З 1945 да 1977 г. было зроблена 10 рэгістрацый шыладзюбак у Польшчы. Пасля гэтага від рэгістраваўся ў краіне ўжо штогод, а гнездаванне адбывалася ўсё часцей. Самыя раннія рэгістрацыі віда адбываліся на прыканцы сакавіка, самыя познія – у сярэдзіне лістапада. Двойчы пацверджана зімоўка.
- 21.07.2022 - 00:47 | Harrier
- 18.07.2022 - 15:19 | HarrierЗа апошнія стагоддзі белы бусел (Ciconia ciconia) паспяхова прыстасаваўся да гнездавання побач з чалавекам і часта будуе свае гнёзды на нашых пабудовах. Штогод гнёзды птушкамі надбудоўваюцца і павялічваюцца ў памерах. Каб знайсці самае вялікае і самае цяжкае гняздо віда (якое, хутчэй за ўсё будзе і самым старым), польскія арнітолагі праводзяць конкурс з узнагародамі: 10 удзельнікаў, якія дашлюць дадзеныя пра самыя вялікія і цяжкія гнёзды віда, размешчаныя ў Еўропе, атрымаюць наборы каштоўных кніг-вызначальнікаў на ангельскай мове.
- 14.07.2022 - 16:43 | Harrier
Згодна з папярэднімі рашэннямі, прынятымі Еўрапейскім парламентам і Радай Еўразвязу і на аснове вызначэння, прынятага Польшчай пры стварэнні Базы дадзеных чужародных відаў, Інстытут аховы прыроды ПАН прысвоіў свойскаму кату ў гэтай краіне статус інвазійнага інтрадуцэнта.
- 10.07.2022 - 00:39 | HarrierКаманда даследчыкаў, якую ачольвалі прадстаўнікі Oxford University, змаглі знайсці невялікія рэшткі калоній вельмі рэдкіх у наш час продкаў свойскіх і паўдзікіх шызых галубоў. Скальны, або дзікі шызы голуб ужо знік у Англіі і Уэлсе, і згодна з атрыманымі генетычнымі дадзенымі, працягвае знікаць нават на самых аддаленых астравах Шатландыі і Ірландыі.
- 03.07.2022 - 14:11 | HarrierНекаторыя віды вераб’іных птушак могуць загадзя даведвацца ад іншых прадстаўнікоў свайго віду пра хуткі недахоп харчовых рэсурсаў і дзякуючы гэтаму паспяваюць змяняць сваю фізіялогію і паводзіны – гэта знайшлі даследчыкі з Oregon State University College of Science на прыкладзе доследаў з крыжадзюбам-яловікам.
- 23.06.2022 - 01:14 | HarrierВ далёком 2002 году, когда мне было всего-то 56 лет, на огромном верховом болоте я построил искусственное гнездовье для самого могучего орла северной Палеарктики – беркута. Время летело, как курьерский поезд, а орлы гнездились в других гнёздах, но я продолжал верить и ждать, периодически подновляя эту постройку.
- 01.06.2022 - 15:01 | HarrierЗгодна з асноўнымі прыродаахоўнымі дырэктывамі Еўразвязу - Дырэктывай па дзікіх птушках і Дырэктывай па месцапражываннях (Bird and Habitat Directives), краіны-чальцы ЕЗ павінны ахоўвываць прыроду. Таму выпускаць свойскіх катоў “пагуляць” па-за памяшканнямі чалавека, дзе яны масава забіваюць і нясуць іншыя пагрозы дзікім жывёлам, фактычна незаконна. Аднак рашэнне мясцовых уладаў горада Walldorf (паўднёва-заходняя Германія) пра забарону выпускаць хатніх коцікаў “на вуліцу”, выклікала супраціў іх уладальнікаў.
- 30.05.2022 - 16:36 | HarrierПад час зімоўкі каўкі збіраюцца на начлег вялікімі групамі ад сотняў да тысяч птушак у адным месцы. Нядаўняе даследаванне паказала, што для таго, каб вырашыць калі ўсім разам адляцець з супольнага месца начлега, яны выкарыстоўваюць своесаблівы дэмакратычны працэс прыняцця рашэння.
- 25.05.2022 - 16:20 | HarrierСпіс птушак Беларусі ў апошнія дзесяцігоддзі павялічваецца ў сярэднім на 1-3 віды штогод. Для таго, каб рэгістрацыі новых для краіны, некаторых залётных і рэдкіх відаў птушак cталі навуковымі фактамі, іх разглядае Беларуская арніта-фауністычная камісія (БАФК). Звычайна для яе рашэння дастаткова здымкаў або відэа адпаведнай якасці, часам - запісы голасу ці мапа перамяшчэння птушкі са спадарожнікавым перадатчыкам над нашай тэрыторыяй. І вось упершыню для канчатковага вызначэння новага для краіны віда спатрэбіўся генетычны матэрыял.
- 21.05.2022 - 20:12 | Harrier
Паводле высноваў першага еўрапейскага даследавання па ўздзеянню свінцовай паляўнічай амуніцыі на розныя віды драпежных птушак, свінцовы шрот у забітых і параненых паляўнічымі жывёлах, якія становяцца здабычай драпежнікаў, атручае іх. Таму памеры іх папуляцый на нашым кантыненце яўна меншыя, чым маглі б быць.
- 06.05.2022 - 19:48 | HarrierГэтай вясной адзначае сапраўдны юбілей самае працяглае навуковае даследаванне папуляцыі індывідуальна пазначаных дзікіх птушак. Дакладна 75 гадоў таму, 27 красавіка 1947 году, у заснаванай у лесе Wytham навукоўцамі з Оксфардзкага ўніверсітэту “прыроднай лабараторыі” вялікія сініцы адклалі сваё першае яйка. Так распачалася глыбокая і бесперапынная сувязь паміж той самай папуляцыяй сініц і пакаленнямі іх даследчыкаў.
- 21.04.2022 - 19:49 | Harrier
Штогод гракі (Corvus frugilegus) будуюць новыя, або значна папраўляюць свае старыя гнёзды. Гэта патрабуе ад птушак часу і значных энергетычных затрат. У ідэале гракі павінны аптымізаваць час будаўніцтва да ўмоваў наваколля, асабліва надвор’я. Больш таго, іх біялогія размнажэння, уключна з часам пачатку будовы гнёздаў, ад якога шмат залежыць час вылуплення птушанят, павінна прыстасоўвацца да кліматычных зменаў. Але гэтай залежнасці камандзе польскіх арнітолагаў знайсці не атрымалася.
- 15.04.2022 - 16:56 | HarrierКаманда даследчыкаў з нямецкіх універсітэтаў з Siegen і Marburg з дапамогай сучасных тэхналагічных прыладаў знайшла, што нават дарослыя чорныя свіргулі пад час знаходжання на гняздзе могуць упадаць у анабіёз каб зэканоміць энергію і не загінуць пад час халоднага надвор’я.
- 05.04.2022 - 16:05 | HarrierКаманда даследчыкаў з Max Planck Institute for Ornithology (Германія) і California Polytechnic State University (ЗША) знайшла, што абарончыя паводзіны дарослых птушак, якія ў выпадку небяспекі для гнязда або птушанят дэманструюць драпежніку “злaманае крыло” і такім чынам адцягваюць яго ўвагу на сябе, распаўсюджаны нашмат шырэй сярод розных таксонаў, чым было прынята лічыць раней.
- 31.03.2022 - 19:34 | HarrierЧарговае з серыі рэгулярных даследаванняў, якія распачаліся яшчэ ў 2005 годзе, паказала маштабы турызму і даходаў ад яго жыхарам вострава Isle of Mull (Шатландыя) дзякуючы цікавасці людзей да назіранняў за мясцовымі арланамі-белахвостамі.
КАМЕНТАРЫ