Сёння, пад час нашых назіранняў за птушкамі поймы Свіслачы, ў Бераставіцкім раёне мы адзначылі самца, тры самкі і маладога плямістага аленя (Cervus nippon). Да гэтага часу гэты від не згадваецца сярод відаў Хрыбетных Беларусі, і, напрыклад, яго няма ў самай апошняй зводцы “Животный мир Беларуси. Позвоночные” (Мінск, выд. Цэнтр БДУ – 2013) аўтарства В.В.Грычыка і Л.Д.Бурко.
КАМЕНТАРЫ