- 19.12.2016 - 00:12 | HarrierМудрая (Wisdom), самка лайсанскага альбатроса (Phoebastria immutabilis) якой цяпер мінімум 66 гадоў, працягвае ставіць новыя рэкорды! Апошнія гады яна застаецца самай старай птушкай у дзікай прыродзе, якая яшчэ размнажаецца.
- 16.12.2016 - 14:18 | HarrierСардэчна віншуем аднаго з самых вядомых і актыўных арнітолагаў Беларусі з круглай датай і жадаем цікавых сустрэч з птушкамі і добрымі людзьмі на наступныя як мінімум 50 гадоў! Ніжэй прапануем Вам інтэрв’ю, адмыслова падрыхтаванае для нашага сайта да круглай даты:
- 10.12.2016 - 23:02 | HarrierУпершыню навукоўцам атрымалася знайсці захаванае пер’е, злучанае з косткай дыназаўра. Незвычайная знаходка дапаможа лепш зразумець эвалюцыю гэтых надзвычай важных для птушак структур.
- 09.12.2016 - 00:55 | Harrier
Год распачало паведамленне Дз.Вінчэўскага, Ю.Лукашэнкі і М.Гулінскага пра назіранне pагатых жаўрукоў (Eremophila alpestris) у Бераставіцкім раёне 06.01.2016. Усяго ж атрыманы паведамленні пра 62 віды птушак (у гэтую лічбу не ўключаны, як пазней аказалася, памылкова вызначыныя). Сярод іх і паведамленні пра чатыры новых для Беларусі: кучаравага пелікана, барадача, чайку-бургамістра і жоўтаногую чайку.
- 07.12.2016 - 23:10 | HarrierНовае даследаванне паказала, што крыкі небяспекі вераб’іных птушак значана аслабляюцца шумам дарожнага руху. Гэтыя надзвычай важныя для выжывання птушак сігналы фактычна (амаль) перастаюць выконваць сваю ролю нават тады, калі птушкі жывуць нават уздоўж дарог з умераным дарожных рухам аўтамабіляў.
- 06.12.2016 - 00:19 | Harrier
Напэўна, цяпер ужо ўсе бёдуотчары Беларусі ведаюць пра вялікі “птушыны патэнцыял” палігону ЦБА “Паўночны” пад Мінскам – у пазамінулую нядзелю там быў адзначаны новы для нашай краіны від птушак – чайка-буpгамістр. І вось новая сенсацыя – там жа, але значна раней – ажно 13 жніўня – сфатаграфаваная, як аказалася цяпер, жоўтаногая чайка (Larus michahellis). Гэта яшчэ адзін новы від у нашай арнiтафауне.
Але чаму толькі цяпер атрымалася канчаткова вызначыць від чайкі? Пра ўсе абставіны і важнасць міжнароднага супрацоўніцтва распавядае для нашага сайта аўтар адкрыцця - кандыдат біялагічных навук Ірына Самусенка, кіраўнік лабараторыі арніталогіі НВЦ па біярэсурсах НАН Беларусі:
- 02.12.2016 - 22:38 | Harrier
Роўна пяць месяцаў працягвалася чарговая СМС-рассылка для сяброў Клубу200 АПБ – з 1 чэрвеня па 1 снежня. Менавіта на такі час хапіла пералічаных каардынатару Клуба грошай. Каб працягваць рассылку паведамленняў пра назіранні цікавых для сябраў Клубу відаў птушак, трэба было пералічыць чарговую суму на смс-кі. Але аказалася, што працягваць рассылку далей не мае сэнсу, бо, па словах Андрэя Барадзіна, каардынатара Клуба, на гэта пагадзіліся толькі … 2 ці 3 чалавека!
- 01.12.2016 - 21:28 | Harrier
Шаноўныя сябры!
Сёння пачалася календарная зіма. Традыцыйна, ўжо ў шосты раз з Вашай дапамогай мы хацелі б занесці ў табліцу Зіма 2016-2017 месцы і даты (першых) сёлетніх рэгістрацый тых відаў, якія а) прылятаюць да нас выключна на зімоўку (чачоткі, амялушкі, касматаногія канюхі і г.д.) і таксама прасачыць дзе ў Беларусі зімуюць тыя віды, якія застаюцца з намі б) незаўсёды (напрыклад, сокал-пустальга), с) застаюцца не ва ўсіх рэгіёнах (напрыклад, шэрыя ці вялікія белыя чаплі, берасцянкі) або д) напэўна паўсюль, але ў невялікай колькасці (чорныя дразды, крапіўнікі, зімародкі) і е) некаторыя з тых відаў, якія гняздуюць у нас у невялікай колькасці, але ў значна большай зімуюць (гогалі, вялікія і даўганосыя савукі, савукі-луткі).
- 01.12.2016 - 00:32 | HarrierНе так даўно навукоўцы наўпрост даказалі, што як мінімум некаторыя віды птушак могуць спаць у палёце. І вось новае ўскоснае пацверджанне гэтага – як мінімум некаторыя чорныя свіргулі (Apus apus) могуць праводзіць у паветры нават да 10 месяцаў без адзінай пасадкі!
- 30.11.2016 - 16:27 | biot
Осенний ноябрь, за редким исключением, был зимним. Это не могло не отразиться на разнообразии наблюдаемых птиц, в данном контексте - редких птиц. Но про это чуть позже.
- 27.11.2016 - 22:21 | HarrierПа нядзелях, калі большасць людзей адпачывае ад працы, арнітолагі і бёдуотчары стараюцца выкарыстаць свой выходны дзень для таго, каб паглядзець пад час восеньскага пралёту цікавыя віды птушак. Восень і пачатак зімы – найлепшы час для падобных назіранняў, пад час якіх часам атрымліваецца зрабіць сапраўднае адкрыццё. Менавіта такім стаў выезд мінскіх калег на палігон ЦБА пад Мінскам, дзе яны сёння адзначылі новы для краіны від – чайку-бургамістра (Larus hyperboreus).
- 26.11.2016 - 00:47 | Harrier
Вялікая міжнародная каманда навукоўцаў (амаль 80 чалавек!) на вялікай выбарцы відаў з мноства біятопаў паказала, што цыркадныя (суткавыя) рытмы кулікоў, у якіх яйкі інкубуюць абодва пола, часта не супадаюць з суткавымі рытмамі навакольнага асяроддзя. Змена бацькоў на гняздзе залежыць ад таго, як у іх атрымліваецца дамаўляцца пра гэта паміж сабой і ў розных відаў часовыя інтэрвалы гэтых зменаў адрозніваюцца нават у дзесяткі разоў.
- 22.11.2016 - 23:39 | HarrierУвесь тыдзень на сажалках каля Коцка (Kock) пад Люблінам сядзеў жоўтаногі кулік (Tringa flavipes). Не абы які – бо толькі другі для Польшчы! (Першая рэгістрацыя гэтага амерыканскага віду адбылася на прыканцы верасня яшчэ ў 1990 годзе.)
- 21.11.2016 - 21:36 | Harrier
Не так даўно выйшла з друку ўнікальнае навуковае выданне «Флора и растительность верховых болот Беларуси», якое заснавана на арыгінальных дадзеных, атрыманых на працягу некалькіх апошніх гадоў калектывам беларускіх батанікаў і іх калег пад час вывучэння 37 буйных верхавых балот Беларусі, агульнай плошчай больш за 1000 кв км.
Аўтары манаграфіі прадстаўляюць розныя навуковыя арганізацыі, ўсе яны – кандыдаты біялагічных навук: Дзмітрый Грумо і Наталля Зелянкевіч працуюць у Інстытуце эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі (Мінск), Алег Созінаў загадвае кафедрай батанікі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце (Гродна), а Ольга Галаніна - з Інстытуту навук аб Зямлі Санкт-Пецярбургскага універсітэту (Расія).
- 12.11.2016 - 18:44 | HarrierАтрымалася! За 50 дзён да канца году, 10 лістапада, нідэрландзкі бёрдэр Ар’ян Дваршуіс (Arjan Dwarshuis) пабіў папярэдні – усталяваны ў мінулым годзе – рэкорд па колькасці адзначаных відаў птушак на працягу аднаго году. Паўночная якана (Jacana spinosa) у Коста Рыцы стала 6.119-м відам птушак, які ён змог убачыць або пачуць пад час падарожжаў па ўсяму Свету з пачатку гэтага году.
КАМЕНТАРЫ