Мала хто нават з нашых найлепшых бёдуотчараў і арнітолагаў можа пахваліцца тым, што бачыў малага пагоніча (Porzana parva). А Дзьмітрыю Якубовічу, акрамя выдатных здымкаў, атрымалася зрабіць цікавы відэа-сюжэт з жыцця гэтай скрытнай птушкі ў фармаце HD!
Менавіта гэтае відэа па ацэнцы нашага Журы набрала найбольшую колькасць балаў – 82 з 90 магчымых, і стала найлепшым у гэтым годзе з размешчаных на нашым сайце аўтарамі-карыстальнікамі. Віншуем аўтара-пераможцу!
Усяго для неабвешчанага конкурсу мы абралі 15 відэа-фільмікаў, прысвечаных птушкам і звярам. Ацэньваліся яны па трох крытэрах, за кожны з якіх можна было набраць максімум 10 балаў: цяжкадаступнасць віду для здымак + цікавасць сюжэту + унікальнасць моманту.
КАМЕНТАРЫ