Гродзенскае абласное аддзяленне грамадcкай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) шчыра запрашае ўсіх, хто любіць назіраць, вывучаць і ахоўваць птушак і дзікую прыроду на сваю канферэнцыю, якая прысвечана сёлета 225-годдзю нашага земляка і заснавальніка беларускай арніталогіі графа Канстанціна Тызенгаўза (1786-1853). Канферэнцыя будзе адбывацца на працягу суботы-нядзелі 26 і 27 лютага 2011 г.
З падрабязнай праграмай можна азнаёміцца ніжэй.
КАМЕНТАРЫ