• 25.03.2009 - 15:58 | Harrier

    Арганізацыя BirdLife Cyprus (BirdLife на Кіпры) афіцыйна абвесціла, што ў мінулым 2008 годзе больш 1 мільёна ста тысяч дробных вераб’іных птушак было нелегальна забіта на востраве, каб запрацаваць на тых, хто ўжывае іх потым ў якасці афіцыйна забароненых страваў у мясцовых рэстаранах.

  • 24.03.2009 - 12:59 | Harrier

    З 16 запланаваных для размяшчэння на гнёздах вандроўных сокалаў па ўсёй Польшчы уэб-камер пакуль што працуюць дзве: на Палацы культуры і навукі ў Варшаве і ў гнездавой скрыні на коміне мясцовага энергетычнага прадпрыемства ў Влоцлавку (Włocławеk). Цікава, што камера ў Варшаве ўсталявана толькі ў гэтым годзе, тады як влоцлавекская працуе ўжо з 2003 году!

  • 24.03.2009 - 00:25 | Harrier

    Гішпанскае орніталагічнае таварыства SEO збірае он-лайн подпісы пад петыцыяй да Ўраду Экстрэмадуры па адмене планаў па масавай пабудове заводаў, пракладцы дарог і іншаму знішчэнню дзікай прыроды ў гэтай правінцыі без дакладнага ашацавання магчымай шкоды і яе максымальнага змяншэння.

    Дапамажы калегам захаваць прыроду і птушак адной з самых захаваных правінцый рэгіёну, зайдзі сюды: www.seo.org/ciberacciones_detalle.cfm?idArticulo=3319 ,запоўні лацінкай сваё імя, прозьвішча, е-мэйл, выбяры з выпадаючага сьпісу краіну, потым пастаў птушачку ў акенцы і націсні Enter (абразец глядзі вышэй). Разам – для птушак і людзей!
  • 23.03.2009 - 22:33 | Harrier

    З пачатку гэтага году на сайце Ўкраінскага цэнтру даследаванняў драпежных птушак з’явілася некалькі цікавых публікацый, усе яны са здымкамі і магчымасцю абмеркавання. Я выбраў свой ТОП-5:

  • 21.03.2009 - 15:40 | Harrier

    У сярэдзіне сакавіка, дзякуючы супольным намаганням Сірыйскага таварыства аховы прыроды (the Syrian Society for the Conservation of Wildlife (SSCW)) і глабальнай прыродаахоўнай асацыяцыі BirdLife International, убачыла святло кніга, якая дапамагае вызначыць усе 394 віды птушак, адзначаных дагэтуль у Сірыі.

  • 21.03.2009 - 13:25 | Harrier

    У гэту нядзелю запрашаем сябраў АПБ з Гродзенскага абласнога аддзялення (і не толькі) на чарговую экскурсію для назіранняў за птушкамі вакол Гродна.

    Пачатак у 11.10 ад прыпынку аўт.№ 15 і 1 “Гроднамежрайгаз” (Прыпынак адразу пасля павароту на вул.Карскага), прыкладны маршрут: Маслабаза – Забалаць – Русота – Малышчына – вул. Таўлая на Дзевятоўцы. Тут плануем паглядзець птушак адкрытай поймы зпрамленай рэчкі Гажанка і старую таполевую алею і яе насельнікаў каля в.Русота. Працягласць экскурсіі каля 4 гадзін. З увагі на моцны паўночны вецер варта апрануць цёплую і супрацьветраную вопратку. Бутэрброды і тэрмас з гарачым напоем не перашкодзяць. Як заўсёды, на час экскурсіі могуць быць выдадзены біноклі і вызначальнікі. Зьвяртайцеся загадзя да кіраўніка экскурсіі Дзьмітрыя Вінчэўскага на мабілку +375 336 887589.
  • 19.03.2009 - 18:30 | Harrier

    Именно так надо понимать слова В.А.Бекиша из его Распоряжения от 03.03.2009 «О сроках проведения весенней охоты на водоплавающую и боровую дичь и стоимость путёвок в охотничий сезон 2009г.», копия которого висит на Доске объявлений магазина «Охотник и рыболов» в Гродно.

    Фраза про новый вид, а именно некоего «белоголового гуся»  видна на фото выше. Интересно, может ли иметь судебную перспективу обжалование такого безграмотного распоряжения и может ли оно помочь признанию незаконности охоты на Гродненщине на белолобого гуся, который не упомянут в нём качестве охотничьего вида? Сколько уже сказано про безграмотность некоторых охотников, которым по большому счёту все равно, что стрелять. И вот новый её пример на «областном уровне».   Спасибо за информацию МГ.   Дмитрий Винчевский
  • 14.03.2009 - 01:22 | Harrier

    Віншуем Вадзіма Пракапчука і Валеру Дамброўскага з нядаўнім папаўненнем у іх сем’ях. У Вадзіма нарадзіўся сын, у Валеры – дачка.

    Вадзім адзін з найлепшых спецыялістаў па сінантропных відах соў, даўні і зацікаўлены бёдуотчар, сябра Центральнага Савету АПБ, намеснік Старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення, трохразовы пераможца (у складзе каманды “Peregrinus”) адкрытых чэмпіянатаў Беларусі па спартыўнай арніталогіі, паляўнічы, хуткі і трапны каментатар усіх важных падзей. Валера – адзін з найлепшых спецыялістаў па драпежных птушках, пад яго кіраўніцтвам і непасрэдным удзеле стаў вядомы сапраўдны памер і стан папуляцыі малога і вялікага арляца ў Беларусі, а таксама некаторых іншых відаў Сокалападобных. Ён неаднаразовы прызёр (у складзе каманды “Aquila”) адкрытых чэмпіянатаў Беларусі па спартыўнай арніталогіі. Спадзяёмся, што павелічэнне штодзённых клопатаў у сувязі з нарадженнем дзетак не перашкодзіць ім у назіраннях птушак і он-лайнавай актыўнасці. Сябры і калегі
  • 12.03.2009 - 18:49 | Harrier

    Віншуем усіх беларускіх бёдуотчараў!

    Сёння было зарэгістравана і створана наша дамэннае імя: BirdWatch.by Цяпер не засталося фармальных перашкодаў для пачатку працы нашага сайта. Але пакуль засталіся тэхнічныя: распрацоўка і давядзенне “да зручнасці” ўсіх мяркуемых старонак, напаўненне кожнага з раздзелаў адпаведным зместам.

    Шмат што ў хутчэйшым афіцыйным адкрыцці сайта цяпер залежыць ад нас. Таму размяшчайце свае назіранні і фотаздымкі, дасылайце мадэратару на адрас: tyteishi@gmail.com навіны і абвесткі, апісанне тых месцаў, дзе вы любіце назіраць птушак і іх відавыя спісы, каментуйце нязручнасці і неадпаведнасці функцый і раздзелаў, прапануйце свае рашэнні і г.д. Разам мы хутчэй зробім сайт інтэрактыўнай пляцоўкай для он-лайнавых сустрэч тых, хто любіць назіраць птушак у Беларусі і за яе межамі.

    Разам – для птушак і людзей! Дзьмітры Вінчэўскі
  • 11.03.2009 - 14:34 | Harrier

    Гродзенскае абласное аддзяленьне АПБ запрашае ўсіх ахвотных на першую са штонядзельных экскурсій для назіраньняў за птушкамі вакол Горадні. На апошняй Радзе аддзяленьня было вырашана, што сябры АПБ і любыя жадаючыя змогуць далучацца да спецыяльна арганізаваных эксурсій, якія будуць праводзіцца КОЖНУЮ нядзелю.

  • 07.03.2009 - 17:00 | Kiolk

     

     “Жывая вясна” – гэта кампанія, у якой  прымаюць удзел дзеткі і падлеткі па ўсёй Еўропе. Мэтададзенага праекту – сабраць дадзеныя як мігрыруючыя птушкі вяртаюцца ў Еўропу. Даволі простыя назіранні, якія зроблены вялікай колькасцю людзей – гэта вялікая крыніца інфармацыі пра міграцыі птушак, іх асноўныя рысы і змены ў іх характары, якія адбываюцца штогод. Галоўная перавага кампаніі “Жывая Вясна” над іншымі даследаваннямі ў тым, што ў гэтай акцыі вялікая колькасць удзельнікаў будзе прадстаўляць дадзеныя з усёй тэрыторыі Еўропы.

  • 05.03.2009 - 23:52 | Harrier

    Менавіта сёння на сайце радыё "Рацыя" з'явілася інфармацыя пра назіранне горнага свірстуна недалёка ад Горадні.

    Аднак гэта не адзіны СМІ, які зацікавілі птушкі і назіранні за імі.

    Сёння я распавёў пра абставіны рэгістрацыі ды яе сэнс моладзеваму гарадзенскаму інтэрнет-радыё "Твой стыль". Абяцалі ў панядзелак зьмясціць у сваім эфіры. Да гэтага менавіта сайт www.t-styl.info напісаў пра прылёт першых пералётных птушак на Гарадзеншчыну, выкарыстоўваючы інфармацыю менавіта з нашага сайта.

    Больш рэгістрацыі цікавых і розных!