Viasna-2024 2024

  • 03.09.2016 - 21:19 | Harrier
    Віншуем усіх удзельнікаў і асабліва мінскую каманду  RARA AVIS (Рэдкая птушка - лац.) якая адзначыла 121 від птушак за 12 гадзін і стала чэмпіёнам ХІІІ  Адкрытага чэмпіянату па спартовай арніталогіі (Birdrace-2016) у наступным складзе: Максім Каласкоў (капітан), Ірына Самусенка, Дзьмітры і Данііл Жураўлёвы. Каманда стартавала на рыбгасе "Чырвоная слабада" у Салігорскім раёне і там правяла свае першыя гадзіны, зарэгістраваўшы больш за 80 відаў птушак толькі вакол адной вялікай рыбгасаўскай сажалкі!
  • 31.08.2016 - 00:28 | Harrier
    Сокал-падарожнік (Falco peregrinus) – адзін з самых касмапалітычных відаў птушак і сустракаецца на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды, а таксама на многіх вялікіх астравах. Акрамя гэтага, сокалы гняздуюць на скалах, на дрэвах у лясах, на зямлі ў тундры і на верхавых балотах, а таксама на разнастайных будынках у гарадах. Аднак як мінімум некаторыя сокалы-падарожнікі любяць падарожнічаць на вялікія адлегласці і часам у зусім нечаных кірунках.
  • 27.08.2016 - 11:12 | Harrier
    У апошнія дзесяцігоддзі зроблена шмат публікацый, прысвечаных адаптацыям паводзін птушак да жыцця побач з чалавекам. І вось чарговая з іх падводзіць вынікі даследавання пра ўздзеянне шумавога забруджвання ад палётаў самалётаў на час і працягласць спеваў птушак у навакольным для аэрапарта лесе.
  • 18.08.2016 - 23:44 | Harrier
    Запрашаем на чарговую Гонку за птушкамі (Birdrace)!  Каб зарэгістраваць сваю каманду, дашліце заяўку з наступнымі звесткамі ў Сакратарыят АПБ да 18.00 пятніцы, 2 верасня на info@ptushki.org з копіяй на Harrier@tut.by :
  • 15.08.2016 - 09:31 | Harrier

    Нядаўна былі апублікаваныя звесткі пра тое, што жыццё ў горадзе скарачае патэнцыйную працягласць жыцця птушак. І вось новая знаходка – стрэс, які птушкі адчуваюць пад час штогадовых міжкантынентальных міграцый прыводзіць да хутчэйшага старэння і патэнцыйна хутчэйшай гібелі. Да такіх высноў прыйшлі даследчыкі з ЗША ў публікацыі, якая з’явілася ў часопісе The Auk: Ornithological Advances.

    Параўнанне даўжыні целамераў – структур на канцах храмасом, якія скарачаюць сваю даўжыню з часам і сведчаць аб біялагічным узросце арганізма - паміж прадстаўнікамі аднаго віду, якія мігрыруюць і застаюцца на зіму ў месцах гнездавання паказала, што ў пералётных птушак таго ж узросту целамеры карацейшыя.

  • 11.08.2016 - 00:07 | Harrier
    Некаторыя птушкі, між іншым свіргулі, кулікі, многія акіянічныя віды і нават некаторыя вераб’іныя вядомыя тым, што што могуць здзяйсняць безпасадачныя пералёты на працягу многіх сутак, аднак ці спяць яны пад час такіх пералётаў, і калі спяць, то як? Дагэтуль звычайна лічылася, што такія віды адаптаваліся да падобных сытуацый і спяць з адным заплюшчаным вокам і адным адпачываючым паўшар’ем галаўнога мозгу, тады як другое вока і паўшар’е адказвае за кантроль кірунку і вышыні палёту. Аднак да працы, апублікаванай ў часопісе Nature Communications вялікай камандай навукоўцаў з Германіі, ЗША, Італіі, Швайцарыі і Паўднёвай Афрыкі, ніхто яшчэ не даказаў сну птушак у палёце.
  • 07.08.2016 - 12:26 | Harrier
    Навукоўцы з універсітэту Брытанскай Калумбіі (Канада) паказалі, што ў шляхоў міграцыі вераб’іных птушак ёсць генетычная база і што яна знаходзіцца ў параўнальна невялікім кластэры генаў, якія і кіруюць міграцыйнымі паводзінамі.
  • 05.08.2016 - 23:50 | Harrier
    Новая публікацыя, падрыхтаваная камандай арнітолагаў з універсітэту East Anglia (UEA) і BTO паказвае, як самотна спяваючыя самцы ёсць смутным сымптомам  знікаючай папуляцыі.
  • 02.08.2016 - 23:12 | Harrier
    Новы рэкорд па колькасці пражытага часу ўсталяваў крывок (Haematopus ostralegus) у Нідэрландах, які паходзіць таксама з гэтай краіны.
  • 01.08.2016 - 12:54 | biot

    Вниманию читателей сайта представляем один из немногих вышедших вовремя обзор по редким видам птиц, отмеченных в июле в Беларуси. 

  • 29.07.2016 - 12:41 | biot

    Майский обзор, а точнее одно из наблюдений [ читайте комментарии под материалом ], вызвало волнение в нашем спокойном море бёрдвочерской дружбы, взаимоуважения и поддержки. Была высказана мысль, что "не стоит подменять собой БОФК, превращая подобные обзоры в суд над теми или иными наблюдениями". Спешу заверить, во-первых, что позиция автора данного обзора вовсе не является позицией сайта Птушкі штодня; во-вторых, да какой же это суд? - простая констатация фактов и первые мысли на этот счет. Причин обижаться нет, и мы считаем, что фразу подобно "если чужие регистрации и впредь будут комментироваться в подобном тоне, я не удивлюсь, если их вдруг станет меньше" можно просто игнорировать.

  • 23.07.2016 - 23:49 | Harrier
    Дзякуючы спадарожнікавым перадатчыкам, замацаваным на звычайных зязюлях (Cuculus canorus) супрацоўнікамі British Trust for Ornithology (ВТО), выявіліся два галоўных пралётных шляхі брытанскай папуляцыі з рознымі прапорцыямі выжывання птушак на іх.  
  • 22.07.2016 - 20:22 | Harrier
    Сёлета ў пачатку ліпеня адмыслова арганізаваная экспедыцыя па пошуку яшчэ не апісанага для навукі віда соваў на востраве Прынсіпе пацвердзіла яго існаванне і атрымала дадатковыя доказы. Востраў Príncipe – меншы і адзін з двух галоўных астравоў архіпелага і аднайменнай дзяржавы Сан Томе і Прынсіпе (São Tomé and Príncipe), якая знаходзіцца ў Гвінейскім заліве ля заходняга ўзбярэжжа Афрыкі.
  • 19.07.2016 - 10:32 | Feather

    Постановлением Совета министров от 12 июля 2016 года № 541 утвержден перечень организаций, которым передаются на хранение изъятые живые дикие животные, дикорастущие растения, в том числе подподающие под действие конвенции СИТЕС или относящиеся к видам, включенным в Красную книгу Республики Беларусь, их части и (или) дериваты. СИТЕС — Конвенция о международной торговле видами дикой фауны и флоры, находящимися под угрозой исчезновения.

  • 17.07.2016 - 23:48 | Harrier
    Ізраільскі шпіталь для дзікіх жывёл Israeli Wildlife Hospital (IWH) стварае першы ў Свеце банк крыві для параненых мігрыруючых птушак, асабліва драпежных, якія часта трапляюць у складаныя сытуацыі пад час пералётаў на месцы зімоўкі і назад над тэрыторыяй Ізраіля.