Для пацверджання вызначэння новага для Беларусі віда птушак будзе выкарыстаны генетычны матэрыял

Спіс птушак Беларусі ў апошнія дзесяцігоддзі павялічваецца ў сярэднім на 1-3 віды штогод. Для таго, каб рэгістрацыі новых для краіны, некаторых залётных і рэдкіх відаў птушак cталі навуковымі фактамі, іх разглядае Беларуская арніта-фауністычная камісія (БАФК). Звычайна для яе рашэння дастаткова здымкаў або відэа адпаведнай якасці, часам -  запісы голасу ці мапа перамяшчэння птушкі са спадарожнікавым перадатчыкам над нашай тэрыторыяй. І вось упершыню для канчатковага вызначэння новага для краіны віда спатрэбіўся генетычны матэрыял.

У пятніцу, 13 мая, Мікалай Верабей, арнітолаг і выдатны фота-анімаліст з Любані, спачатку пачуў, а потым змог сфатаграфаваць новы для краіны від – заходняга салаўя (Luscinia megarhynchos). Адбылося гэта ў вёскі Пагост, што ў Салігорскім раёне на Міншчыне.

Аднак праблема ў тым, што да звычайнага ў нас усходняга салаўя прыкладна з цэнтральна-усходняй часткі Польшчы дадаецца блізкі і параўнальна звычайны ў краінах Заходняй Еўропы заходні салавей. Арнітолаг Дзяніс Кіцель тлумачыць: “Від складаны /для вызначэння/ і не такі адназначны. Есць шэраг артыкулаў пра гібрыдызацыю еўрапейскіх салаўеў - гэты факт таксама не трэба забываць”.

Арнітолаг Наталья Карліонава дадае: “Один признак /даўжыня першага махавага першай ступені/ не совсем соответствует критерию южного соловья. Записи песни и подробные фото были отправлены нашим коллегам из других стран, которые кольцуют этот вид. После некоторого времени нами были получены подтверждения, что это действительно южный соловей, а не восточный.”  Дадаткова ў птушкі быў ўзяты генетычны матэрыял, які пасля параўнання з адпаведнымі пробамі усходняга і заходняга (южного - рус.) салаўёў павінен даць канчатковы адказ на праблему з вызначэннем віда салаўя з Салігоршчыны.

птушка

Мікалай Верабей, аўтар адкрыцця, расказвае падрабязнасці падзеі для нашага сайту:

“На рэдкіх птушак больш ўвагі я пачаў звяртаць з 2019 года, калі напрыканцы 2018 я сустрэў пiскульку і чырвонаваллёвых казарак.

Праходзячы ноччу/раніцай па дамбах вадасховішча і ракі Случ у раёне 5 гадзін адзін з салаўёў моцна прыцягнуў маю ўвагу тым, што спяваў кароткімі фразамі. Ведаючы, што гэтым адрозніваюцца паўднёвыя салаўі, якія звычайна выкарыстоўваюць толькі 2-3 калены за раз, я пачаў чакаць яшчэ больш характэрнага высокачастотнага свісту ў крэшчэнда, які чуў толькі на аўдыёзапісах і ніколі ад ўсходніх салаўёў.

Чамусьці я быў упэўнены, што за пару хвілін гэтае калена павінна было праявіцца, і калі гэтага не адбылося, я пайшоў далей, засумняваўшыся. Падумаў, што магчыма ў нашага звычайнага салаўя нейкія цяжкасці са спевам, таму што абарваныя ці скарочаныя варыянты яны могуць выдаваць, але я ніколі не чуў пры гэтым такой стабільнасці і разнастайнасці рэпертуару...

птушка

Калі ж вяртаўся назад у 7 гадзін, на тым жа месцы я амаль адразу пачуў у песні гэтага салаўя высокі свіст і ўсё стала нашмат цікавей! Сапраўды, на працягу 2 хвілін гэты свіст звычайна выяўляецца, часам магчыма радзей з-за вялікіх прамежкаў паміж фразамі менавіта ў салаўя гэтага віду. Я спусціўся да кустоў і адразу адзначыў, што гэтая птушка больш утойная, чым звычайны салавей, і заўсёды выбірае месцы для спеваў за галінкамі, якія яе максімальна хаваюць. А пад час пералётаў кідаецца ў вочы яркі, амаль чырвоны верх цела. Пастаяўшы і паназіраўшы нейкі час, зрабіўшы некалькі здымкаў і аўдыёзапісаў, я пайшоў далей, моцна не цешачыся – была пятніца, 13-е усё ж такі)).”

Калі генетычны аналіз вызначыць гэтую птушку як заходняга салаўя і гэта пацвердзіць БАФК, то від можа стаць 343-м для нашай арнітафауны.

Заходні салавей – шырокараспаўсюджаны і звычайны від у краінах Заходняй і Паўднёвай Еўропы, паўночнай Афрыкі, на Каўказе, Блізкім Уходзе, у Турцыі, Іране і ад дэльты Волгі ў Расіі і Туркменіі на усход да Манголіі.

Заходні салавей у Польшчы –параўнальна звычайны гняздуючы від для заходняй і паўднёвай частак краіны, дзе, ў адрозненне ад ўсходняга салаўя, займае больш сухія зараснікі і ўскрайкі лясоў. У ХІХ ст. быў распаўсюджаны пад Варшавай і нават пад Люблінам, аднак у 1960-70-е гг пад Варшавай ужо сустракалі толькі асобных самцоў, з паўднёва ўсходу від знік яшчэ раней. З пачатку 1990-х гадоў пачаў рэгулярна сустракацца на пралёце і на гнездаванні і на ўсходзе Польшчы, у тым ліку ізноў пад Люблінам і Седльцамі. Лічыцца, што з гэтага часу адбываецца павольная рээкспансія віда ва ўсходнім кірунку:

мапа

Сустрэчы заходняга салаўя ў Польшчы ў 2021 годзе. Крыніца: www.ornitho.pl

У Літве ўпершыню адлоўлены на станцыі кальцавання птушак Вентес рагас ў 1987 годзе, потым ў 2001 і пазней больш рэгулярна (агулам адзначаны 9 разоў), у тым ліку і ў паўднёва-усходняй частцы краіны недалёка ад нашых межаў.

Выкарыстаныя крыніцы:

Tomiałojć L., Stawarczyk T. 2003 Awifauna Polski. Rozmieszczenie, liczebność i zmiany, PTPP "pro Natura", Wrocław

Jusys et al. 2017 NAUJI IR RETI PAUKŠČIAI LIETUVOJE

 

Падрыхтаваў для сайта “Птушкі штодня” Дзьмітры Вінчэўскі

Здымкі Мікалая Вераб’я і Іны Субоцінай

 

На гэтую тэму:

В СПИСКЕ ПТИЦ БЕЛАРУСИ ТЕПЕРЬ 337 ВИДОВ: ПРОТОКОЛ ЗАСЕДАНИЯ БОФК ОТ 11.03.2021 И ОБНОВЛЕННЫЙ СПИСОК ПТИЦ БОФК

Дэлавэрскую чайку, новы від для Беларусі і Украіны, ‘бачылі’ у нас толькі спадарожнікі

Сіняхвостка – доўгачаканы новы від птушак, адзначаны для Беларусі

Трэці сёлета новы для Беларусі від птушак, таўстадзюбая пячураўка, адлоўлены на поўначы краіны

Новы для Беларусі від птушак, арлан-даўгахвост, адзначаны пад Мінскам!

Новы для Беларусі від птушак – бурая пячураўка – адзначаны на Гарадзеншчыне

На Гарадзеншчыне адзначаны яшчэ адзін новы для Беларусі від птушак – шэры жаўрук!

Изменения в орнитофауне Беларуси за 2000-2016 годы

 

Comments

 
Текущая информация о регистрации южного соловья.
В настоящее время сотрудники лаборатории Молекулярной зоологии (НПЦ НАН Беларуси по биоресурсам) получили ДНК из имеющейся пробы крови. Анализ литературы показал, что обыкновенный и южный соловей очень близки по генотипу и необходимы специальные праймеры, используя которые, можно будет установить достоверно не только вид, но и степень возможной гибридизации между двумя видами соловьёв. Имеющиеся морфометрические признаки соловья, который впервые был отмечен Николаем Воробьем в Солигорском районе в мае 2022 г. не позволяют однозначно утверждать, что это южный соловей. Есть вероятность, что данная птица окажется гибридом южного и обыкновенного соловьёв.

Окончательный генетический анализ, показал, что данная особь - гибрид в первом поколении - мать которого, 100% относится к виду Luscinia luscinia, отец - 99,9% Luscinia megarhynchos.
Выражаем благодарность сотрудникам лаборатории молекулярной зоологии "НПЦ НАН по биоресурсов", возглавляемой академиком Михаилом Никифоровым, которые предоставили данные генетического анализа.