Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Гарадзкое жыццё шэрых курапатак. Частка І: марозны вечар

шэрая курапатка

Так атрымалася, што з мінулага году я месяцы тры не бачыў сваіх знаёмых шэрых курапатак (Perdix perdix). Я думаў, што яны засталіся на тым беразе Нёмана, дзе я амаль не хадзіў і таму шанец сутрэчы з імі быў вельмі малы. Але ў сярэдзіне студзеня сустрэча ў тым жа складзе ўсё ж адбылася: 4 самцы і 4 самкі хутка адрывалі зялёныя лісцікі травы непасрэдна пад старым мастом і на схілах каля яго. Але па-першае, у мяне не было з сабой камеры, а па другое, птушкі былі на ‘маім’ беразе ракі!  Таму я стаў сумнявацца, што мінулай восенню я бачыў там менавіта курапатак адсюль. Але Нёман тут не шырэй за 100 метраў і пераляцець яго пры неабходнасці птушкі ўсё ж маглі і туды, і назад. Таму гэтая загадка застаецца без разгадкі.

І вось новая сустрэча, як часта бывае з курапатамі, зусім нечаканая. Быў чарговы бясснежны, але марозны надвячорак. Было бясхмурна і марозік памалу ўзмацняўся разам з рыцемкамі. Мы з сабачкам павярнулі дадому і калі праходзілі каля былога лужка курапатак, дзе часта сустракалі іх у мінулым годзе, нешта на пагорку ў яго пачатку змянілася. На  скошаным лужку, прычым на адлегласці ад 6 да 12 мераў ад шырокага ходніка, сядзелі курапаткі! Іх дакладна там не было яшчэ 5 хвілін таму, калі мы тым самым маршрутам праходзілі тут у ‘той’ бок – і вось яны ўжо тут!

Хаця расліннасць і была скошана яшчэ ўвосень, аднак некаторыя купіны травы троху адраслі і птушкі, якія сядзелі ў рознага памеру і складу групках, выглядалі шэрымі плямамі і зусім не кідаліся ў вочы. Яны амаль прыціскаліся адна да адной, стараліся не рухацца – як і самка-адзінец, якая сядзела паміж двума групкамі з 5 і пары курапатак. Хутка атрымалася праверыць дасканаласць іх камуфляжу: па ходніку, з якога да курапатак было яшчэ бліжэй, чым ад мяне, у абодва бакі хадзілі людзі і амаль з тузіна пешаходаў заўважыла птушак толькі пара сталага веку. І тое не ўся пара, а спадар, які прыпыніўся і амаль хвіліну паказваў на іх рукой сваёй партнёрцы, а тая ўсё ніяк не магла іх убачыць.

Гродна, 03-02-2023

Аўтар – Дзьмітры Вінчэўскі

Працяг гисторыі ТУТ

Мінулагоднія гісторыі гэтай жа (?) сям’і курапатак тут:

Прыквел і частка І, частка ІІ, частка ІІІ, частка IV, частка V, частка VI, частка VII, частка VIII, частка ІХ і Заканчэнне.