http://birdwatch.by/zima2019

 

  • 25.03.2010 - 15:55 | Harrier

    З 19 сакавіка 2010 года у паштовых аддзяленнях па ўсёй Беларусі можна набыць марку з Пустальгой – Птушкай 2010 году. На аркушы 7 марак з выявай самкі пустальгі– кожная наміналам 1000 рублёў – і купон з выявай самца. Птушкі намаляваныя мастаком Аляксандрам Міцяніным на фоне Бернардынскага касцёла ў Гродна, на якім ужо некалькі апошніх гадоў гняздуе пара гэтых птушак за статуяй Святой Елены.

  • 24.03.2010 - 19:36 | Harrier

    Цяпер ужо, напэўна, немагчыма ўстанавіць дакладную дату, калі быў зроблены дакументацыйны здымак незвычайнага баклана на рацэ Нёман недалёка ад Гродна. Яго слоўнае апісанне дакладна супадае з малым бакланам (Phalacrocorax pygmaeus), першая рэгістрацыя якога адбылася ў нашай краіне толькі ў мінулым годзе. Вядома толькі, што адбылося гэта гэтай зімой і паведамленню гэтага бёдуотчара з вялікім стажам можна давяраць (па пэўных прычынах мы не паведамляем яго імя і прозвішча).

  • 24.03.2010 - 18:31 | Harrier

        Інтрыга пад час чарговага конкурсу нашага сайту на лепшы рэпартаж з Сусветных дзён назіранняў за птушкамі, якія штогод адбываюцца ў першыя выходныя кастрычніка, аказалася зусім незапланаванай. Што праўда, лепшы рэпартаж быў выбраны нашымі карыстальнікамі з добрым адрывам ад супернікаў і ім стаў Birdwatch 2009 глазами Raptors ( конкурсный репортаж), які падрыхтавалі Эла Данцова і Аляксей Ківачук. Аднак абяцаны прыз – найлепшы сучасны вызначальнік птушак Collins Birds Guide знік з продажаў па усёй Еўропе, і мы не змаглі яго набыць каб даслаць пераможцам.

  • 24.03.2010 - 00:03 | Kiolk

          Яшчэ на самым пачатку, на сайце планаваўся вызначальнік-даведнік па птушках Беларусі, вось і надыходзіць час, калі ідэя можа ажыццявіцца і запрацаваць напоўніцу. Але, як і заўсёды, для гэтага паьрэбная дапамога карыстальнікаў сайта. Вашай увазе прапануецца прыкладны варыянт вызначальніка, і як ён будзе працаваць. Вельмі важна вашае меркаванне на гэты конт, а таксама парады, што можна дадаць ці прыбраць, асабліва па раздзелах   відавога нарыса.

  • 20.03.2010 - 21:58 | biot

         Палявы сезон-2009” – такую назву мае выстава фотаздымкаў Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзялення ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, якая гэтымі днямі экспануецца ў фае раённай гімназіі. Яна прымеркавана да Міжнароднага года біяразнастайнасці, якім па рашэнні ААН быў аб’яўлены 2010г. Фотавыставу дапамаглі арганізаваць: Наталля Асіпук, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, юныя арнітолагі – члены гуртка “Крылаты дазор” пад кіраўніцтвам настаўніцы Алы Чуль і Дзяніс Кіцель, студэнт БрДУ імя А.С.Пушкіна і яго мама – Алёна Кіцель. 

  • 20.03.2010 - 00:37 | Harrier

    Цікавыя фауністычныя назіранні і артыкулы пра асаблівасці розных бакоў жыцця птушак з рэгіёну Паўночнага Падляшша (Północnego Podlasia) Польшчы, якое мяжуе з Берасцейшчынай і Гарадзеншчынай, можна будзе рэгулярна адсочваць з дапамогай новага часопісу DUBELT.
    Гэта ўжо другая спроба выпускаць орніталагічны часопіс у гэтым рэгіёне. Першая скончылася ў 1990я гады, калі выйшаў толькі адзін нумар”Птушак Паўночнага Падляшша”.
    Дзякуючы прамоцыі, можна паспрабаваць замовіць першы нумар бясплатна, даслаўшы сваю просьбу на гэты адрас: dubelt@onet.pl
     

  • 17.03.2010 - 00:57 | Harrier

        На мінулых выходных у сталіцы Расіі разам з урачыстым адкрыццём фотавыставы здымкаў-фіналістаў былі абвешчаны аўтары - пераможцы міжнароднага фотаконкурсу «Золотая черепаха». І калі ў 2006 годзе, калі конкурс праводзілі ўпершыню, на яго прыслалі каля 3500 фотаздымкаў прыкладна 550 аўтараў, сёлета гэтыя лічбы выраслі ў разы – амаль 2000 аўтараў і больш 20 тысяч здымкаў.

  • 12.03.2010 - 01:55 | Harrier

        Найбольш поўнае даследаванне стану сучаснай прыроды Англіі і параўнанне з дадзенымі з мінулых стагоддзяў паказала, што толькі ў гістарычны час тут зніклі амаль 500 відаў жывёл і раслін – сцвярджае арганізацыя Natural England.

  • 11.03.2010 - 15:58 | Harrier

        Охота на редкого в Беларуси серого гуся снова не будет отменена даже в период его гнездования. По прогнозам ученых из 200-250 гнездящихся в Беларуси пар птиц скоро не останется ни одной. Ведь каждую весну можно стрелять серых гусей практически на гнёздах - внешне самцы гусей не отличаются от самок, а те серые гуси, которые летят над Беларусью, собираются гнездится именно на наших болотах и рыбхозах - восточнее Беларуси этот вид не отмечен.

  • 08.03.2010 - 22:14 | Белахвост

       1 марта 2010 года состоялось торжественное награждение победителя первого этапа конкурса «А Я ВИДЕЛ!». Им оказался Мальчук Евгений 7 «А» класс СШ№6 г. Кобрина. В последний день зимы (28.02.) Он увидел сразу два вида, которые и определили его как победителя. 99-й вид – Камышница и 100-й вид – Луговой конёк. Поздравляем победителя и желаем ему успехов в его наблюдениях и учебе. А конкурс продолжается.

  • 06.03.2010 - 00:47 | Harrier

        Для надруку на іх выкарыстаны малюнак самца пустальгі, падрыхтаваны спецыяльна для гэтага Арцёмам Халандачам і аформлены надпісамі дызайнерам Дзьмітрыем Гупянцом.

    Малюнак пустальгі, надпісы і логатыпы нанесены на саколкі ў выглядзе тонкага гумовага слою, што азначае надзейную трываласць пад час носкі.

  • 05.03.2010 - 20:09 | Harrier

        Праграма брытанскага ўрада Defra's Darwin Initiative выдзяляе £282 000 на бліжэйшыя тры гады для заснавання праграмы па размнажэнню мадагаскарскага нырка (Aythya innotata). З 2004 году від лічылі зніклым, пакуль праз два гады не былa адзначаная маленькая папуляцыя гэтых качак на адным з горных азёр у цэнтры Мадагаскару.

  • 03.03.2010 - 23:29 | Harrier

         «Ва ўсім свеце робіцца вельмі шмат намаганняў па прадухіленні забруджвання навакольнага асяроддзя і страты біяразнастайнасці. Аднак агулам сітуацыя пагаршаецца, — заявіў Антоніо Брук, прадстаўнік ААН у Беларусі - Менавіта таму, ААН заклікае адзначаць «Міжнародны год біяразнастайнасці» і прыкласці ўсе намаганні да паляпшэння сітуацыі».
    Генеральная асамблея ААН у снежні 2006 года аб'явіла 2010 год Міжнародным годам біяразнастайнасці. Антоніо Брук на прэс-канферэнцыі ў Мінску 3 сакавіка зазначыў, што не толькі ўрады краінаў і ААН нясуць адказнасць за абарону навакольнага асяроддзя і біялагічнай разнастайнасці. Усе арганізацыі грамадзянскай супольнасці павінны рабіць унёсак у гэтую справу, у тым ліку трэбна падвышаць адукаванасць грамадзянаў па гэтых пытаннях.

  • 01.03.2010 - 11:41 | Harrier

    Як і ў мінулым годзе, сёлета мы будзем не толькі назіраць за прылётам нашых птушак, але і ўсе разам запаўняць табліцу прылётаў. Табліца размешчана тут: http://birdwatch.by/node/1303
    У табліцы дзякуючы Вашым каментарам пад ёй і/або дадзеным з раздзелу Нашы назіранні будуць адлюстроўвацца тэрміны прылёту розных відаў для розных рэгіёнаў Беларусі. Калі ласка, для гэтага, акрамя назвы віду і даты, пішыце горад-раён (дзе адбылося назіранне) і хаця б ініцыялы назіральніка.

  • 24.02.2010 - 21:32 | Harrier

    На стары адрас www.ptushki.org амаль пасля двухгадовай працы ў спрошчаным рэжыме пасля атак хакераў вярнуўся афіцыйны сайт АПБ.
    Ён амаль цалкам абноўлены. Аднак, на жаль, праглядзець большасць старонак пакуль не атрымалася.