Працяг. Пачатак - фота-гісторыі І, ІІ, ІІІ, IV, V, VI і VII.
Пасля таго, як у сярэдзіне мая было скошана гняздо маіх ‘старых знаёмых’ шэрых курапатак (Perdix perdix), якое знаходзілася недзе пад схілам т.зв. новага замка, у наступныя дні ‘касцы’ з трымерамі паскашвалі амаль усю травяністую расліннасць навокал, засталася толькі вузкая палоска ў некалькі метраў паміж набярэжнай і кустамі перад вадой на беразе Нёмана і пагорак з разнатраўным лугам за б. піўзаводам плошчай каля гектара. Я яго для сябе называю ‘лужок курапатак’, бо найчасцей сустракаю іх менавіта там. Напэўна, гэты пагорак прадалі разам з будынкамі былога бровара і таму камунальныя касільшчыкі яго і не чапалі. Аднак адным ранкам гудзенне трымера пачулася і там і хутка аголены пагорак ужо не адрозніваўся ад часова знішчанага наваколля – з гэтай цяжкай задачай справіўся адзін касільшчык да канца дня.
Прайшло яшчэ з два тыдні і дзякуючы цёпламу заканчэнню вясны і рэдкім, але моцным дажджам, расліннасць на ‘лужку курапатак’ пачала хутка адрастаць. І калі на пачатку чэрвеня я заўважыў на ім знаёмую пару, птушкі яшчэ былі бачныя сярод расліннасці пад час руху праз яе ў пошуках свежага насення і зеляніны, але калі не рухаліся, то заўважыць іх было амаль немагчыма.
Курапаткі стараліся трымацца разам і час ад часу самец выцягваўся ва ўвесь рост і пільна назіраў за наваколлем, самка ж амаль увесь час выбірала нешта смачнае і здзюбвала гэта – выбар быў багаты:
Гродна, 03-06-2023
Аўтар – Дзьмітры Вінчэўскі
-------------------------------
Мінулагоднія фота-гісторыі гэтай жа (?) сям’і курапатак тут:
Прыквел і частка І, частка ІІ, частка ІІІ, частка IV, частка V, частка VI, частка VII, частка VIII, частка ІХ і Заканчэнне.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ