- 22.07.2019 - 13:49 | HarrierУ 2017 годзе адбыўся першы выпадак гнездавання стэпавых луней у Заходняй Еўропе – з гнязда на поле азімых зерневых у Нідэрландах паспяхова выляцелі 4 маладых. У мінулым годзе самка з той жа пары спрабавала загнездаваць з самцом поплаўнага луня (C. pygargus), але з гэтага нічога не атрымалася. І вось новая сенсацыя: па адной пары гэтых рэдкіх птушак сёлета паспяхова адгнездавалі ў Нідэрландах і ўпершыню – у Гішпаніі!
- 15.07.2019 - 18:00 | HarrierЗакальцаваную птушанём 3 ліпеня 1986 г. ў мясцовасці Angus, палярную крычку знайшлі мёртвай 3 чэрвеня 2019 г. у рэзерваце Aberdeenshire (Шатландыя). Гэта дае магчымасць сцвярджаць, што птушка пражыла 32 гады. Гэта нашмат пераўзыходзіць і так параўнальна немалую вядомую сярэднюю працягласць жыцця для гэтага віду, якая роўная прыкладна 13 гадам.
- 10.07.2019 - 16:54 | HarrierХаця агульная колькасць відаў у Спісе Клуба200 з сакавіка нават павялічылася, аднак выключэнне са Спісу некаторых яўна не вельмі цяжкіх для назірання відаў хутчэй за ўсё прычынілася да агульнага змяншэння колькасці паведамленняў у Клуб. Па месяцах вынікі выглядаюць так: красавік – 53 назіранні 24 відаў, май - 32 назіранні 23 відаў і ў чэрвені зроблены 16 паведамленняў пра назіранні 11 відаў са Спіса Клуба.
- 05.07.2019 - 01:37 | HarrierУ Францыі – важным месцы зімоўкі і пралёту для многіх відаў птушак з Усходняй Еўропы, у тым ліку і з Беларусі, спецыяльная камісія прапанавала ураду зрабіць важныя змяненні ў адносінах абмежаванняў палявання на тры віды птушак. Усе гэтыя віды: вялікі кулён), вялікі грыцук і звычайная туркаўка ў апошнія некалькі гадоў хутка змяншаюць сваю колькасць і маюць глабальны статус або блізкі да пагражаемага (NT) - вялікі кулён і вялікі грыцук, або нават ўразлівы (VU) – звычайная туркаўка.
- 03.07.2019 - 18:25 | HarrierПтушкі з розных папуляцый таго ж віду могуць не толькі выкарыстоўвываць розныя пралётныя шляхі пад час сезонных міграцый, але і розныя месцы зімоўкі. Змены клімату і выкарыстання некаторых тэрыторый прывялі да павелічэння гнездавога арэалу некаторых відаў паўднёвых відаў, сярод якіх шчуркі-пчалаедкі, пэўна, самыя паспяховыя. Аднак заставалася незразумелым, ці новаўтвораныя папуляцыі шчурак усталююць новыя шляхі і феналогію пералётаў, новыя месцы зімоўкі?
- 03.07.2019 - 01:02 | HarrierНазіранні птушак – сектар экатурызма, які ў апошнія гады расце найбольш хутка. Не менш важна тое, што турысты, якія прыязжаюць назіраць птушак, робяць вялікі ўнёсак у лакальную эканоміку на тых тэрыторыях, дзе захавалася вялікая разнастайнасць птушак. Міжнародная каманда навукоўцаў з Польшчы, Вялікабрытаніі і Швецыі зрабіла параўнанне аб’ёму грошай, якія атрымлівае мясцовая эканоміка з рэалізацыі драўніны з польскай часткі Белавежскай пушчы i дзякуючы турыстам-бёрдуотчарам.
- 01.07.2019 - 17:50 | HarrierРаней неаднакротна ўжо былі паказаны адмоўныя бакі для птушак таго шумнага асяроддзя, якое мы ствараем вакол сябе сваёй дзейнасцю: яны вымушаныя спяваць гучней і ў іншы час, а таксама не заўсёды могуць голасам данесці важную інфармацыю сваім птушанятам. У нядаўнім даследаванні атрымалася пацвердзіць, што антрапагенны шум не толькі змяняе паводзіны птушак, але і перашкаджае правільна ўспрымаць важныя гукавыя сігналы паміж дарослымі птушкамі.
- 29.06.2019 - 18:55 | HarrierЗвычайныя зязюлі – самыя знакамітыя аблігатныя гнездавыя паразіты як мінімум у Еўропе. Насуперак пашыранаму ўяўленню, яны шмат робяць для свайго будучага патомства, але пасля таго, як апошняе яйка падкінута ў гняздо прыёмных бацькоў, іх місія размнажэння скончаная і дарослыя птушкі могуць ляцець на зімоўку. Апошнія гады British Trust for Ornithology (BTO) штогод размяшчае спадарожнікавыя перадатчыкі на зязюлях у розных еўрапейскіх краінах, і з чатырох новых зязюляў, якія нядаўна атрымалі гэтыя прылады ў Вялікабрытаніі, усе ўжо пераляцелі Ла Манш.
- 21.06.2019 - 18:37 | Harrier
Дзякуючы аналізу вялікай колькасці дадзеных наконт паспяховых і непаспяховых выпадкаў інтрадукцый чужародных відаў птушак, навукоўцы паказалі, што першыя адбываюцца там, дзе клімат блізкі ці падобны да родных ім мясцінаў і дзе іншыя віды-інтрадуцэнты ўжо змаглі паспяхова замацавацца.
- 19.06.2019 - 18:35 | HarrierАгульнапрынята лічыць, што тыя віды птушак, якія лятаюць, утвараючы V-падобныя ключы – такія, як гусі, качкі, жураўлі і іншыя, дзякуючы гэтаму эканомяць энергію з-за больш аптымальнага для аэрадынамікі палёта. Аднак для іншых відаў, якія лятаюць у групе іначай, кошты пералётаў разам з іншымі асобінамі былі невядомыя. І вось цяпер аказалася, што яны могуць быць значна большымі, чым для палётаў паасобна.
- 15.06.2019 - 15:03 | HarrierПрайшло толькі два тыдні, як на ўзбярэжжы Балтыйскага мора ў Хэлю (Helu) Paweł Malczyk і Wojtek Janecki адзначылі і сфатаграфавалі 30 мая новы для Польшчы від – шэрага жаўрука (Calandrella rufescens), і вось чарговае адкрыццё! У паўночна-цэнтральнай частцы краіны на рацэ Вісла ў г.Торунь Міхал Пётровскі знайшоў яшчэ адзін новы для Польшчы від – міжземнаморскую чайку ((Larus) Ichthyaetus audouinii)!
- 12.06.2019 - 20:16 | Harrier
Вялікая каманда з розных даследчых устаноў Нідэрландаў і ЗША дзякуючы выдатна прадуманай серыі досьледаў змагла зразумець і нарэшце растлумачыць механізмы таго, як многія кулікі знаходзяць ежу нават калі не могуць ні бачыць яе, ні адчуваць яе пах. Вельмі магчыма, што падобныя механізмы выкарыстоўваюць і іншыя віды птушак.
- 11.06.2019 - 17:21 | Harrier
Дзякуючы хуткаму развіццю тэхналогій, якія дазваляюць сачыць за ўсё большай колькасцю відаў птушак з вялікай дакладнасцю, мы усё больш даведваемся пра тое, куды і калі птушкі мігрыруюць пад час сваіх пералётаў. Аднак амаль нічога невядома пра тое, як ствараюцца групы і зграі птушак і на які час.
- 04.06.2019 - 23:38 | HarrierЯк цяжка змяніць адносіны людзей да навакольнай прыроды, і, ў прыватнасці, да дзікіх птушак і чым гэта можа пагражаць апошнім, расказвае нядаўняе навуковае даследаванне. Яго падрыхтавала каманда французскіх навукоўцаў і тычылася яно шанцаў на знікненне садовай стрынаткі пры сучасных маштабах нелегальных паляванняў на гэты від у Францыі.
- 01.06.2019 - 18:30 | HarrierКожны з нас памятае са школы і можа назваць як мінімум некалькі пералётных відаў птушак. Нагадаем, гэта тыя, хто зімуе ў іншым кліматычным поясе, чым гняздуе. Для гэтага многім відам прыходзіцца штогод ляцець тысячы кіламетраў, каб апынуцца ў краінах Міжземнамор’я, у Афрыцы, а невялікая колькасць відаў мігрыруе нават у Індыю. Але калі спытаць пра віды насякомых, якія штогод здзяйсняюць падобныя вандроўкі, мала хто без дзіўлення перапытае: “А гэта ўвогуле магчыма?” І вось сёлета з канца мая кожны з нас можа на свае вочы паглядзець адзін з такіх відаў насякомых – гэта матыль дзядоўніца.
КАМЕНТАРЫ