• 16.02.2024 - 00:49 | Harrier
    Нядаўняе сцверджанне пра назіранне зніклага віду птушак, новазеландзкага шпака (або кокако з Паўднёвага вострава), нечакана ўзняло хвалю энтузіазма ў новазеландцаў і адрадзіла надзею, што від усё ж захаваўся. Каб фінансава падтрымаць ідэю пошукаў ва ўжо вядомым месцы, спецыяльны фонд прапанаваў $10.000 узнагароды таму, хто зможа сабраць і прадэманстраваць доказы пра існаванне кокако.
  • 12.02.2024 - 01:30 | Harrier
    Чаплявыя (Ardeidae) - добра адасобленае ад іншых сямейства каляводных птушак з атраду Пеліканападобных Pelecaniformes, якое прадстаўляюць, у залежнасці ад погляду на іх класіфікацыю, ад 61 да 66 сучасных відаў, якіх аб’ядноўваюць у 18-19 радоў. Аднак апошнія публікацыі ўжо прывялі да некаторых зменаў у відавым статусе і могуць прывесці да перамяшчэнняў відаў паміж радамі.
  • 07.02.2024 - 00:38 | Harrier

    Міграцыйныя паводзіны маладых птушак хутчэй за ўсё развіваюцца дзякуючы цэламу комплексу фактараў, ад малекулярных механізмаў навігацыі і арыентацыі да сацыяльнага навучання. Параўнанне міграцыі дарослых і маладых птушак дапамагае зразумець магчымы ўнёсак розных фактараў і залежнасць ад іх.

  • 04.02.2024 - 21:13 | Harrier
    Жаўтавокая садавінная туркаўка -  вельмі невялікі голуб памерам з вераб’я, якога пасля адкрыцця ў 1953 годзе больш не бачылі, хаця з таго моманту прайшло ўжо больш 70 гадоў. На філіпінскім востраве Negros, на вышыні каля 1100 м над узроўнем мора, на ўзбоччы вулкана, арнітолагі падстрэлілі пару гэтых птушак, але цела больш ярка афарбаванага самца знайсці не атрымалася і ў калекцыю трапіла толькі скурка, знятая з самкі. Па ёй і быў апісаны новы, эндэмічны від.
  • 29.01.2024 - 20:36 | Harrier

    История заповедника «Беловежская пуща», созданного в СССР 25 декабря 1939 года и до начала Великой Отечественной войны 22 июня 1941 года, до недавнего времени оставалась почти `военной тайной`

  • 24.01.2024 - 21:31 | Harrier
    Адна з самых нечаканых і адначасова чаканых навін прыйшла з невялікага, але знакамітага атола Мідуэй (Midway Atoll) у Ціхім акіяне. Туды ў чарговы раз прыляцела гнездаваць самая старая, вядомая нам, дзікая птушка. Гэта самка лайсанскага альбатроса, якую называюць Wisdom (Мудрасць).
  • 22.01.2024 - 19:11 | vogelfrei
    27 снежня 2023 года адбылося чарговае паседжанне Беларускай арніта-фауністычнай камісіі (БАФК). На ім разглядаліся рэгістрацыі рэдкіх птушак за 2022 і 2023 гады. Усяго былі зацверджаны 30 назіранняў, якія адносяцца да 21 віда, у тым ліку другія для краіны рэгістрацыі стэпавага арла і пярэстаносай крычкі і першая пячураўкі Х’юма , што ў выніку стала адзіным новым відам у арнітафауне Беларусі.
  • 22.01.2024 - 11:10 | Harrier
    Поўнае ачышчэнне Брытанскіх астравоў ад чужароднай для Еўропы і інвазійнай амерыканскай норкі (Neovison vison), здаецца, нарэшце становіцца ‘рэалістычнай марай’ - прынамсі так цяпер лічаць мясцовыя актывісты аховы прыроды. Папярэднія спробы вынішчыць норак заканчваліся няўдачай у першую чаргу з-за недахопу фінансавання гэтых дзеянняў.
  • 12.01.2024 - 22:04 | Harrier
    Пасля дзесяцігоддзя рэгулярных назіранняў некалькіх асобін вялікай туркаўкі (Streptopelia orientalis) у той самай мясцовасці ў паўночна-усходняй частцы Чэхіі, у мінулым годзе там быў зарэгістраваны і першы выпадак гнездавання гэтага азіяцкага віду птушак.
  • 03.01.2024 - 23:02 | Harrier

    Новае даследаванне прадэманстравала як розныя віды крумкачовых рэагуюць на выбар даступнай ім у дадзены момант ежы ў чаканні лепшай калі побач няма або з’яўляецца патэнцыйны канкурэнт - іншая птушка.

  • 03.01.2024 - 02:19 | Harrier
    Дзякуючы ўсё больш частаму выкарыстанню GPS-GSM і спадарожнікавых перадатчыкаў на розных відах птушак, мы даведваемся не толькі пра агульныя відавыя шляхі міграцыі і зімоўкі, але і пра нетыповыя пералёты асобных птушак. Сярод іх і цікавы выпадак лінькі лебедзя-клікуна з Польшчы ў расійскай тундры.
  • 31.12.2023 - 16:13 | Harrier

    Віншуем усіх нашых аўтараў і карыстальнікаў з Новым годам!

    Новых відаў у асабістых спісах, а таксама яркіх і цікавых ўражанняў ад назіранняў і тых птушак, што ўжо бачылі ў нас і за мяжой.

    І каб гэтым усім было варта дзяліцца ў нас на сайце!

    Будзьма разам для птушак і людзей!

  • 27.12.2023 - 20:11 | Harrier
    Рэзка павялічыліся апасенні таго, што заходне-сібірская папуляцыя белага жураўля канчаткова знікла, таму што хутчэй за ўсё загінуў апошні вядомы нам яе дзікі прадстаўнік, дарослы самец па мянушцы Omid - ён не прыляцеў на сваё пастаяннае месца зімоўкі ў Іране.
  • 26.12.2023 - 01:37 | Harrier

    Невялікі палеарктычны сокал дзякуючы неабыякавасці каманды бразільскага карабля, якая ананімна паведаміла пра яго з’яўленне на судне навукоўцам, стане першым прадстаўніком віду, які заляцеў ў Паўднёвую Амерыку.

  • 23.12.2023 - 19:47 | Harrier
    Абноўлены Чырвоны спіс МСАП (IUCN) за гэты год зафіксаваў яе пазітыўныя, так і негатыўныя змены міжнароднага ахоўнага статусу птушак Свету і тым прадэманстраваў як няўдачы, так і яўныя поспехі ў актыўнай ахове некаторых знікаючых відаў.