Нядаўна LIPU (BirdLife у Італіі) і Banca Monte dei Paschi di Siena, адзін з найбуйнейшых італьянскіх банкаў, выпусцілі крэдытную картку каб дапамагчы ахове прыроды. Паводле дамовы з банкам LIPU атрымае з кожнай распаўсюджанай карткі 3 эўра.
Дагэтуль ініцыятыва была даволі паспяховай і ўжо 1800 картак распаўсюджана. "Ідэя дапамагчы прыродзе з дапамогай крэдытных картак – выдатная ініцыятыва” – сказала Сара Арланд’і (Sara Orlandi), фандрайзер LIPU. "Такія карткі таннейшыя за звычайныя і вы вельмі проста можна аддаць ім прыярытэт перад іншымі карткамі праз сістэму home banking. Аднак найбольш важнае тое, што Вы дапамагаеце LIPU’s захоўваць навакольнае асяроддзе”.
- 28.06.2009 - 00:05 | Harrier
- 24.06.2009 - 20:03 | Harrier
Знойдзеннае месца гнездавання займаецца сокаламі і сёння. Такім чынам гэтае гняздо – самае старое, знойдзенае для драпежных птушак. Тры другіх гнязда гэтых самых вялікіх у Свеце сокалаў, якім больш за 1000 гадоў, таксама знойдзеныя на Грэнландыі. На адным з іх знойдзены пер’я птушкі, якая займала яго больш чым 600 гадоў таму.
Тым не менш, орнітолагі мяркуюць, што пацяпленне клімату можа хутка выгнаць сокалаў з іх “старажытных” наседжаных месцаў. - 24.06.2009 - 16:39 | Harrier
Сямейная сцэнка сям’і дропаў з птушанём не назіралася ў Вялікабрытаніі з 1832. І вось, у пачатку чэрвеня 2009 г. адразу дзве самкі гэтага глабальна пагражаемага віда птушак паспяхова вывелі птушанят. Гэтая радасная навіна з вялікім уздымам была ўспрынята камандай навукоўцаў і валанцёраў, якая на працягу некалькіх апошніх гадоў прыкладае вялікія намаганні, каб вярнуць на гнездаванне самую цяжкую лятаючую птушку Свету. Для мераў бяспекі месцазнаходжанне гнёздаў трымаецца ў сакрэце.
- 24.06.2009 - 10:27 | Harrier
Парэшткі дыназаўра, адкапанага ў Заходнім Кітаі, праліваюць новае святло на магчымы шлях эвалюцыі костак крыла птушак. Узрост парэштак быў ацэнены на 160 мільёнаў гадоў і новы від атрымаў назву Limusaurus inextricabilis. Добрая захаванасць шкілету гэтага дыназаўра дапамагае праследзіць шлях ад пяціпальцавай канечнасці папярэднікаў птушак да трохпальцавай апошніх.
Праца, апублікаваная ў часопісе Nature, кажа пра тое, што хутчэй за ўсё ў крылах птушак захаваліся сярэднія тры пальцы, чым скрайнія. - 24.06.2009 - 10:10 | Harrier
Новая навуковая праца кажа пра тое, што першыя пёры сваім з’яўленнем, напэўна, абавязаныя візуальным дэманстрацыям. Пацверджанне гэтаму было “адкапанае” ў паўночна-усходнім Кітаі, дзе знайшлі парэшткі дыназаўраў узростам 125 мільёнаў гадоў.
Каманда навукоўцаў, артыкул якіх быў апублікаваны ў часопісе PNAS journal, піша пра тое, што іх знаходка дапаможа зразумець паходжанне пер’я. - 24.06.2009 - 10:01 | Harrier
Адзіны від птушак – эндэмік Брытанскіх астравоў, быў выключаны з Чырвонага спісу рэдкіх і знікаючых відаў жывёл гэтай краіны.
Каралеўскае таварыства абароны птушак (RSPB – партнёр BirdLife у Вялікабрытаніі) прызнала папуляцыю шатландзкага крыжадзюба стабільнай і не адпавядаючай больш статусу “знікаючага віда”. Аднак крыжадзюб – адзін з нямногіх добрых прыкладаў відаў, статус аховы якіх атрымалася знізіць у 2009 годзе. Падрабязней пра новы Чырвоны спіс Вялікабрытаніі гл. тут: http://www.birdwatch.by/news/345 - 22.06.2009 - 15:01 | Kiolk
З заканчэннем вясны лагічна падышла да заканчэння першая інтэрактыўная акцыя нашага сайта “Сочым за прылётам нашых птушак”, таму варта падвесці вынікі яе і паглядзець, што атрымалася і куды можна рухацца далей.
Адной з мэт дадзенай акцыі была спроба адсачыць прылёт птушак на Беларусь, у гэтым годзе абмежаваліся толькі Гарадзенскай вобласці (па прычыне станаўлення сайта). Канешне, пра нейкія дакладныя феналагічныя звесткі казаць не прыходзіцца, але агульную карціну атрымаць можна. - 21.06.2009 - 22:40 | Harrier
Каманда альпіністаў была выклікана, каб спусціць на зямлю і закальцававць дзьвюх 25-дзённых птушанят вандроўнага сокала ў Норфамберландскім лесе (Northumberland Forest) (Вялікабрытанія).
Папуляцыя гэтага яшчэ некалькі гадоў таму зніклага не толькі на гэтай тэрыторыі, але і амаль па ўсёй краіне сокала цяпер стабільная. - 21.06.2009 - 20:45 | Harrier
Ніжэй Вы знойдзеце найбольш цікавыя моманты з правілаў нашых калег з Польшчы, некаторыя з нашых правіл можна дапоўніць амаль не змяняючы польскімі пунктамі, некаторыя трошкі змяніць ці падкарэктаваць. Свае меркаванні, калі ласка, размяшчайце ў Каментарах пад гэтым артыкулам (што могуць рабіць нават не зарэгістраваныя карыстальнікі нашага сайту).
- 17.06.2009 - 15:22 | Kiolk
К семи чудесам света древности мы относим Египетские пирамиды, висячие сады Семирамиды, храм Артемиды в Эфесе, статую Зевса Олимпийского, мавзолей в Галикарнасе, Колосса Родосского, маяк на острове Фарос. Увы, из старого списка сохранились только Египетские пирамиды.
Идея обновить список пришла в голову режиссёру и музейному куратору Бернарду Веберу. И вот 07.07.07 на специальной церемонии в Лиссабоне было провозглашено 7 новых чудес света : Римский Колизей, Тадж – Махал, Петра – столица Идумеи, статуя Христа Спасителя в Рио – де – Жанейро, Мачу – Пикчу в Перу, Пирамиды Чичен – Ица. - 17.06.2009 - 00:21 | Harrier
Арганізацыя BirdLife South Africa сфармавала адмысловую працоўную групу, каб захаваць дропаў на тэрыторыі краіны. “З 10 відаў, якія сустракаюцца ў Паўднёва-Афрыканскай рэспубліцы, 6 занесены ў Чырвоную кнігу” – падкрэсліў Марк Андэрсон (Mark Anderson), выканаўчы дырэктар арганізацыі.
- 16.06.2009 - 00:23 | Harrier
Па прыкладу Вялікабрытаніі, ў Бразіліі з 2006 году пачалі праводзіць Birdwatching Fair – Фэст-ярмарку для бёдуотчараў. Называецца ён AVISTAR, і штогод збірае ўсё больш наведвальнікаў. Фэст праходзіў у парку Villa-Lobos у адным з найбуйнейшых гарадоў Бразіліі – Сан Паула.
- 14.06.2009 - 16:47 | Harrier
У мінулым месяцы нарэшце друкам выйшла кніга: Дз.Вінчэўскі. Пуцявод па законах прыроды разам з птушкамі. Мн.: АПБ, 2008. – 198 с.
Падрыхтаваная сябрамі АПБ з Гродзенскага абласнога аддзялення дзякуючы Амбасадзе Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь і Каралеўскаму таварыству абароны птушак (RSPB). Яе папяровы наклад прадугледжваецца распаўсюджваць сярод настаўнікаў-сябраў АПБ на адмысловых семінарах, прысвечаных інтэрактыўным методыкам навучання.
А з 13 чэрвеня, дзякуючы зацікаўленасці і падтрымцы адукацыйнага партала www.nastaunik.info , электронны варыянт кнігі ў фармаце pdf (6,91 Мб) кожны можа спампаваць тут: http://nastaunik.info/files/f/320_Puciavod.pdf - 13.06.2009 - 23:29 | Harrier
Інтэрнэт-сайт www.xeno-canto.org быў задуманы і пачаў стварацца яшчэ 4 гады таму спачатку толькі для некамерцыйнага распаўсюджання галасоў птушак з абодвух Амерык. Аднак праект стаў з часам настолькі папулярным, што цяпер па колькасці наведвальнікаў займае 22 месца ў рэйцінгу бёрдуотчарскіх сайтаў і мае вялізарную калекцыю галасоў птушак практычна з усяго Свету.
- 13.06.2009 - 19:44 | Harrier
Па інфармацыі, атрыманай ад вугорскіх калег, адзін з сокалаў-балaбанаў, памечаны спадарожнікавым GPS-перадатчыкам, зноў заляцеў на поўдзень Беларусі.
Цікава, што менавіта гэты малады самец, які атрымаў імя Лехель, амаль год таму ў сярэдзіне чэрвеня таксама правёў некалькі дзён на Палессі, а ўпершыню заляцеў у нашу краіну ў траўні мінулага года. Трохі раней за Лехеля ў Беларусь заляцеў іншы малады самец балaбана – Барнабас.
КАМЕНТАРЫ