Дэлавэрская чайка (Larus delawarensis) – від птушак, які гняздуе ў Паўночнай Амерыцы і зімуе пераажна ў Цэнтральнай, у апошнія дзесяцігоддзі рэгулярна залятае ў Еўропу, а асобныя птушкі нават застаюцца тут на зімоўку. У нас былі невялікія спадзяванні, што ў бліжэйшыя гады магчымы залёт дэлавэрскай чайкі і ў Беларусь, але што ён адбудзецца ў такіх цікавых абставінах, пэўна, не думаў ніхто.
- 27.03.2022 - 09:29 | Harrier
- 26.03.2022 - 22:00 | Harrier
Новае даследаванне паказала, што невялікія грызуны прыдумалі і паспяхова прымянялі тактыку па зменах у сваім асяроддзі так, каб птушкі, якія на іх палююць, не маглі падляцець да іх незаўважна.
- 25.03.2022 - 22:21 | HarrierНечаканыя вынікі атрымала каманда навукоўцаў з Фінляндыі, Швецыі і Вялікабрытаніі пад час сачэння за міграцыямі крычак-чэграваў з месцаў гнездавання на ўзбярэжжах Балтыкі на месцы зімоўкі ў Афрыку. Аказалася, што менавіта самцы адказныя за поспех першай міграцыі і зімоўкі птушанят, якія трымаюцца з імі ўвесь гэты час.
- 24.03.2022 - 21:01 | HarrierУрбанізацыя і змены клімата – адны з самых значных і заўважных зменаў, якія адбываюцца з рэшткамі прыродных экасістэм па ўсяму Свету і непасрэдна звязаны з дзейнасцю чалавека. Экстрэмальныя праявы надвор’я ў апошнія дзесяцігоддзі адзначаюцца ўсё часцей і непазбежна ўздзеянічаюць на жывыя арганізмы. Аднак уздзеянне гарадзкога мікраклімату на папуляцыі дзікіх жывёл малавывучанае і часам атрыманыя навукоўцамі вынікі здаюцца парадаксальнымі.
- 22.03.2022 - 10:23 | Harrier
Не так даўно генетычнымі даследаваннямі атрымалася даказаць існаванне трох тыпаў самцоў у баталёнаў (Calidris pugnax) у залежнасці ад комплекса генаў (супергена). Раней гэтых самцоў адрознівалі толькі фенатыпічна і па розных паводзінах пад час такавання і спарвання з самкамі. Аднак як гэтыя адрозненні самцоў дакладна ўздзейнічаюць на самак, атрымалася паказаць толькі цяпер.
- 18.03.2022 - 20:08 | HarrierШведзка-амерыканская каманда навукоўцаў дзякуючы выкарыстанню сучасных геалакатараў змагла назіраць раней невядомыя асаблівасці начных палётаў у амерыканскіх чорных свіргулёў. Аказалася, што гэтыя птушкі пад час поўняў узнімаюцца на параўнальна вялікую вышыню і хутчэй за ўсё там ловяць насякомых.
- 16.03.2022 - 23:41 | HarrierНовапацверджаны від птушак быў апісаны камандай французскіх навукоўцаў з Chizé Centre for Biological Studies (CNRS / La Rochelle University). Гэта трошкі большая за ластаўку і эндэмічная для Новай Каледоніі новакаледонская качурка, якую пачалі рэгулярна назіраць з 2008 г. Яе сучасная папуляцыя ацэньваецца ў межах ад 100 да 1000 пар, таму від можна лічыць знікаючым (endangered).
- 13.03.2022 - 22:28 | Harrier
Хаця аўстралійскія сарокі (Gymnorhina tibicen) добра вядомыя сваімі разумовымі здольнасцямі і складаным сацыяльным жыццём, навукоўцы не чакалі ад такога спрыту ў вызваленні ад прыладаў, якімі птушкі былі пазначаныя і што ў рэшце-рэшт яны сарвуць ім правядзенне навуковага даследавання.
- 12.03.2022 - 17:17 | Harrier
Дзякуючы глабальнаму пацяпленню мы становімся сведкамі ўсё большай колькасці рэгістрацый раней цалкам пералётных відаў птушак, якія застаюцца зімаваць у Еўропе замест доўгіх і небяспечных пералётаў на месцы зімоўкі ў іншыя кліматычныя зоны ў Афрыку ці Азію.
- 09.03.2022 - 18:57 | HarrierВялікая каманда навукоўцаў з Universidade de Lisboa, University of Montana, South Atlantic Environmental Research Institute і Instituto Universitário, Rua Jardim do Tabaco знайшла, што ў чорнабровых альбатросаў, якія гняздуюць на Фалклендзкіх астравах, доля ‘разводаў’ павялічваецца ў сезоны з павелічэннем тэмпературы паверхні вады ў акіяне навокал.
- 08.03.2022 - 16:32 | Harrier
Прылоў (bycatch), або выпадковая гібель дзікіх жывёл у выніку заблытвання ў прыладах для рыбалоўства відаў, якія не было мэты злавіць, застаецца адным з асноўных антрапагенных фактараў смяротнасці сярод марскіх птушак.
- 08.03.2022 - 09:48 | Harrier
Для самак жоўтагорлых пявуноў (Geothlypis trichas) прыгажосць самцоў не толькі суб’ектыўная і візуальная катэгорыя, таму што як мінімум некаторыя знешнія рысы афарбоўкі апошніх з’яўляюцца сігналамі выдатных фізічных якасцяў патэнцыйных партнёраў, якія замацаваныя генетычна.
- 04.03.2022 - 23:56 | HarrierМалады арлан-белахвост, які быў пазначаны спадарожнікавым GPS-перадатчыкам у рамах праграмы маніторынгу віда ў Нідэрландах, нядаўна стаў чарговай ахвярай сутыкнення з лапасцямі ветранога генератара ў правінцыі Flevoland.
- 03.03.2022 - 17:07 | Harrier
Хаця змены клімату, без сумнення, ўздзейнічаюць і на шчыльнасць распаўсюджвання, і на агульную колькасць, і на арэал як мінімум некаторых відаў птушак Паўночнага паўшар’я, аднак гэтае ўздзеянне праяўляецца па-рознаму і часам прыводзіць да, здавалася б, парадаксальных вынікаў. Каманда польскіх навукоўцаў ў сваім нядаўна апублікаваным артыкуле разглядае гэта на прыкладзе вялікага савука (Mergus merganser merganser).
- 02.03.2022 - 20:52 | HarrierДзякуючы выкарыстанню сучасных GPS лоджэраў, камандзе даследчыкаў атрымалася прасачыць не толькі трасы міграцыі і даведацца пра месцы зімоўкі совак-сплюшак з поўдня Гішпаніі, але таксама атрымаць дадзеныя пра перамяшчэнні птушак на працягу ўсяго гадавога цыкла віду.
КАМЕНТАРЫ