Viasna-2024 2024

  • 02.10.2019 - 01:11 | Harrier
    Колькасць свойскіх катоў у краінах Заходняй Еўропы пастаянна павялічваецца. Вакол нашых дамоў, у садах і парках гэта самы шматлікі драпежнік, прычым шчыльнасць яго не залежыць ад шчыльнасці патэнцыйных ахвяр. Для таго, каб ацаніць іх непасрэднае негатыўнае ўздзеянне на звычайных дзікіх птушак, якія жывуць вакол нас, група французскіх і бельгійскіх навукоўцаў дзякуючы дадзеным з кальцавання птушак выявіла найбольш пагражаемыя ад катоў групы і віды птушак; прааналізавала змены ў іх смяротнасці за 2000-15 гг і параўнала долі розных асноўных прычын смяротнасці.
  • 29.09.2019 - 21:14 | Harrier
    У 18-ты раз Гродзенскае абласное аддзяленне ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) запрашае гарадзенцаў з любым узроўнем падрыхтоўкі, і асабліва сем’і з дзеткамі і падлеткамі, далучыцца да ПанЕўрапейскіх дзён назіранняў за птушкамі, якія ў апошнія гады адначасова адбываюцца ў 40 краінах нашага кантыненту.
  • 28.09.2019 - 19:22 | Harrier
    Як мінімум некаторыя віды птушак вядомыя тым, што могуць пазнаваць асобных людзей якія, па іх меркаванні, небяспечныя ці, наадварот, зрабілі для іх нешта добрае. У новым даследаванні навукоўцы з універсітэту Exeter (Вялікабрытанія), паказалі, што каўкі могуць “перадаваць” папярэджанні пра гэтых людзей адна адной.
  • 22.09.2019 - 17:46 | Harrier
    Каманда даследчыкаў знайшла ген, які яна звязвае з адрозненнямі ў міграцыі паміж двума блізкімі відамі вераб’іных птушак: залатакрылым і блакітнакрылым спевунамі. Для гэтага спатрэбілася секвеніраванне ўсяго геному і адпаведная інтэрпрэтацыя знойдзеных адрозненняў паміж птушкамі, якія зімуюць у Паўднёвай і ў Цэнтральнай Амерыцы.
  • 22.09.2019 - 01:47 | Harrier

    Вялікая група навукоўцаў з ЗША і Канады змагла абагульніць і параўнаць дадзеныя з улікаў птушак, зробленыя з 1970 г. да нашага часу. Паводле іх падлікаў, агульная колькасць гняздуючых дзікіх птушак у гэтых краінах за мінулыя амаль паўстагоддзя зменшылася на 29%.

  • 19.09.2019 - 21:36 | Harrier
    Адкрыццё адбылося з актыўным удзелам палеантолага-аматара, дзякуючы гэтаму новаапісаны від атрымаў назву ў гонар яго жонкі. Гэта самы старажытны і самы невялікі прадстаўнік добра вядомага па папярэдніх знаходках атраду Odontopterygiformes, да якога, між іншым, адносіўся і самы вялікі з лятаючых від птушак.
  • 19.09.2019 - 00:41 | Harrier
    Усім, хто сур’ёзна займаецца ці проста цікавіцца назіраннем птушак, добра вядомыя самы папулярны глабальны сервіс eBird, які створаны Cornell Lab of Ornithology і лідар па інавацыях і продажах оптыкі прэміўм класа кампанія Swarovski Optik. Гэтыя гіганты аб’ядналі свае сілы і ствараюць канцэптуальна новы прадукт пад ўмоўнай назвай “digital guide”, які можа рэальна знішчыць назіранні за птушкамі ў тым выглядзе, якімі мы іх ведаем зараз.
  • 18.09.2019 - 16:50 | Harrier
    Параўнанне геномаў зніклага канарскага куліка-крыўка (Haematopus meadewaldoi) з двума блізкімі відамі крыўкоў паказала, што апісаны як асобны від толькі ў 1913 годзе таксон наcамрэч не быў паўнапраўным відам і заслугоўвае на статус падвіда еўразійскага куліка-крыўка (H. ostralegus meadewaldoi).
  • 15.09.2019 - 23:45 | Sirena
    В некоторых городах Англии в последние годы установлены штрафы – до 2500 фунтов стерлингов за кормление чаек. Почему это стало проблемой и как можно и нужно жить вместе с этой группой птиц, которая быстро приспосабливается к изменениям, которые мы навязываем им?
  • 14.09.2019 - 21:22 | Harrier
    Харчаванне белых буслоў (Ciconia ciconia) на нашых звалках – добра вядомы фенамен апошніх дзесяцігоддзяў, які прывёў не толькі да значнага павелічэння гняздуючых папуляцый віда, напрыклад, у Партугаліі і Гішпаніі, але і да паступовага знікнення міграцыйных пералётаў у Афрыку буслоў з гэтых краін. І вось адна перавага харчавання на звалках была даказана і для буслоў з Паўночнай Афрыкі.
  • 11.09.2019 - 15:34 | Harrier

    Як звычайна адбываецца апошнія 16 гадоў, у першую суботу верасня у нашай краіне прайшоў Адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі (скарочаная і больш папулярная назва – BirdRace, або гонка за птушкамі). І хаця сёлета ў спаборніцтвах удзельнічала рэкордная колькасць - 18 каманд, згодна з вынікамі рэальна “ганяліся за птушкамі” як і ў мінулыя гады, не больш 13-ці каманд.

  • 05.09.2019 - 19:36 | Harrier

    Сёлетняе цёплае лета забяспечыла не толькі актыўную міграцыю цікавых відаў і з поўначы, і з поўдня, але і …невялікую актыўнасць назіральнікаў. У ліпені было зроблена 18 паведамленняў пра назіранні 12 відаў са Спіса Клуба200, у жніўні – 30 паведамленняў пра 15 відаў. Усяго ж за ліпень і жнівень адзначаны 22 віды са Спіса Клуба.

  • 22.08.2019 - 17:57 | Harrier
    Толькі сёлета, пасля зносу апошніх будынкаў, фактычна скончыцца праект па поўным аднаўленні калоніі малых пінгвінаў на месцы вялікага жылога комплексу на востраве Філіпа ў берагоў Аўстраліі. Праект па выкупе дзяржавай і знішчэнні амаль 200 прыватных жылых дамоў з прыбудовамі, які пачаўся ў 1985 годзе, застаецца ўнікальным як па маштабах, так і поспеху вяртання дзікіх птушак на свае былыя месцы гнездавання.
  • 16.08.2019 - 15:55 | Harrier
    Паводле палеантолагаў, якія зрабілі знаходку і апісалі новы для навукі вымерлы від, пінгвін Сrossvallia waiparensis, які жыў у палеацэне прыкладна ад 66 да 56 мільёнаў гадоў таму, быў каля 1,6 м вышынёй і важыў нават да 80 кг.
  • 16.08.2019 - 14:08 | Peregrinus

    Шчыра віншуем дружную сям’ю Абрамчукоў з нараджэннем сына!

    Хлопчык нарадзіўся 15 жніўня.

    Ведаючы няўрымслівы і дапытлівы характар бацькі - Андрэя – у адносінах да роднай прыроды, і, ў асаблівасці, да птушак, а маці - Марыны - да балот, верым, што сынок паследуе за бацькамі у справе захавання і вывучэння роднай прыроды і багнаў і іх найбольш цікавых прадстаўнікоў - птушак!