Назіранні птушак, якія зімуюць у Беларусі: зіма 2024-2025

 

  • 30.12.2019 - 19:12 | Harrier

    З-за дзейнасці чалавека ў апошнія дзесяцігоддзі адбываюцца змены клімату і навакольнага асяроддзя, якія маюць непараўнальную з ранейшымі хуткасць і пагражаюць існаванню мігруючых птушак. Сутыкаючыся з новымі выклікамі, віды з разнастайнымі і пластычнымі міграцыйнымі паводзінамі павінны ў меншай ступені змяншаць сваю колькасць, бо адказваюць на хуткія змены навокал зменамі ў паводзінах.

  • 22.12.2019 - 15:50 | Harrier
    Дзякуючы выкарыстанню сучасных тэхналогій, даследчыкі з Брытанскага арніталагічнага траста у Шатландыі (BTO Scotland) даведаліся пра незвычайныя выпадкі з жыцця балотных соваў. Хаця на сённяшні дзень галоўная мэта праграмы – размясціць на 20 совах спадарожнікавыя перадатчыкі, яшчэ не выкананая, аднак тыя дадзеныя, якія ўжо атрыманыя, не могуць не здзіўляць.
  • 20.12.2019 - 13:07 | Harrier

    Тое, што мы нават пры сучасным развіцці навукі ведаем далёка не ўсё пра важныя асаблівасці жыцця птушак, сведчыць нечаканае адкрыццё амерыканскіх навукоўцаў. Яны апісалі дагэтуль невядомыя мікраструктуры ў сятчатцы вока валасяніц, якія дапамагаюць ім сачыць за палётам насякомых і паспяхова паляваць на іх.

  • 15.12.2019 - 22:57 | Harrier
    Сёлета абноўлены Чырвоны спіс МСАП (IUCN Red List of Threatened Species) абвесціў пра ўнікальную перамогу ў захаванні птушак: пасля паспяховага аднаўлення зніклага ў прыродзе каліфарнійскага кондара, гуамскі пастушок  стаў другім падобным відам!
  • 14.12.2019 - 15:50 | Harrier

    Міжнародная каманда навукоўцаў пасля аналізу поўнага генома каралінскага папугая (Conuropsis carolinensis), які знік у пачатку мінулага стагоддзя, пацвердзіла, што не было ніякіх прыродных прадпасылак да гэтага.

  • 12.12.2019 - 12:56 | Harrier

    Трэцюю зіму запар наш сайт “Птушкі штодня” прапануе ўнікальную для нашай краіны магчымасць – утульна седзячы у цёплай хаце, офісе ці на занятках, глядзець за жыццём дзікіх птушак на працягу ўсіх трох зімовых месяцаў. У гэты раз сталоўка для іх з разнастайным пачастункам знаходзіцца ў невялічкай пушчанскай вёсачцы Вугляны, на маляўнічым беразе рэчкі Лясной.

  • 06.12.2019 - 21:34 | Harrier

    Пагаршэнне ўмоваў на былых традыцыйных месцах зімоўкі малых лебедзяў (Cygnus columbianus) на захадзе Еўропы ўжо прывяло да змены некаторых асноўных трас міграцыі і павелічэння колькасці зімуючых птушак у Грэцыі. Але, як аказалася, параўнальна нядаўна з’явілася яшчэ адно месца зімоўкі і яго роля таксама павялічваецца. Гэта – паўночная Германія, зямля Шлезвіг-Гальштэйн.

  • 03.12.2019 - 12:38 | Harrier
    Шаноўныя сябры! Восьмую зіму запар мы збіраем і змяшчаем у Табліцу для агульнага доступа цікавыя назіранні па зімуючых у нашай краіне відах птушак. Змены ў прыродзе адбываюцца пастаянна, а ў час глабальнага пацяплення мы можам бачыць некаторыя з іх на свае вочы: усё часцей у Беларусі застаюцца на зіму прадстаўнікі тых відаў, якія раней лічыліся выключна мігрантамі.
  • 01.12.2019 - 15:10 | Harrier
    Людзі, якія дазваляюць сваім коцікам гуляць па-за домам, насамрэч парушаюць заканадаўства Еўрапейскага звязу.  Да такой высновы прыйшлі навукоўцы з універсітэту Тылбурга (Нідэрланды) у сваім апошнім вялікім аналітычным артыкуле, апублікаваным у навуковым часопісе Journal of Environmental Law.
  • 28.11.2019 - 16:23 | Harrier
    Параўнальна рэзкае павелічэнне рэгістрацый пячураўкі-зарнічкі пад час восеньскай міграцыі адзначаецца ў апошнія гады ў многіх краінах Еўропы. Упершыню для Беларусі від быў зарэгістраваны ў 2014 годзе і з таго часу адзначаецца амаль штогод і ў нас. Загадка куды і чаму ляцяць праз Еўропу гэтыя сібірскія пячураўкі, якія зімуюць у Паўднёва-Усходняй Азіі, доўгі час заставался неразгаданай. І вось цяпер аказалася, што зарнічкі паспяхова зімуюць і ў Заходняй Еўропе!
  • 19.11.2019 - 12:43 | Harrier
    Каманда навукоўцаў знайшла, што чорныя вароны ў большых памерамі групах аказаліся больш здаровымі ў параўнанні з тымі, якія мелі менш дачыненняў з іншымі птушкамі свайго віду - у меншых групах.
  • 15.11.2019 - 09:04 | Harrier

    Згодна з рашэннем Нямецкага камітэта па рэдкасцях (рэдкіх відах птушак), з пачатку гэтага году гусь-суханос і жоўтагаловы амазон выключаны з катэгорыі С спісу птушак Германіі. Гэта аўтаматычна выкрэслівае іх таксама са Спісу птушак Заходняй Палеарктыкі.

  • 12.11.2019 - 15:58 | Harrier
    Нямецкія навукоўцы знайшлі, што грыфавыя цасаркі жывуць у вельмі стабільных групах, якія на нейкі час могуць перамешвацца з іншымі і ўтвараць новыя, больш складаныя групы. Птушкі ў першых трымаюцца разам і пад час перамяшчэнняў на розныя адлегласці, і пад час харчавання і адпачынку. Гэта дазваляе ім каардынаваць свае дзеянні параўнальна доўгі час.
  • 11.11.2019 - 00:36 | Harrier
    У самым пачатку лістапада на возеры Der-Chantecoq, якое знаходзіцца на паўночным усходзе Францыі, арнітолагі налічылі ажно 268.120 шэрых жураўлёў! Гэта не толькі новы рэкорд колькасці для ўлікаў гэтага віда за адзін дзень на адным месцы, але і прыкладна палова ўсёй яго еўрапейскай папуляцыі!
  • 07.11.2019 - 09:20 | Harrier
    Любіш фатаграфаваць птушак? Удзельнічай у конкурсе АПБ «Магія дзікіх птушак»! З 5 па 13 лістапада загружай свае самыя цікавыя здымкі птушак у раздзел галерэі “Нашы птушкi”. У конкурсе аўтаматычна бяруць удзел фотаработы, якія адпавядаюць патрабаванням і былі загружаныя ўсімі аўтарамі раней сёлета.