі ў хаце сяброў і калег з Беларусі ці замежжа. Разам ездзілі глядзець птушак і праводзіць трэнінгі і сэмінары АПБ, дапамагаючы сфармавацца і лепш зразумець сябе рэгіянальным лідэрам нашай арганізацыі. Без яе парадаў і дапамогі, яе досведу псіхолага і трэнера-адукатара я б не змог зрабіць і палову таго, што атрымалася ў гэтым кірунку...
Разам мы арганізоўвалі летнікі для студэнтаў-бёдуотчараў у Тураве і для старшакласнікаў-бёдуотчараў на Страдзічах.
Ездзілі на ўлікі вяртлявай чаротаўкі на балота Дзікое і на балота Грайна. Ратавалі гарадзенскіх сокалаў-пустэльгаў і назіралі за зімуючымі палявымі лунямі...
Без яе ідэй і цяжкай працы не атрымаліся б штогадовыя канферэнцыі нашага абласнога аддзялення АПБ, якія праходзілі ў атмасферы адкрытасці і сяброўства ў гімназіі...
Алена некалькі разоў прымала ўдзел у Бёдрэсах (гонках за птушкамі), хацела стварыць сваю, чыста жаночую каманду...
Яна была сябрам Клубу200, мы разам радаваліся новым для нас абодвух ці толькі для яе відам: чорнаваллёваму гагачу, кругланосаму плывунчыку, садовай чаротаўцы, малым лебедзям. Апошнім нашым супольным новым відам стала пярэстая качка, пару якіх мы толькі з другой спробы змаглі ўбачыць на ачышчальных сажалках Скідаля ў сярэдзіне мая...
Алена з поспехам бралася за новыя справы – вясной пад час Тыдня экалогіі ў гімназіі прайшла акцыя “Не спі ў шапку – пабудуй сінічцы хатку”. Разам з калегамі-юрыстамі і чэшскімі сябрамі яна бараніла ад незаконных і непатрэбных высечак гарадзенскія дрэвы.
А разам з Ірынай Клявец на прыканцы мінулага году яна напісала кнігу ў дапамогу настаўнікам, дзе былі распланаваныя і распісаныя інтэрактыўныя ўрокі біялогіі...
Пасля знаёмства Алены з новай канцэпцыяй і метадамі стварэння навучальных праграм у НДА, мы збіраліся правесці цікавы сэмінар-трэнінг па інтэрактыўным метадам навучання для кіраўнікоў “Крылатых дазораў”...
Апошняй нашай супольнай справай стала паездка ў Жалудок, куды мы даставілі фотавыставу “Нашы птушкі-2011” да 225-годдзя заснавальніка беларускай арніталогіі Канстаціна Тызенгаўза. Мы фатаграфаваліся на фоне плэнэрных скульптураў у парку Жалудка. А потым я паказаў ёй мемарыяльную шыльду аднаму з настаўнікаў К.Тызенгаўза – праф. С.Б.Юндзілу ў шчучынскім касцёле Св.Тэрэзы. Апошнім яе здымкам стала фатаграфія на фоне т.зв. “дуба Юндзіла” каля будынка калегіюма піяраў, дзе прафесар выкладаў...
27 мая яе жыццё раптоўна абарвалася – парвалася аорта... Брыгада “хуткай дапамогі”, якая праз 20 хвілін прыехала на выклік у гімназію, спрабавала рэанімаваць яе, але Алены ўжо не было з намі...
Я некалькі разоў браўся дапісаць гэты некралог, але больш-менш паслядоўна атрымалася толькі цяпер – амаль праз два месяцы пасля яе смерці...
Спадзяюся, што яна прабачыць мне гэтую вымушаную апяшаласць.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Traveller - 27.05.2011 - 22:26
Дмитрий, самые искренние
padaroznik - 27.05.2011 - 22:51
Мае шчырыя спачуванні Дзіма і
Мае шчырыя спачуванні Дзіма і Валодзік, а таксама усім блізкім!
Цяжка аб гэтым гаварыць, яшчэ цяжэй думаць.
Алена назаўсёды застанецца ў маёй памяці як шчыры і ветлівы чалавек.
Мне заўсёды было лёгка і прыемна з ёй размаўляць і заўсёды было аб чым...
Светлая памяць!
olgalukshyts (госць) - 27.05.2011 - 23:09
Шаноўныя Дзіма і Валодзя,
TRETB9LK - 27.05.2011 - 23:23
Шчырыя спачуванні родным і
Шчырыя спачуванні родным і блізкім. Дзіма і Валодзік,трымайцеся...
admin - 27.05.2011 - 23:32
Дзьмітры, самыя шчырыя
Дзьмітры, самыя шчырыя спачуванні.
Krzych (госць) - 27.05.2011 - 23:56
wieczna Jej pamięć i
sterna - 28.05.2011 - 00:08
Дмитрий, Володик и близкие!
Дмитрий, Володик и близкие! примите мои искренние соболезнования. Я не была лично знакома с Еленой, но ни чуть не сомневаюсь, что она была хорошим человеком, женой и мамой. Светлая память...
biot1 (госць) - 28.05.2011 - 01:27
In reply to Дзьмітры, самыя шчырыя by admin
Не могу в это поверить...
Falcon - 28.05.2011 - 04:17
Соболезную. Крепитесь. Ужасно
Соболезную. Крепитесь. Ужасно осознание того, что из жизни уходят такие молодые люди...
Kiolk - 28.05.2011 - 07:24
Мае шчырыя спачуванні,
Мае шчырыя спачуванні, Дзьмітрый і Валодзік.
Цэлы дзень цяжка асэнсаваць тое, што так раптоўна здарылася. А яшчэ цяжэй прыняць, што Алены ўжо не будзе з намі, але яна застанецца ў нашай памяці жыццярадасным, светлым і цікавым чалавекам, які заўсёды мог знайсці выйсце з канфліктнай сітуацыі. Мне не будзе хапаць яе смеху і жартаў, парад. Трымайцеся калі ласка.
Помнім і спачуваем.
aistok - 28.05.2011 - 09:04
In reply to Дмитрий, самые искренние by Traveller
Искренние соболезнования от
Искренние соболезнования от нашей семьи... Крепитесь, мужчины!
irynka - 28.05.2011 - 09:09
Цяжка паверыць, немагчыма
Цяжка паверыць, немагчыма асэнсаваць, што няма больш нашай прамяністай, жыццярадаснай Алены... Мы будзем памятаць яе, як чалавека, адданага сваёй справе, чалавека, які заўсёды прыйдзе на дапамогу. Алена назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах! Шчырыя спачуванні родным і блізкім. Ірына Сыско і Святлана Ленкавец
hi-astacus1 (госць) - 28.05.2011 - 10:42
не могу поверіть, что этого
Andrzej - 28.05.2011 - 11:53
Дмитрий, мои Вам искренние
Дмитрий, мои Вам искренние соболезнования! К сожалению, справедливости в мире нет, и почему самые дорогие и близкие уходят в самом расцвете -- никто не обьяснит. Держитесь!
Felis - 28.05.2011 - 11:56
Дима, мои искренние
Дима, мои искренние соболезнования.
yanat - 28.05.2011 - 12:14
Мои самые искренние
Мои самые искренние соболезнования. Поверить в это невозможно.
Светлая память.
Apus - 28.05.2011 - 15:06
Жахлiва... Няма слоў. Мае
Жахлiва... Няма слоў. Мае шчырыя спачуваннi, трымайцеся.
Berkut - 28.05.2011 - 19:54
In reply to Дмитрий, самые искренние by Traveller
Примите наши
Примите наши соболезнования..........
-paleshuk- - 28.05.2011 - 20:05
In reply to Примите наши by Berkut
Прыміце мае спачуванні...
Прыміце мае спачуванні... Жыццёвай моцы Вам і крэпасці. Трымайцеся.
Jorg - 28.05.2011 - 20:15
Дмитрий, примите мои
Дмитрий, примите мои соболезнования....
pugnax - 28.05.2011 - 20:37
Дзiма, Валодзiк i родныя,
Дзiма, Валодзiк i родныя, зауседы цяжка пiсаць такiя словы, а яшчэ цяжэй асмыслiць тое, што здарылася. Нашыя словы падтрымкi для вас.
Яе усмешка - вось, што стаiць перад вачыма, нават зараз.
Светлая памяць....
Наталля, Павал, Лявон.
olgalukshyts (госць) - 28.05.2011 - 21:19
Захожу і перачытваю
Natura_list - 28.05.2011 - 22:35
Да, несправедлива судьба!
Да, несправедлива судьба! Невозможно принять такую утрату....
У меня были и останутся о Лене только самые хорошие воспоминания.
Дима, Володик - мы с вами!
Белахвост - 28.05.2011 - 23:51
Шаноўныя Зміцер і Валодзік!
Шаноўныя Зміцер і Валодзік! Прыміце нашыя шчырыя спачуваньні! Проста няма слоў!
Ина Синкевич (госць) - 29.05.2011 - 18:57
Дима, это так страшно и
Peregrinus - 29.05.2011 - 21:43
In reply to Дима, это так страшно и by Ина Синкевич (госць)
Проста няма слоў.... Светлая
Проста няма слоў.... Светлая памяць..... Трымайцеся, хлопцы...
Rumm (госць) - 29.05.2011 - 23:45
Шаноўныя , Зміцер і Валодзя,
Шаноўныя , Зміцер і Валодзя, трымайцеся. Ваша мама была светлым, прыгожым чалавекам. Светлая ёй памяць.
Feather - 30.05.2011 - 20:59
In reply to Дмитрий, самые искренние by Traveller
Дима, прими мои
Дима, прими мои соболезнования.
nastaunik.info (госць) - 31.05.2011 - 10:23
Немагчыма, няможна
Harrier - 31.05.2011 - 11:20
In reply to Дмитрий, самые искренние by Traveller
Дарагія ўсе! Дзякуй Вам за
Дарагія ўсе!
Дзякуй Вам за цёплыя словы, ўспаміны і падтрымку.
Мы з Валодзяй дагэтуль не верым, што яе няма і больш ніколі не будзе з намі.
Сапраўды, ў гэта немагчыма паверыць і, напэўна, не трэба...
Любіце сваіх каханых і блізкіх, пакуль ёсьць такая магчымасьць - гэта самае важнае ў жыцьці.
...
Сьветлая ёй памяць!
Ганна (госць) - 31.05.2011 - 19:16
Смутак і непрыйманне таго,
Смутак і непрыйманне таго, што такое магло здарыцца. Алена ва ўспамінах застанецца жыццярадасным, шчырым і нeпаўторным чалавекам. Моцы Вам, Зміцер, і Вашым блізкім, прыняць такую страту. Трымайцеся.
Blackbird - 01.06.2011 - 14:48
Дзмітры і Валодзік, прыміце і
Дзмітры і Валодзік, прыміце і ад мяне шчырыя спачуванні... Не ведаю што сказаць... проста жах... Трымайцеся...
pva - 01.06.2011 - 22:00
Дмитрий и Ваш сынулька
Дмитрий и Ваш сынулька Володька! примите и мои искренние соболезнования. Я тоже не был лично знаком с Вашей супругой Еленой, но ни капельки не сомневаюсь, что она была, очень хорошим, удивительным человеком, прекрасной женой и мамой, верным спутником жизни. Нужно выдержать, пережить эту большую и невосполнимую утрату..Светлая память и царствия ей небесного..
Ананім (госць) - 03.06.2011 - 02:51
Дима......Ты держись! У тебя
smiley - 03.06.2011 - 21:41
Дмитрий, примите мои
Дмитрий, примите мои искренние соболезнования.
Держитесь, пожалуйста. Пережить такую утрату и боль всегда сложно, но необходимо. Да Вы это и сами знаете... не знаю, что сказать... всегда теряла слова в подобных ситуациях
Юнэля (госць) - 09.06.2011 - 02:44
Зьміцер, прымі мае
Sirena - 14.06.2011 - 21:15
In reply to Дмитрий, самые искренние by Traveller
Просто не укладывается в
Просто не укладывается в голове, нет слов. Мои соболезнования. Дима, держитесь. Светлая память.
Сергей М (госць) - 20.07.2011 - 13:03
Дмитрий, прочитал - онемел.
Peregrinus - 22.07.2011 - 01:13
In reply to Дмитрий, прочитал - онемел. by Сергей М (госць)
Светламу чалавеку светлая
Светламу чалавеку светлая памяць....
AV - 22.07.2011 - 01:35
Дзіма, вельмі душэўна
Дзіма, вельмі душэўна атрымалася. Так, яна такою і была, і будзе назаўсюды ў нашай памяці. Валодзік - плод вашага кахання і найлепшы і найважнейшы напамін пра ЯЕ.
Татьяна Вишневская (госць) - 29.07.2011 - 03:27
Оказалось, что это Ваша жена
Оказалось, что это Ваша жена так трагично и внезапно скончалась тогда в гимназии... помню, как мой 9-летний сын, ученик этой гимназии, взволнованно рассказывал о том, что произошло. простите, Дмитрий, не знала, что у вас горе. примите мои искренние соболезнования. оставайтесь таким же открытым и простым каким мы, журналисты, вас знаем. Здорово, что Вы сделали в память о жене эту страничку. С уважением Татьяна (БЕЛТА)
Наталья Тетеревская (госць) - 02.08.2011 - 14:39
In reply to Дима......Ты держись! У тебя by Ананім (госць)
Дима, мы с тобой, с