- 07.12.2017 - 17:24 | HarrierЗалёт 36 гадоў таму на адзін з астравоў Галапагоскага архіпелага новай для вострава птушкі даў магчымасць навукоўцам прасачыць непасрэдна ў прыродзе магчымы механізм з’яўлення новых відаў.
- 06.12.2017 - 16:39 | HarrierАктыўная ахова двух відаў ківі ў Новай Зеландыі дала станоўчыя вынікі і ў апошнім выпуску Чырвонага спісу Міжнароднага саюзу аховы прыроды IUCN карычневы паўночны ківі (Apteryx mantelli) і ківі-роўі (Apteryx rowi) атрымалі значна лепшы статус, чым быў у іх раней. Агулам жа для 60 відаў птушак статус пагрозы знікнення быў зніжаны і для падобнай колькасці відаў - падвышаны.
- 05.12.2017 - 12:29 | Harrier
Эколагі даўно заклікаюць звярнуць сур’ёзную ўвагу і супрацьстаяць відам-інтрадуцэнтам, бо акрамя вялікай шкоды для эканомікі і сельскай гаспадаркі, чужародныя віды змяняюць экасістэмы і знішчаюць мясцовыя віды непасрэдна або дзякуючы канкурэнцыі. Аднак у штаце Фларыда (ЗША) навукоўцы адзначылі зусім нечаканы прыклад пазітыўнага ўздзеяння інвазійнага віда смаўжа-інтрадуцэнта, які амаль наўпрост дапамог віду птушак, якому тут пагражае знікненне.
- 04.12.2017 - 23:03 | HarrierНовае даследаванне даказала, што птушкі адчуваюць меншы стрэс, калі зімуюць у старым лесе ў параўнанні з маладымі пасадкамі. Даследаванні праводзілі навукоўцы з універсітэту Латвіі і Тартускага ўніверсітэту ў Эстоніі.
- 01.12.2017 - 01:17 | HarrierВ работе приводятся данные о регистрациях двух редких для Беларуси видов птиц семейства шилоклювковые Recurvirostridae. Описывается их статус и причины изменения численности в соседних странах, особенности регистрации данных видов в Беларуси в период миграции и гнездования.
- 30.11.2017 - 01:51 | Harrier
Чарговы раз у нас атрымліваецца зрабіць падарунак на наступны год усім актыўным карыстальнікам нашага сайта і найперш – фатографам-анімалістам. Ужо знаходзіцца ў працэсе друкавання каляндар з найлепшымі здымкамі звычайных і рэдкіх нашых відаў птушак, фатаграфіі якіх былі размешчаны ў нашай Галерэе. Аўтары выкарыстаных фотак атрымаюць бясплатна па пяць “аўтарскіх экзэмпляраў”, усе іншыя актыўныя карыстальнікі – па аднаму.
- 29.11.2017 - 16:07 | HarrierНовае даследаванне паказала перавагі міграцыі: птушкі таго ж віду з той самай папуляцыі маюць большую імавернасць выжыць на зімоўцы на поўдні, чым калі нікуды не адлятаюць з Цэнтральнай Еўропы.
- 28.11.2017 - 14:56 | HarrierВ работе приводятся новые сведения о путях и сроках миграции, а также местах зимовок большой белой цапли (Egretta alba), гнездящейся в Беларуси, основанные на результатах анализа кольцевания.
- 27.11.2017 - 18:44 | HarrierПасля таго, як у 2005 г. Еўразвяз забараніў імпарт дзікіх птушак на сваю тэрыторыю, сусветны абарот гэтага “бізнэсу” упаў на 90%. За гэты час колькасць прададзеных за год дзікіх птушак зменшылася з прыкладна 1,3 мільёна асобін да прыкладна 130 тысяч!
- 26.11.2017 - 01:23 | Harrier
Он хорошо понимает поведение хищных птиц и может определить вид по перу. Более сорока лет изучает жизнь пернатых хищников, повадки, миграции, ездит, записывает, издаёт книги, фотографирует… Владимир ИВАНОВСКИЙ – известный белорусский орнитолог, кандидат биологических наук, доцент кафедры экологии и охраны природы ВГУ имени П.Машерова – рассказал о жизни и проблемах птиц Витебщины.
- 25.11.2017 - 18:34 | HarrierКанадскія даследчыкі даказалі, што два найбольш шырока выкарыстоўваемыя ў сельскай гаспадарцы тыпы сучасных пестыцыдаў прыводзяць да таго, што мясцовыя вераб’іныя птушкі, якія мігрыруюць, не могуць набраць адпаведную для пералётаў вагу і трацяць арыентацыю.
- 24.11.2017 - 12:42 | HarrierТолькі што выйшла польская кніга аналагічнага зместу, якая падрабязна аналізуе ўсе назіранні рэдкіх, амаль выключна залётных відаў птушак для гэтай краіны. І вось сіметрычны адказ нашых суседзяў з Літвы – пад эгідай Літоўскага арніталагічнага таварыства LOD выпушчаная кніга NAUJI IR RETI PAUKŠČIAI LIETUVOJE (“Новыя і рэдкія птушкі для Літвы”).
- 23.11.2017 - 16:44 | Harrier
Кніга “Рэдкія птушкі Польшчы” ("Rzadkie ptaki Polski") не зусім дакладна перадае змест гэтай аб’ёмнай публікацыі. Насамрэч, гэта не апісанне птушак з Чырвонай кнігі гэтай краіны, а камплектны агляд рэгістрацый рэдкіх, пераважна выключна залётных відаў – тых, што па-англійску называюць адным словам `rarities`. Праведзены аналіз прыкладна 15 тысяч зацверджаных Фауністычнай камісіяй (Komisіja Faunistyczna) самых цікавых назіранняў на тэрыторыі Польшчы. Агулам тут пададзеныя дадзеныя пра сустрэчы 252 відаў птушак, у тым ліку 241 віда катэгорый А і С, а таксама 11 відаў з катэгорыі D* на канец 2016 г.
- 22.11.2017 - 17:51 | Harrier
Cписок видов птиц Беларуси на начало 2017 г. включает 329 видов. Статус гнездящихся имеют 238 видов, в т.ч. 16 видов, гнездование которых регистрировалось лишь до 2000 г. К залетным отнесены 59 видов, из них 4 вида встречаются на территории страны регулярно (более 10 регистраций), а залеты 13 видов отмечались лишь в прошлом веке. В списке также 33 негнездящихся вида, которые регулярно и с относительно высокой численностью отмечаются в период миграции или зимовки.
- 21.11.2017 - 17:59 | Harrier
Доўгатэрміновыя даследаванні індывідуальна пазначаных вялікіх сініц (Parus major) ізноў прывялі да цікавых вынікаў – аказалася, што самцы выбіраюць у свае суседзі птушак з падобнымі паводзінамі.
КАМЕНТАРЫ