- 12.03.2019 - 17:55 | HarrierСучасныя дадзеныя па колькасці папуляцый многіх горных відаў птушак у Еўропе не так даўно змаглі параўнаць з лічбамі, атрыманымі на пачатку 2000-х гадоў. Атрымалася, што з 2002 па 2014 гг колькасць менавіта горных птушак зменшылася нават на 10%.
- 11.03.2019 - 23:52 | HarrierС целью популяризации наблюдений за дикой природой (и в частности, за птицами) и развития фотоанималистики в Беларуси клуб фотографов дикой природы Беларуси объявляет конкурс “Пора весенней любви”.
- 10.03.2019 - 15:09 | HarrierТры запар выходныя дні ў пачатку сакавіка далі магчымасць многім з нас выехаць на птушак, каб паназіраць за актыўнай вясновай міграцыяй. Але і тыя, хто застаўся назіраць за імі ў Мінску, не пашкадавалі – ў суботу, 9 сакавіка Ірына Самусенка ў сталіцы адзначыла новы для нашай краіны від птушак – палярную чайку (Larus glaucoides)!
- 10.03.2019 - 00:59 | HarrierКаманда брытанскіх навукоўцаў прааналізавала афіцыйную паляўнічую статыстыку, атрыманую з 24 краін- чальцоў Еўразвязу, а таксама са Швайцарыі і Нарвегіі. Дадзеныя па колькасці забітых паляўнічымі птушак 82 відаў, на якія магчыма легальнае паляванне (адпаведна з дадаткам II Дырэктывы па дзікіх птушках ЕЗ), былі ўзятыя за паляўнічы сезон 2014-15 гг, але для некаторых выпадкаў за ранейшыя гады. Вынікі падлікаў паказваюць, што штогод у гэтых краінах легальна забіваюць як мінімум 52 мільёны дзікіх птушак.
- 07.03.2019 - 22:56 | HarrierАдным з самых знакамітых прыкладаў пастаянства ў выбары партнёра сярод птушак ёсць пара белых буслоў з Харватыі. Cамец з гэтай пары апошнія 16 гадоў вяртаецца на тое самае гняздо да той самай партнёршы, у якой сур’ёзна пашкоджана крыло і яна не можа лятаць.
- 07.03.2019 - 17:15 | HarrierЗебравыя амадзіны ўжо дапамаглі нам лепш зразумець некаторыя асаблівасці сацыяльнага жыцця птушак. І вось новае даследаванне паказала, што рост і развіццё разам з вялікай колькасцю сіблінгаў (братоў і сёстраў) робяць зебравых амадзін больш сацыяльна актыўнымі ў далейшым.
- 06.03.2019 - 22:02 | Harrier
Дзякуючы сучасным мікраскапічным прыладам. яшчэ для аднаго віду свіргулёў атрымалася паказаць, што ў залежнасці ад асобіны, гэтыя птушкі могуць знаходзіцца ў паветры без пасадкі ад двух да трох з паловай месяцаў.
- 05.03.2019 - 20:44 | Harrier
Трошкі больш за дзесяць год таму ў Гродна сабраліся некалькі чалавек з усёй Беларусі, некаторыя з якіх нават не ведалі адзін аднаго і вырашылі стварыць … сайт пра назіранні птушак. Сайт не толькі жывы, але сёння пад назвай “Птушкі штодня” паспяхова сустракае сваё першае дзесяцігоддзе.
- 03.03.2019 - 01:48 | HarrierУ трапічных лясах Цэнтральнай Амерыкі вялікія ані, каб было лягчэй абараніць свае гнёзды ад драпежнікаў, звычайна гняздуюць разам па 2-3 самкі ў адным гняздзе. Аднак калі гэтая стратэгія не дапамагае і яйкі знішчаныя, гэтыя прадстаўнікі атраду Зязюлепадобных могуць падкідываць свае яйкі ў гнёзды іншых груп.
- 02.03.2019 - 18:32 | HarrierТупікі, якія і так выглядаюць вельмі харызматычна, аказваецца маюць яшчэ адну ўнікальную рысу: іх дзюбы маюць спецыяльныя ўчасткі, якія свецяцца ярка-блакітным святлом пад ультра-фіялетавымі промнямі. І хаця гэта можа быць добрым сігналам да выбару партнёра пад час размнажэння, навукоўцы да канца не разабраліся наколькі гэта важна для птушак і чаму.
- 01.03.2019 - 15:37 | HarrierРоўна 200 гадоў таму, 1 сакавіка 1819 г. у маёнтку Jabłonna пад Люблінам нарадзіўся Уладзіслаў Тачаноўскі (Władysław Taczanowski), які стаў арнітолагам-самавукам з усясветнай славай і які, воляй лёсу, быў моцна звязаны і з нашымі арнітолагамі і заолагамі.
- 28.02.2019 - 00:49 | Harrier
Мільярды жывых істотаў вандруюць на розныя адлегласці паміж сваімі месцамі размнажэння і зімоўкі, каб выкарыстоўвываць сезонныя змены ў даступнасці рэсурсаў і павялічваць эфектыўнасць размнажэння. Натуральны адбор падтрымлівае тых, хто найлепш падпасоўвае свой гадавы цыкл да феналогіі свайго цяперашняга наваколля і атрымлівае першым доступ да неабходных рэсурсаў.
- 26.02.2019 - 17:04 | HarrierДзякуючы доўгатэрміновым назіранням на станцыях кальцавання птушак, якія размешчаныя на поўначы Еўропы і Паўночнай Амерыкі, навукоўцы змаглі ацаніць як хутка прыспешваецца міграцыя ў розных відаў птушак. Аказалася, што ў блізкадыстанцыйных мігрантаў вясновая міграцыя кожную дэкаду ў сярэднім пачынаецца на 1,5-2 дні раней! Далёкадыстанцыйныя мігранты таксама прыспешылі пачатак сваёй міграцыі, аднак у сярэднім (толькі) на 0,6-1,2 дні за дэкаду.
- 25.02.2019 - 16:43 | HarrierДзякуючы кальцаванню часам атрымліваецца атрымаць вельмі цікавыя звесткі не толькі пра міграцыі і месцы зімоўкі розных відаў птушак – наконт гэтага нашмат больш эфектыўныя цяпер сучасныя метады сачэння за птушкамі, але найперш пра іх доўгажыхарства. Сёлета ў студзені ў Фінляндыі быў сфатаграфаваная самка арла-маркута з кальцом, якой аказалася 34 гады! Гэта найстарэйшы прадстаўнік віду, вядомы нам у Еўропе.
- 21.02.2019 - 14:11 | Harrier
Ужо прыкладна тыдзень у Беларусі стаіць сапраўдная вясновая пагода, таму вяртанне да нас першых блізкіх мігрантаў (палявых жаўрукоў, шэрых жураўлёў і гусей) не павінна здзіўляць.
КАМЕНТАРЫ