В рамках проекта АПБ завершается работа по подготовке к изданию учебного пособия для школ по факультативному курсу "Дикая природа Беларуси", которое уже получило гриф Минобразования. В настоящее время заканчивается подбор иллюстраций, и выяснилось, что требуют замены (а в ряде случаев и полностью отсутствуют) цветные фото следующих видов животных:
- 11.07.2009 - 00:54 | Harrier
- 10.07.2009 - 19:11 | Harrier
Пасля трох гадоў барацьбы за захаванне апошняга вядомага параўнальна вялікага месцапражывання крытычна пагражаемага віду бегунка Джэрдана (Rhinoptilus bitorquatus) наступіў новы этап. Ва ўсходняй Індыі дагэтуль атрымлівалася прыпыніць будаўніцтва каналу Teluga Ganga, які планавалася пракласці праз участак кустарнікавых джунгляў плошчай каля 1000 га.
- 10.07.2009 - 13:12 | Harrier
Сокалы-пустальгі і ў гэты, няпросты для іншых драпежных птушак год, вывялі сваіх птушанят у самым цэнтры Гродна на касцёле Адшуканьня Сьв. Крыжа (больш вядомы як касцёл бэрнардынаў). Касцёл уяўляе з сябе прыгожы вялікі будынак у стылі ранняга барока, пабудаваны ў XVI ст. (які потым не аднойчы перабудоўваўся ў два наступныя стагоддзі) і ўзвышаецца над наваколлем на высокім узгорку на прынёманскай тэрасе.
- 09.07.2009 - 00:13 | Harrier
Дзве з трох маладых скопаў з гнязда ў Highlands (Шатландыя), “атрымалі” спадарожнікавыя GPS-перадатчыкі. Такім чынам, іх месцазнаходжання можна будзе рэгулярна адсочваць. Птушаняты яшчэ не выляцелі з гнязда, якое знаходзіцца пад пастаяннай аховай шатландзкага аддзялення Каралеўскага таварыства абароны птушак (RSPB Scotland staff). Іх маці, дарослая самка па імені ІДжэй (EJ) вярнулася ў Loch Garten каля Aviemore каб гнездаваць тут сёлета, ў 50ты сезон, калі гняздо знаходзіцца пад пастаянным назіраннем і аховай.
- 07.07.2009 - 19:25 | Harrier
Міністэрства аховы прыроды Польшчы рыхтyе новы закон, які тычыцца чужых для польскай прыроды відаў-інтрадуцэнтаў. Тэрміны і тэрыторыі, на якіх будзе дазволена паляванне на янотападобнага сабаку, янота-паласкуна ды амерыканскую норку будуць падоўжаны і пашыраны, што, канешне, паўплывае на папуляцыі дзікіх птушак.
Новыя правілы плануюць падоўжыць на месяц тэрміны палявання на гэтыя віды драпежнікаў-інтрадуцэнтаў, адначасова плануецца дазволіць паляўнічым здабываць апошніх на працягу ўсяго году не толькі там, дзе гняздуюць цецярукі і глушцы, але і там, дзе на працягу апошніх дзвюх гадоў рассялялі зайца-русака, бажанта /цікава, што гэта таксама від-інтрадуцэнт! – ДзВ/ і курапатку. Будзе дазволена выкарыстоўваць і жывалоўныя лавушкі для вышэйпералічаных інтрадуцэнтаў.
- 07.07.2009 - 16:26 | Harrier
Большасць людзей, зацікаўленых назіраннямі і вывучэннем птушак звычайна мяркуе, што пазастала не вельмі шмат шанцаў, каб апісаць новы від птушак. Тым часам меркаванне гэтае даволі памылковае, бо штогод апісваецца па некалькі відаў сучасных і выкапнёвых відаў, дагэтуль не вядомых навуцы. Калі ж задумацца над магчымасцямі палеантолагаў, трэба ўспомніць, што птушкі распаўсюджаны на нашай планеце ўжо прыкладна 150 мільёнаў гадоў, і ў мінулым гэтая група жывёл была не менш (калі не больш) шматлікай, чым цяпер. Вывучэннем мінулага птушак, іх эвалюцыі і ўзаемных сувязяў займаецца палеоорніталогія. Штогод у розных палеоанталагічных часопісах з’яўляюцца артыкулы, прысвечаныя апісанню новых выкапнёвых відаў птушак.
- 05.07.2009 - 00:23 | Harrier
Навукоўцы выкарыстоўваюць хай-тэк прылады, каб зразумець чаму колькасць тупікаў на адной з брытанскіх калоній загадкава зменшылася на траціну. Даследчыкі замацоўваюць на марскіх птушках, якія гняздуюць на астравах Фэйрн (Farne Islands), на ўзбярэжжы графства Northumberland (Вялікабрытанія) разнастайныя супер-сучасныя тэхнічныя прылады ў надзеі атрымаць дадзеныя аб самых важных момантах жыцця гэтых птушак.
- 03.07.2009 - 22:53 | Harrier
Трыццацігадовы маніторынг папуляцый лясных відаў птушак у Вялікабрытаніі паказаў, што колькасць большасці з іх зменшылася больш чым на 50%.
Яшчэ 17 відаў птушак з іншых экасістэм таксама значна зменшылі сваю колькасць – большасць з іх зімуе ў трапічных раёнах Заходняй Афрыцы, дзе месцы іх зімоўкі пачынаюць дэградаваць.
Колькасць шпакоў, канаплянак, гілёў і пячуравак-будаўнічкоў літаральна абвалілася, тады як адзначаны 12 відаў (сярод іх чорнагаловая леска, сарока, кольчатая туркаўка), якія павялічылі сваю колькасць за гэты час. - 29.06.2009 - 23:46 | Harrier
В Великобритании развернута массовая кампания против закрытия радиостанции "Birdsong" ("Птичья песнь"), передававшей только пение птиц. Она просуществовала полтора года, успев завоевать аудиторию в полмиллиона человек.
Ранее на частоте "Birdsong" работала радиостанция "One Word", специализировавшаяся на разговорном жанре. Её постоянная аудитория была втрое меньше.
- 29.06.2009 - 22:52 | Harrier
Грант ад Фонда Супольнасці BirdLife International дапамагае ўзнавіць папуляцыю пагражаемага прыбярэжнага зуйка Thinornis novaeseelandiae на востраве Мана недалёка ад заходняга ўзбярэжжа сталіцы Новай Зеландыі – Веллігтона. Першыя індыкатары поспеху ўжо былі адзначаны. Адна пара з 41 маладых птушак, выпушчаных на востраў у 2007г., выгадавала птушаняў у 2008г., яшчэ 5 маладых кулічкоў выляцела з гнёздаў на востраве сёлета. Цікава, што першае птушанё вывялося ў адналетніх бацькоў, хаця звычайна зуйкі пачынаюць гнездаваць у двухгадовым узросце.

КАМЕНТАРЫ