• 17.06.2009 - 15:22 | Kiolk

        К семи чудесам света древности мы относим Египетские пирамиды, висячие сады Семирамиды, храм Артемиды в Эфесе, статую Зевса Олимпийского, мавзолей в Галикарнасе, Колосса Родосского, маяк на острове Фарос. Увы, из старого списка сохранились только Египетские пирамиды.
    Идея обновить список пришла в голову режиссёру и музейному куратору Бернарду Веберу. И вот 07.07.07 на специальной церемонии в Лиссабоне было провозглашено 7 новых чудес света : Римский Колизей, Тадж – Махал, Петра – столица Идумеи, статуя Христа Спасителя в Рио – де – Жанейро, Мачу – Пикчу в Перу, Пирамиды Чичен – Ица.

  • 17.06.2009 - 00:21 | Harrier

    Арганізацыя BirdLife South Africa сфармавала адмысловую працоўную групу, каб захаваць дропаў на тэрыторыі краіны. “З 10 відаў, якія сустракаюцца ў Паўднёва-Афрыканскай рэспубліцы, 6 занесены ў Чырвоную кнігу” – падкрэсліў Марк Андэрсон (Mark Anderson), выканаўчы дырэктар арганізацыі. 

  • 16.06.2009 - 00:23 | Harrier

       Па прыкладу Вялікабрытаніі, ў Бразіліі з 2006 году пачалі праводзіць Birdwatching Fair – Фэст-ярмарку для бёдуотчараў. Называецца ён AVISTAR, і штогод збірае ўсё больш наведвальнікаў. Фэст праходзіў у парку Villa-Lobos у адным з найбуйнейшых гарадоў Бразіліі – Сан Паула.

  • 14.06.2009 - 16:47 | Harrier

    У мінулым месяцы нарэшце друкам выйшла кніга: Дз.Вінчэўскі. Пуцявод па законах прыроды разам з птушкамі. Мн.: АПБ, 2008. – 198 с.
     Падрыхтаваная сябрамі АПБ з Гродзенскага абласнога аддзялення дзякуючы Амбасадзе Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь і Каралеўскаму таварыству абароны птушак (RSPB). Яе папяровы наклад прадугледжваецца распаўсюджваць сярод настаўнікаў-сябраў АПБ на адмысловых семінарах, прысвечаных інтэрактыўным методыкам навучання.
    А з 13 чэрвеня, дзякуючы зацікаўленасці і падтрымцы адукацыйнага партала www.nastaunik.info , электронны варыянт кнігі ў фармаце pdf (6,91 Мб) кожны можа спампаваць тут: http://nastaunik.info/files/f/320_Puciavod.pdf

  • 13.06.2009 - 23:29 | Harrier

    Інтэрнэт-сайт www.xeno-canto.org быў задуманы і пачаў стварацца яшчэ 4 гады таму спачатку толькі для некамерцыйнага распаўсюджання галасоў птушак з абодвух Амерык. Аднак праект стаў з часам настолькі папулярным, што цяпер па колькасці наведвальнікаў займае 22 месца ў рэйцінгу бёрдуотчарскіх сайтаў і мае вялізарную калекцыю галасоў птушак практычна з усяго Свету.

  • 13.06.2009 - 19:44 | Harrier

    Па інфармацыі, атрыманай ад вугорскіх калег, адзін з сокалаў-балaбанаў, памечаны спадарожнікавым GPS-перадатчыкам, зноў заляцеў на поўдзень Беларусі.
    Цікава, што менавіта гэты малады самец, які атрымаў імя Лехель, амаль год таму ў сярэдзіне чэрвеня таксама правёў некалькі дзён на Палессі, а ўпершыню заляцеў у нашу краіну ў траўні мінулага года. Трохі раней за Лехеля ў Беларусь заляцеў іншы малады самец балaбана – Барнабас.

  • 12.06.2009 - 18:56 | Harrier

    Новая справаздача сцвярджае, што паміж 2000 і 2008 гг. колькасць марскіх птушак тут зменшылася ў сярэднім на 19%.
    Прадстаўнік адной з арганізацый, якая рыхтавала справаздачу, праф. Колін Гэлбрэйф (Colin Galbraith) са Scottish Natural Heritage (SNH) амаль пэўна галоўнай прычынай гэтай негатыўнай тэндэнцыі лічыць недахоп ежы з-за моцнага змяншэння колькасці дробных відаў рыбы, найперш пясчанак (Ammodytes spp.).
    SNH сцяврджае, што хутчэй за ўсё на рыбу падзейнічала падвышэнне тэмпературы марской вады. Ў сваю чаргу меншая колькасць даступнай для птушак рыбы прывяла з года ў год да меншай колькасці дарослых птушак, якія змаглі выжыць. Адначасова паднялося на крыло недастатковая колькасць птушанят каб, хаця б замяніць памерлых дарослых птушак.

  • 12.06.2009 - 15:42 | Harrier

    Згодна з вынікамі даследавання, самцы калібры для таго, каб зрабіць адпаведнае ўражанне на самку пад час токавага палёту могуць дасягаць вялізарных хуткасцяў. Паветраныя акрабаты дасягалі хуткасці амаль у 400 даўжыняў свайго цела за сэкунду!
    Крыстафер Кларк (Christopher Clark) з універсітэту Бэрклі ў Каліфорніі (University of California Berkeley) здымаў на спецыяльную камэру (якая робіць 500 кадраў у сэкунду) шлюбныя токавыя палёты самцоў калібры Анны. Каб не шукаць самак, даследчык прывабліваў самцоў на чучалы таго ж віду.

  • 12.06.2009 - 13:58 | Harrier

    Шчыра віншуем нашых сяброў і калег орнітолагаў і бёдуотчараў: Мікалая Чэркаса з нацпарка “Белавеская пушча” з атрыманнем пасведчання кандыдата біялагічных навук і Валерыя Дамброўскага з Інстытуту заалогіі НАН Беларусі з паспяховай абаронай кандыдацкай дысертацыі на тэму “Большой подорлик (Aquila clanga Pallas 1811) в зоне симпатрии с малым подорликом (Aquila pomarina C.L.Brehm 1831): межкидовые взаимооотношения, численность, распространение, биология гнездования”.

  • 12.06.2009 - 13:32 | Harrier

    Амаль месяц таму, 16 траўня 2009г., у Польшчы адбыўся першы Бёдрэйс (“гонка за птушкамі” з англ.), які атрымаў даволі дзіўную назву “Rajd Ptasiarzy” (нешта накшталт “Рэйд птушароў”). Правілы рэйду ў асноўным насьледавалі правілы Орніталагічнага маратону, які ў сярэдзіне альбо ў канцы красавіка па ўсёй Іспаніі з 2002 года праводзіць SEO (BirdLife у Гішпаніі). З 1990-х гадоў яны праводзіліся спачатку толькі ў Каталоніі, каманда з якой і ўтрымлівае еўрапейскі рэкорд – 217 відаў птушак за 24 гадзіны гонкі.  Ў параўнанні з правіламі многіх аналагічных спаборніцтваў (у тым ліку і ў Беларусі), адно з галоўных адрозненняў у тым, што польскія (як і гішпанскія) каманды не павінны вяртацца ў пункт старту, але свой маршрут трэба было закласці ў межах толькі аднаго ваяводзтва.

  • 09.06.2009 - 00:43 | Harrier

       У пятніцу, 5 чэрвеня, у Нацыянальнай акадэміі навук абіралі акадэмікаў і членаў карэспандэнтаў. Каб стаць акадэмікам, трэба набраць дзве траціны галасоў, прычым за акадэмікаў галасуюць толькі акадэмікі, а за членаў карэспандэнтаў — і акадэмікі, і члены карэспандэнты.
    Такім чынам членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі быў абраны орнітолаг, прафесар і доктар біялагічных навук Міхаіл Яфімавіч Нікіфараў, дырэктар навукова практычнага цэнтру Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах.

  • 05.06.2009 - 23:54 | Harrier

        Згодна з новай публікацыяй арганізацыі Wetlands International, больш чым палова папуляцый кулікоў у Еўропе, Заходняй Азіі і Афрыцы змяншаюць сваю колькасць з усё большай хуткасцю. Многія віды кулікоў прадпрымаюць міграцыі на вялікія адлегласці са сваіх гнездавых тэрыторый у Арктыцы на месцы зімоўкі нават так далёка, як ў Паўднёвую Амерыку. Некаторыя збіраюцца ў вялікай колькасці ў некалькіх месцах. Такім чынам такія водна-балотныя месцы з’яўляюцца крытычна важнымі для існавання кулікоў.

  • 04.06.2009 - 16:25 | Harrier

        Навукоўцы з Эберыстуыфскага ўніверсітэту (Aberystwyth University) адкрылі, што некаторыя гарадзкія птушкі спяваюць з іншай танальнасцю, чым іх “вясковыя кузіны”. Напрыклад, вялікія сініцы цьюікаюць такім чынам, каб іх можна было пачуць у шумных гарадзкіх кварталах. Але іх “кузіны” з сельскай мясцовасці могуць успрымаць такія гукі як спевы прадстаўнікоў іншага віду птушак.

  • 03.06.2009 - 20:48 | Harrier

    Навукоўцы нанеслі на мапы дакладныя месцы размяшчэння 38 калоній імператарскіх пінгвінаў у Антарктыцы. Для гэтага яны выкарысталі следы, якія застаюцца на лёдзе ад … памёту пінгвінаў!
    З-за таго, што пінгвіны маюць параўнальна невялікія памеры пакуль што немагчыма назіраць за імі, выкарыстоўваючы стандартныя спадарожнікавыя здымкі. Аднак пінгвіны збіраюцца разам у калоніі рознага памеру на час да 8 месяцаў на марскім лёдзе.

  • 01.06.2009 - 20:11 | Harrier

       Нечакана зязюля далучылася да птушак, занесеных у Чырвоны спіс птушак Злучанага каралеўства. Кнігаўка, жоўтая пліска і чайка-клыгун  таксама апынуліся пад пагрозай знікнення. У апошнім падсумаванні становішча брытанскіх птушак колькасць відаў, занесеных у Чырвоны спіс пaвялічылася на 5% у параўнанні з 2002 годам. Каралеўскае таварыства абароны птушак (RSPB) (BirdLife у Вялікабрытаніі) ужо назвала павелічэнне колькасці раней звычайных відаў птушак у гэтым спісе “скандалам”.