У гісторыі польскай орніталогіі цяжка знайсці больш выбітную асабовасць, чым орнітолаг-самавук Уладзіслаў Тачаноўскі (Władysław Taczanowski), які жыў у XIX ст... Ён дачакаўся прызнання не толькі ў Польшчы, але і за мяжой. Пра гэта сведчаць навуковыя лацінскія назвы шматлікіх відаў птушак, галоўным чынам паўднёваамерыканскіх. Дзякуючы Малапольскаму орніталагічнаму таварыству (Małopolskiemu Towarzystwu Ornitologicznemu) цяпер кожны можа азнаёміцца са старонкамі самай вядомай кнігі гэтага навукоўцы.
- 23.01.2010 - 01:34 | Harrier
- 22.01.2010 - 13:22 | Harrier
Семінар з удзелам прадстаўнікоў Шведзкага орніталагічнага таварыства SOF адбудзецца ў Мінску, ў нядзелю 31.01.2010, з 10 да 16.00 у будынку Рэспубліканскага экалагічнага цэнтру дзяцей і юнацтва (РЭЦДзЮ), ў якім на пярэдадні ў суботу будзе адбывацца з’езд АПБ.
Такім чынам, удзельнікі семінару – студэнты, магістранты і аспіранты-сябры АПБ змогуць паўдзельнічаць і ў з’ездзе арганізацыі (яго падрабязная праграма і мапа са схемай як трапіць у будынак, тут: 30 студзеня – чарговы з’езд АПБ).
Праезд да Мінску і назад, абед у суботу, а таксама сняданак і абед у нядзелю і начлег у гатэлі РЭЦДзЮ з суботы на нядзелю будуць аплачаны арганізатарамі.
Пад час семінару плануецца абмеркаваць карысці і крытэры стварэння студэнцкіх груп АПБ у розных гарадах і ВНУ Беларусі, магчымае супрацоўніцтва з Моладзевым камітэтам Шведзкага орніталагічнага таварыства SOF, магчымасці рэалізацыі міні-праектаў студэнцкіх груп АПБ у 2010 годзе і першаснае планаванне дзейнасці, а таксама сумеснае правядзенне мерапрыемстваў па назіранням і вывучэнню птушак студэнтаў з розных гарадоў і ВНУ. - 21.01.2010 - 00:47 | Harrier
Еўрапейскія птушкі, ў тым ліку і з Беларусі, штогод мігрыруюць на свае зімоўкі ў Афрыку восенню, пралятаючы тысячы кіламетраў. Вясною яны вяртаюцца ў Еўропу, каб гнездаваць і размнажацца тут. Пад час сваіх і так дастаткова цяжкіх і небяспечных падарожжаў многія з іх апынаюцца ў дадатковай небяспецы, бо ляцяць праз Мальту, дзе іх – любыя віды! - паводле старажытнай традыцыі хочуць “проста падстрэліць” мясцовыя жыхары.
- 20.01.2010 - 14:53 | Kiolk
Такая магчымасць з'явілася ва ўладальнікаў асабістай старонкі на дадзеным рэсурсе. Мікраблог сайта знаходзіцца па адрасу http://twitter.com/BirdwatchBy. У ім будуць адлюстроўвацца апошнія навіны і назіранні, якія з'яўляюцца на сайце.
- 19.01.2010 - 19:03 | Harrier
Когда в ноябре 2008 года в эфире регионального Гродненского телевидения на канале ЛАД вышла первая телепередача «В объективе натуралиста», вряд ли кто-нибудь тогда ожидал, что почти через год – 15 января 2010 года - выйдет юбилейная, уже пятидесятая передача.
Что это для меня? - 19.01.2010 - 16:35 | Harrier
Во второй половине декабря состоялось заседание Белорусской Орнито-Фаунистической комиссии (БОФК), во время которого рассматривались наблюдения редких или новых для нашей страны видов, которые требуют официального подтверждения БОФК для того, чтобы наблюдения могли использоваиться в научных публикациях. Таким образом, в состав орнитофауны включены следующие новые виды:
- 19.01.2010 - 13:36 | Harrier
Клуб «Птицы и Люди» приглашает на незабываемое приключение Бёрдинг-ралли «Любовные песни сов 2010». Участникам предстоит не только преодолеть за отведенное время заснеженные просторы, но и сфотографировать как можно больше видов птиц. Для опытных орнитологов учрежден специальный приз - за максимальное количество сфотографированных и правильно определенных видов.
- 19.01.2010 - 01:18 | Harrier
Згодна са статыстычнымі дадзенымі, якія толькі цяпер падрыхтавалі тры найбуйнейшыя бёдуотчарскія арганізацыі Вялікабрытаніі, 2008 год стаў рэкордным па колькасці адзначаных у краіне відаў птушак.
Такім чынам, у 2008 годзе тут было зарэгістравана 418 відаў, сярод якіх многія залётныя птушкі з розных рэгіёнаў планеты. - 19.01.2010 - 01:16 | Kiolk
У перадачы "Беларуская Атлянтыда" (радыё Свабода) Вячаслаў Ракіцкі гутарыць на тэму "Птушкі ў духоўнай культуры беларусаў" з фальклярысткай Ліяй Салавей. "З далёкіх часоў, калі людзей на зямлі было мала, а іншых жывых істотаў было шмат і жылі яны побач, чалавек асабліва пільна назіраў, углядаўся ў птушак, якімі захапляўся і якім зайздросьціў: тыя вольна ляталі ў небе над зямлёю і воднымі прасторамі, насялялі недаступныя для чалавека месцы — далёкія выспы, крутыя горы, топкія балоты.
- 18.01.2010 - 22:18 | Kiolk
Матэр'ял АНТ пра традыцыйную акцыю АПБ "Птушкі на кармушцы"
- 18.01.2010 - 19:45 | Harrier
Штогод на невялічкі востраў Mull прыязджаюць каля 6 тысяч турыстаў каб паглядзець на мясцовую прыродную адметнасць – гняздуючых арланаў-белахвостаў. Гэта прыносіць мясцовым жыхарам каля 2 мільёнаў £.
На гэтым шатландзкім астраўку у мінулым годзе гнездавала 20 пар арланаў-белахвостаў. Партнёрства “Назіранне за арланамі з Mull” (Mull Eagle Watch Partnership) паведаміла, што ў мінулым гнездавым сезоне з 7 гнёзд выляцела 10 птушанят. - 17.01.2010 - 00:07 | Kiolk
Невялікі матэр'ял тэлеканала "БТ" пра зімовыя ўлікі.
- 17.01.2010 - 00:04 | Harrier
На адным з найбольш пільна ахоўваемых амерыканскіх прадпрыемстваў у Amarillo (Тэхас) з-за двух паляўнічых на птушак ахова ўзняла трывогу і прыпыніла зборку ядзернай броні. Рашэнне пра прыпыненне працы ў якасці “меры перасцярогі” было зроблена пасля таго, як з самага ранку ахова ўбачыла на дарозе да завода двух людзей у камуфляжы з ружжамі ў руках.
- 16.01.2010 - 12:42 | Kiolk
У першы тыдзень сакавіка 2010 г. «Офіс за дэмакратычную Беларусь» запрашае паўдзельнічаць у адукацыйным паездцы ў Брусель, прысвечанай ахове навакольнага асяроддзя і барацьбе з наступствамі выбуху на Чарнобыльскай АЭС.
- 16.01.2010 - 11:47 | Harrier
Дзякуючы уэб-камеры, ўсталяванай на касцёле, атрымалася даказаць, што вандроўныя сокалы могуць паляваць нават уначы. Начны прынос яшчэ жывога куліка-слонкі паказаў, што сокалы паспяхова выкарыстоўваюць начное святло гарадоў.
КАМЕНТАРЫ