Нядаўна апублікаваныя дадзеныя улікаў, праведзеных у Партугаліі ў 2022-23 гг, паказалі драматычнае змяншэнне колькасці поплаўнага луня ў гэтай краіне. Аказалася, што за апошнія 17-18 гадоў яна зменшылася ажно на 76-79%!
- 01.12.2023 - 00:08 | Harrier
- 28.11.2023 - 20:58 | HarrierПара блакітных ара, або ара Спікса, эндэмікаў Бразіліі, упершыню пасля рэінтрадукцыі віда ў прыроду і ўпершыню за апошнія дзесяцігоддзі паспяхова гадуе 2 уласных птушанят. Гэта яшчэ і першы падобны выпадак, вядомы навукоўцам з 1986 году.
- 26.11.2023 - 02:13 | HarrierПячураўка Х’юма (Phylloscopus humei), якая павінна была ляцець на зімоўку ў Індыю, па невядомых прычынах у пятніцу, 24 лістапада, аказалася ў пойме Свіслачы ў заснежаным Мінску. Гэта новы від для арнітафауны Беларусі, які аказалася не так лёгка правільна вызначыць.
- 13.11.2023 - 22:34 | HarrierUS Fish and Wildlife Service (USFWS) 16 кастрычніка гэтага году афіцыйна прызнала зніклымі 10 амерыканскіх відаў птушак. Адбылося гэта пасля двухгадовай паузы, калі быў абвешчаны намер зрабіць гэта пры адсутнасці новых назіранняў ці звестак пра іх. З гэтых дзесяці, восем - віды-эндэмікі Гавайскіх астравоў.
- 09.11.2023 - 00:37 | HarrierДарослая самка дропа са спадарожнікавым перадатчыкам, які яна атрымала ў 2019 годзе, на працягу таго самага гнездавога сезону змагла адкласці не менш 7 яек ў 4 спробах гнездавання. На жаль, ніводная з гэтых спробаў не атрымалася і ў рэшце рэшт, пад час апошняй спробы, птушка загінула - хутчэй за ўсё была забіта лісой.
- 26.10.2023 - 23:38 | HarrierДобра вядома, што пад час нырання няправільны вугал уваходу ў ваду пагражае большай ці меншай траўмай – у залежнасці ад вышыні, з якой мы ныраем. Аднак існуе шмат відаў зімародкаў, якія паспяхова ныраюць за рыбай і іншай воднай здабычай па некалькі разоў у дзень. Каманда амерыканскх даследчыкаў вырашыла параўнаць геномы 30 відаў зімародкаў з розным тыпам здабычы і знайсці гены і бялкі, якія тыя кадзіруюць, каб птушкі маглі ныраць без пашкоджання мозгу.
- 21.10.2023 - 00:12 | HarrierМногія віды птушак на астравах аказаліся пад пагрозай знікнення з-за чужародных відаў. Каманда даследчыкаў з Ісландыі вырашыла выкарыстаць даволі незвычайныя доўгатэрміновыя дадзеныя, каб ацаніць негатыўнае ўздзеянне інтрадукаванай амерыканскай норкі на абарыгенны від качак – звычайную гагу на астравах Brokey.
- 17.10.2023 - 23:27 | HarrierГусь Росса нядаўна была сфатаграфаваная ў Нарвегіі з канадзкім кальцом і такім чынам стала першым прадстаўніком віда ў Еўропе, які мае неабвержнае пацверджанне свайго дзікага паходжання з Паўночнай Амерыкі.
- 11.10.2023 - 22:13 | HarrierМалы грыцук, пазначаны спадарожнікавым перадатчыкам ў Англіі, моцна здзівіў даследчыкаў пасля таго, як вярнуўся ў тое ж месца на Брытанскіх астравах пасля 4,5 дзён палёту на зімоўку ў Афрыку. За гэты час ён агулам праляцеў тысячы км.
- 08.10.2023 - 16:38 | HarrierНа аснове шматгадовых назіранняў за перамяшчэннямі малых лебедзяў з месцаў гнездавання на месцы зімоўкі з дапамогай перадатчыкаў GPS-GSM, каманда нідэрландзкіх даследчыкаў паказала, што ў цёплую восень птушкі ляцяць не так далёка, як у халодную. І з пацяпленнем клімата адбываецца паступовае зсоўванне месцаў зімоўкі на паўночны ўсход.
- 04.10.2023 - 23:54 | HarrierДакладнае апісанне відавой і генетычнай разнастайнасці – крытычна неабходнае для эфектыўнай аховы біяразнастайнасці. Аднак дагэтуль гэта яшчэ далёкі ад завяршэння працэс нават у такіх добра вывучаных групах жывёл, як птушкі.
- 24.09.2023 - 23:11 | HarrierНегледзячы на ваенныя дзеянні і іншыя перашкоды ад дзейнасці людзей, чырвоныя фламінга змаглі не толькі стварыць вялікую гнездавую калонію ў 570 дарослых птушак, але і паспяхова выгадаваць амаль 200 птушанят на паўднёвым захадзе Украіны. Гэта другі выпадак гнездавання віду ў краіне.
- 23.09.2023 - 01:18 | HarrierБрытанскі арніталагічна-фауністычны камітэт (British Ornithological Records Committee (BOURC)) афіцыйна дадаў у Брытанскі спіс птушак 3 новыя віды, такім чынам іх стала 633. Цікава, што яшчэ 7 гадоў таму, у 2016 годзе, у Спіс быў дададзены 600-ы від. На сённяшні дзень яшчэ некалькі новых для Вялікабрытаніі відаў знаходзяцца пад разглядам BOURC, таму брытанскі спіс яўна будзе павялічвацца і далей.
- 19.09.2023 - 16:35 | HarrierНа сайце Komisji Faunistycznej апублікаваны чарговы гадавы агляд паведамленняў пра назіранні рэдкіх відаў птушак у Польшчы за мінулы, 2022 год. Усяго было пазітыўна разгледжана 256 назіранняў рэдкіх відаў, якія адносіліся да 76 відаў і падвідаў. Такім чынам, на пачатак 2023 году ў польскім Спісе птушак стала 473 віды.
- 15.09.2023 - 01:24 | HarrierНа аснове знойдзеных генетычных і вакальных адрозненняў міжнародная каманда навукоўцаў прапанавала лічыць асобнымі відамі рыжабрухіх свірстуноў Anthus rubescens па абодва бакі паўночнай часткі Ціхага акіяна – у Паўночнай Амерыцы і ў паўночна-усходняй частцы Азіі. Цікава, што абодва новапрапанаваныя віды былі адзначаны ў Еўропе.
КАМЕНТАРЫ