Перайсці да асноўнага змесціва
Галоўная Birding is our religion

Main navigation

  • НАШЫ НАЗІРАННІ
  • ПРА BIRDWATCH
    • Пра гэты сайт
    • Частые вопросы
    • 1. Основы бёдуотча
    • 2. Определение птиц
  • ГАЛЕРЭЯ
  • CLUB200
    • Статут клуба
    • Рэдкія назіранні/Rarities
    • Рэйтынг Клуба200
    • Спіс птушак Клуба200
  • ФОРУМ
  • СПІСЫ ПТУШАК
  • Пра БАФК
    • Пра БАФК
    • Спіс відаў БАФК
    • Патрабаванні БАФК
    • Рашэнні БАФК

КАМЕНТАРЫ

  • Не ведаю дакладна чаму, але… 4.10 - 14:33
  • Файны партрэт. 4.10 - 14:32
  • Дзякуй!  30.09 - 12:41
  • Ого! Віншую! 28.09 - 22:26
Больш каментароў →

CLUB200

  • Чырвонаваллёвая казарка (Branta rufi…
  • Малы грыцук (Limosa lapponica)
  • Сіпуха (Tyto alba)
  • Стэпавы лунь (Circus macrourus)
  • Стэпавы лунь (Circus macrourus)

АПОШНІЯ ФОТАЗДЫМКІ

  • шэрая варона
  • шэрая варона
  • Серые гуси.
  • шэрая валасяніца
  • сойка
  • звычайная рудахвостка
  • звычайная рудахвостка
  • пячураўка-ценькаўка
  • белагруды вожык
  • Щеголь.

 

 

  • Новакаледонскія крумкачы добра разумеюць каштоўнасць розных прыладаў

    28.01.2022 - 19:52 | Harrier

    Новакаледонскія крумкачы (Corvus moneduloides) дзякуючы назіранням у прыродзе і эксперыментам у лабараторных умовах добра вядомыя не толькі выкарыстаннем да трох прыладаў для здабывання ежы за адзін раз, але і тым, што самастойна іх ствараюць. У прыродзе гэта дазваляе ім даставаць лічынак насякомых з тых месцаў, куды яны не могуць дабрацца толькі з дапамогай дзюбы.

  • АПБ запрашае сябрaў на свой он-лайн з’езд у суботу, 5 лютага

    26.01.2022 - 23:26 | Harrier

    Сёлета з’езд АПБ адбудзецца он-лайн у суботу 5 лютага, праз платформу Zoom. Удзельнічаць у з’ездзе змогуць толькі сябры АПБ, якія аплацілі сяброўскую складку за 2021 ці (і) 2022 год. Усе сябры АПБ атрымаюць неабходныя для азнаямлення справаздачы загадзя.

  • Ці магчыма цалкам кампенсаваць птушкам страту гнёздаў пасля мадэрнізацыі будынкаў?

    26.01.2022 - 01:02 | Harrier

    На захад ад Беларусі перад мадэрнізацыяй будынкаў (рамонтам, уцяпленнем і іншымі дзеяннямі, якія змяняюць доступ птушак да гнездавых ніш) інвестар ці будучы выканаўца прац павінен аплаціць працу арнітолага. Апошні ў гнездавы сезон вызначае віды і колькасць пар, якія выкарыстоўваюць розныя гнездавыя нішы ў будынку. Пасля правядзення рэнавацыі, існуе абавязак размясціць адпаведную колькасць штучных гнёздаў адпаведнага тыпу, каб кампенсаваць птушкам страчаные месцы гнездавання. Аднак наколькі гэтая ‘замена’ дзейнічае?

  • Самцы стараюцца бараніць ад драпежнікаў сваё патомства і ў чужых гнёздах

    21.01.2022 - 23:51 | Harrier
    Міжнародная каманда даследчыкаў паказала, што ў пярэстых валасяніц бацькоўства па-за парай прыводзіць да кааперацыі паміж самцамі, якія маюць сваіх патомкаў у тым самым гняздзе і пад час яго абароны ад драпежнікаў, і пад час іх выкармлівання.
  • Lady first: у ЗША ўсталяваны новы рэкорд Вялікага году

    19.01.2022 - 15:39 | Harrier

    Бёрдэрка з поўдня Тэхасу змагла абнавіць рэкорд Вялікага году (Big year) і адзначыла найбольшую як дагэтуль колькасць відаў птушак у 48 штатах ЗША (без Аляскі і Гаваяў) на працягу мінулага каляндарнага году.

  • Складаная сацыяльная структура даказана для яшчэ аднаго віду птушак

    18.01.2022 - 21:12 | Harrier

    Шматузроўневыя грамады (Multilevel societies (MLSs)), у якіх розныя сацыяльныя ўзроўні іерархічна ўзаемадзейнічаюць паміж сабой, лічацца самымі складанымі сацыяльнымі структурамі сярод жывёл. Хаця яны былі апісаны галоўным чынам для млекакормячых, у апошнія гады з’яўляюцца сведчанні таго, што яны яўна шырэй, чым яшчэ нядаўна меркавалася, распаўсюджаны і сярод птушак.

  • Вялікія памерамі сельскія гаспадаркі змяншаюць разнастайнасць птушак

    13.01.2022 - 22:23 | Harrier

    Міжнародная каманда навукоўцаў з Канады, ЗША, Нідэрландаў і Германіі параўнала разнастайнасць птушак на сельскагаспадарчых землях з аднолькава інтэнсіўным вядзеннем гаспадаркі, але рознымі памерамі палеткаў. Для гэтага была выбрана заходняя і ўсходняя часткі Германіі, якія пасля аб’яднання ў адну краіну застаюцца выдатным палігонам для параўнання.

  • У Гішпаніі на зімоўцы налічылі чвэрць мільёна шэрых жураўлёў

    05.01.2022 - 01:56 | Harrier

    Першыя агульнанацыянальныя зімовыя ўлікі шэрых жураўлёў (Grus grus) у Гішпаніі, якія скончыліся напярэдадні новага году ў снежні, далі агульную лічбу ў 258.358 асобін.

  • Самкі птушак пад час выбару партнёра пераборлівыя, але вынаходлівыя

    03.01.2022 - 23:45 | Harrier
    У сямейных адносінах зебравых амадзін у апошнія гады былі зроблены цікавыя адкрыцці, і вось атрымалася зрабіць яшчэ адно, магчыма самае нечаканае. Каманда даследчыкаў з Інстытуту арніталогііі імя Макса Планка (Max Planck Institute for Ornithology, Германія) знайшла, што самкі гэтага віду параўнальна кансерватыўныя ў выбары партнёра для гнездавання, нават калі канкурэнцыя за самцоў вялікая. Аднак тады яны выкарыстоўваюць альтэрнатыўныя стратэгіі размннажэння.
  • Першая жоўтагаловая пліска з геалакатарам з Польшчы зімавала ў Пакістане

    28.12.2021 - 00:47 | Harrier

    Паміж Паўночна-Усходняй Польшчай (месцам гнездавання) і Пакістанам (месцам зімоўкі) пліска праляцела ў абодва бакі больш за 10 тысяч км і выкарыстала невядомы да гэтага шлях міграцыі на поўдзень ад Каспійскага мора. Больш за 30% міграцыі адбывалася без выразных прыпынкаў на адпачынак, а самы працяглы падобны пералёт быў каля 2240 км і працягваўся 3,5 дні над горнымі і пустыннымі месцамі Ірана і Пакістана.

  • Самцам, якія добра даглядаюць патомства, амаль не страшныя здрады самак

    24.12.2021 - 01:19 | Harrier
    Капуляцыі па-за парай (extra-pair copulations, EPC), таксама як і ўнутрывідавы гнездавы паразітызм (intraspecific brood parasitism (IBP)) - частыя стратэгіі, якія выкарыcтоўваюцца птушкамі, каб павялічыць уласны поспех размнажэння. Аднак, як аказалася, яны не заўсёды выгадныя для самак. Менавіта гэта атрымалася паказаць на прыкладзе сямейнага жыцця белашчокіх рыбачак.
  • Лебедзь-клікун з Польшчы летаваў …пад Варкутой

    20.12.2021 - 15:29 | Harrier

    Дзякуючы сучасным тэхналогіям і прыладам, якія іх выкарыстоўваюць, мы ўсё больш і больш даведваемся пра шляхі міграцыі, месцы зімоўкі і летавання не толькі асобных птушак, але і асобных папуляцый самых розных відаў. Часам асаблівасці пералётаў птушак выклікаюць моцнае здзіўленне, і гэтая гісторыя яўна з такіх.

  • Самая старая дзікая птушка ў Свеце жывая і зноў прыляцела на месца гнездавання!

    18.12.2021 - 18:35 | Harrier

    Ёсць навіны, якія мільёны людзей чакаюць штогод, але яны ад гэтага не становяцца менш здзіўляючымі. І адна з іх – вяртанні для размнажэння на атол Мідуэй (Midway Atoll) у Ціхім акіяне самай старай, вядомай нам, дзікай птушкі.

  • Пад Гродна закальцаваная першая для Беларусі аляпка

    10.12.2021 - 10:37 | Harrier

    Аляпка (Cinclus cinclus) – параўнальна невялікая вераб’іная птушка са своеасаблівым полуводным ладам жыцця, якая сустракаецца на хуткіх ручаях і рэчках, часцей за ўсё у гарах ці прадгор’ях.

    Каментароў: 1
  • Новы фармат і новыя зоркі: запрашаем глядзець за зімовым жыццём наваколля Белавежскай пушчы LIVE

    03.12.2021 - 21:41 | Harrier

    Пятую зіму запар наш сайт “Птушкі штодня” прапануе ўнікальную для Беларусі магчымасць – утульна седзячы у цёплай хаце, офісе ці на занятках, глядзець за жыццём дзікіх птушак і звяроў на працягу ўсіх трох зімовых месяцаў. У гэты раз сталоўка для іх з разнастайным пачастункам знаходзіцца ў новым месцы, на беразе ракі Лясная ў ваколіцах невялічкай пушчанскай вёсачкі Вугляны, што на Камянеччыне.

Pagination

  • First page « Першая
  • Previous page ‹ Папярэдняя
  • Page 20
  • Page 21
  • Page 22
  • Page 23
  • Current page 24
  • Page 25
  • Page 26
  • Page 27
  • Page 28
  • Next page Наступная ›
  • Last page Апошняя »

Апошнія назіранні

Вылет мурашоў - пір для птушак
Птушыны пярэпалах з-за вужа
Клептопаразитизм
Шпакі: няспелая вішня і падзел здабычы
Канареечный вьюрок (Serinus serinus)
Косуля (Capreоlus capreоlus)

Лепшыя фотаздымкі

Уваход для карыстальнікаў

Уваход у сістэму
  • Стварыць новы рахунак
  • Запытаць новы пароль

ЗАРАЗ НА САЙЦЕ

Зараз няма зарэгістраваных карыстальнікаў онлайн.

Нашы сябры

2009-2025 BirdWatch.by. Fatbirder's Top 1000 Birding Websites